Андрэй Мікалаевіч Смаляк (2 снежня 1954, Малая Сляпянка (цяпер частка Мінска, БССР) — беларускі мастак, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, Ганаровы акадэмік Еўрапейскай акадэміі мастацтваў.
Андрэй Смаляк | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Андрэй Мікалаевіч Смаляк |
Дата нараджэння | 2 снежня 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | Жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Імпрэсіянізм |
Узнагароды | Cярэбраны медаль Еўрапарламента за ўклад у еўрапейскае мастацтва |
Сайт | Сайт А. Усмала |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Андрэй Смаляк у дзяцінстве паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. Ахрэмчыка (у пятым класе, дзякуючы старанням мамы).. Жаданне стаць сапраўдным мастаком, навучыцца майстэрству не пакідала яго ні на хвіліну. Як «лепшы вучань сярод дзяцей», Андрэй тры разы пабываў ва Усесаюзным піянерскім лагеры «Артэк» імя Леніна.
У 1973 годзе паступіў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленне станковага жывапісу. На трэцім курсе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай — Вольгай, студэнткай акцёрскага факультэта.
У 1980 годзе скончыў БДМТІ (дыпломная праца «Партызанская пераправа») і атрымаў размеркаванне на кінастудыю «Беларусьфільм» мастаком. Працаваў у кінастужках «Людзі на балоце», «Раскіданае гняздо».
З 1982 года, пасля нараджэння сына, прыйшлося займацца такімі нятворчымі працамі («халтурамі»), як маляванне Леніна, перадавікоў вытворчасці, калгасы-саўгасы, нават папрацаваў у Чачні — распісваў спартыўную залу.
Творчы ўздым у Андрэя Смаляка здарыўся пасля таго, як пасля авіякатастрофы ён перажыў клінічную смерць, пасля якой ён напісаў сваю карціну «Сіні пакой».
У 1989 годзе адбылася яго першая персанальная выстаўка ў Саюзе мастакоў. Па яе выніках яго прынялі ў члены гэтай арганізацыі.
У 1996 годзе яму выдзяляюць уласную творчую майстэрню, у якой было напісана амаль усё, што ўвайшло ў яго першы альбом (Андрэй Смаляк. Мінск. Ольгапресс, 1997).
Сёння Андрэй Смаляк аўтар больш 30 персанальных выставак, яму быў замоўлены партрэт прынцэсы Бельгіі, ён браў удзел у Другім міжнародным Шагалаўскім пленэры. Мастак Андрэй Смаляк таксама адкрыў персанальную аўтарскую галерэю «Эрмітаж». Яго працы знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Рэспублікі Беларусь, а таксама Францыі, Італіі, ЗША, Бельгіі, Расіі, Галандыі.
Узнагароды, званні правіць
- Сярэбраны медаль Еўрапарламента за ўклад у еўрапейскае мастацтва (1999 год)
- Ганаровы акадэмік Еўрапейскай акадэміі мастацтваў (Парыж)
- Член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь
- Лаўрэат міжнароднага Шагалаўскага пленэру ў Віцебску
Буйныя міжнародныя выстаўкі правіць
Зноскі
- ↑ Биография(недаступная спасылка). Андрей Смоляк. Andrey Smolyak. з першакрыніцы 16 красавіка 2011. Праверана 17 лютага 2011.
- ↑ Смаляк Андрэй . Аўтары. Arts.In.UA (27 студзеня 2011). Праверана 17 лютага 2011.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэй Мікалаевіч Смаляк
- Біяграфія на сайце А. Смаляка 16 красавіка 2011.
- Аўтабіяграфія А. Смаляка на партале выяўленчага мастацтва «Arts.In.UA»
- Смаляк Андрэй Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»