Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Мінску. Рыхтуе спецыялістаў у галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна-, тэлемастацтва і іншых відаў экранных мастацтваў і дызайну.
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (БДАМ) | |
---|---|
альтэрн.: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў | |
Міжнародная назва | Belarusian State Academy of Arts |
Ранейшыя назвы | Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, Беларуская акадэмія мастацтваў |
Заснаваны | 1945 |
Рэарганізаваны | 1953, 1991 |
Тып | Дзяржаўная |
Рэктар | Міхаіл Рыгоравіч Баразна |
Студэнты | 1353 |
Магістратура | 37 |
Размяшчэнне | Беларусь, Рэспубліка Беларусь, Мінск |
Юрыдычны адрас | 220012, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81 |
Сайт | bdam.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Правіць
У 1945 годзе па распараджэнні Савета народных камісараў СССР № 9971-р ад 29 чэрвеня 1945 г. Саўнаркаму Беларускай ССР і Камітэту па справах мастацтваў пры Саўнаркаме СССР дазволена арганізаваць у 1945 годзе ў г. Мінску тэатральны інстытут з кантынгентам прыёму на першы курс 90 навучэнцаў. Пастановай Савета Народных Камісараў Беларускай ССР № 1217 ад 20 жніўня 1945 г. быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. 12 лістапада 1945 года 27 студэнтаў акцёрскага аддзялення прыступілі да заняткаў у памяшканні Мінскага педагагічнага інстытута. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск акцёраў драматычнага тэатра.
У 1953 годзе Пастановай Бюро ЦК КП(б)Б № 155 ад 28 красавіка 1952 года Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут. Па загадзе Міністэрства культуры СССР № 1359 ад 28.07.1953 з 1 верасня 1953 адкрываецца мастацкі факультэт са спецыяльнасцямі «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура» (першы выпуск спецыялістаў па названых спецыяльнасцях адбыўся ў 1959 годзе). Былі створаны кафедры графікі, выяўленчага мастацтва, скульптуры. У 1956 годзе на мастацкім факультэце адкрыта спецыяльнасць «Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1962 годзе), у гэтым жа годзе створана кафедра рэжысуры.
У 1957 годзе арганізавана кафедра акадэмічнага малюнка, а таксама ў выніку рэарганізацыі кафедры выяўленчага мастацтва заснавана кафедра жывапісу.
У 1958 годзе набраны першы курс студэнтаў спецыяльнасці «Рэжысура драматычнага мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1963 годзе). У 1959 годзе загадам Міністра культуры БССР № 261 ад 17.07.1959 «Аб адкрыцці рэжысёрскага факультэта пры БДТМІ і арганізацыі кафедры рэжысуры ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў БССР № 855-р ад 8 ліпеня 1959» быў адкрыты рэжысёрскі факультэт, а таксама вячэрняе аддзяленне па спецыяльнасцях «Жывапіс», «Скульптура», «Графіка», «Тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва».
У 1961 годзе на вячэрняе аддзяленне мастацкага факультэта набраны першы курс на новыя спецыяльнасці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: «Кераміка», «Праектаванне інтэр’ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».
У 1962 годзе адкрыта завочнае аддзяленне па спецыяльнасцях «Тэатразнаўства», «Тэорыя і гісторыя замежных мастацтваў». Адкрыта аспірантура. Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падзелена на кафедру манументальна-дэкаратыўнага роспісу і кафедру керамікі.
У 1964 годзе на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мастацкага факультэта пачата дзённае навучанне па спецыялізацыях «Кераміка», «Праектаванне інтэр’ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».
У 1965 годзе была адкрыта спецыялізацыя «Мастацкае канструяванне» пры кафедры інтэр’ера і абсталявання.
У 1967 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў (дызайнераў) для прамысловасці. На тэатральным факультэце адкрыта спецыялізацыя «Рэжысура народнага тэатра» з вочнай і завочнай формамі навучання. Адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні мэблі. Адкрыта кафедра прамысловага мастацтва.
У 1968 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Кіраўнік самадзейнага тэатральнага калектыву», адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні інтэр’ера.
У 1970 годзе першы набор студэнтаў на аддзяленне мастацкай апрацоўкі металу кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
У 1971 годзе па загадзе Мінвну БССР № 528 ад 14 снежня 1970 г. з 1 студзеня 1971 гады ў БДТМІ адкрываецца тэатральны факультэт «у мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў па тэатразнаўству, рэжысёрскаму і акцёрскаму майстэрству і культурна-асветніцкай працы, а таксама паляпшэння навучальнага працэсу па гэтых спецыяльнасцях». Пачалася падрыхтоўка замежных студэнтаў.
У 1974 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Рэжысура тэлебачання».
У 1975 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек». Створана кафедра манументальна-дэкаратыўнага роспісу, пазней пераназваная ў кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
У 1976 годзе па загадзе Мінвну БССР № 275 ад 22 мая 1976 г. з 1 верасня 1976 г мастацкі факультэт падзелены на мастацкі факультэт і мастацка-прамысловы факультэт.
У 1977 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў па спецыяльнасцях «Прамысловая графіка і ўпакоўка», «Праектаванне выставак і рэкламы» на кафедры праектавання выставак і рэкламы.
У 1980 годзе адкрыты вучэбны тэатр.
У 1985 годзе быў адкрыты музей.
У 1987 годзе быў набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек» (завочная форма навучання). Кафедра прамысловага мастацтва перайменаваная ў кафедру дызайну.
У 1988 годзе пры кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва створана спецыяльнасць «Праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці». Кафедра праектавання выставак і рэкламы перайменаваная ў кафедру выяўленчых сродкаў агітацыі і рэкламы.
У 1989 годзе на рэжысёрскае аддзяленне тэатральнага факультэта набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мастацкага фільма», «Рэжысура дакументальнага фільма» (вочная форма навучання), на акцёрскае аддзяленне — «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (завочная форма навучання).
У 1992 годзе набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мультыплікацыйнага фільма», «Кінааператарства», «Тэлеаператарства» (завочная форма навучання), «Выяўленчае рашэнне фільма», «Мастацтвазнаўства» (вочная форма навучання).
У 1993 годзе адкрыта асістэнтура-стажыроўка. Створана кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва. Набраны першы курс па спецыялізацыях «Гісторыя і тэорыя тэатра», «Тэлеаператарства» (вочная форма навучання), «Гукарэжысура» (завочная форма навучання).
У 1994 годзе кафедра майстэрства акцёра і кафедра рэжысуры рэарганізаваны ў адну кафедру майстэрства акцёры і рэжысуры. Створана кафедра кінатэлемастацтва. Мастацка-прамысловы факультэт перайменаваны ў факультэт дызайну. Набраны першы курс па спецыялізацыі «Тэатральна-дэкаратыўны жывапіс» (кваліфікацыя «Мастак тэатра лялек»).
У 1996 годзе на тэатральны факультэт набраны першы курс па спецыялізацыях «Акцёрскае майстэрства музычнага тэатра», «Рэжысура музычнага тэатра».
У 1997 годзе створаны аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, а таксама рэдакцыйна-выдавецкі аддзел.
У 1998 годзе факультэт дызайну перайменаваны ў факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У 1999 годзе кафедра майстэрства акцёра і рэжысуры рэарганізавана ў кафедру майстэрства акцёра, кафедру рэжысуры, кафедру сцэнічнай мовы і вакалу.
У 2000 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры.
У 2001 годзе ў Акадэміі створаны Савет па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Дызайн і тэхнічная эстэтыка». Адкрыты падрыхтоўчыя курсы для тых, хто паступае ў БДАМ. Беларуская акадэмія мастацтваў перайменаваная ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
У 2002 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана навукова-творчая лабараторыя па камп’ютарным дызайнерскім праектаванні. Першы набор на спецыялізацыю «Тэлерэклама». Створана кафедра фізвыхавання.
У 2003 годзе створана кафедра тэорыі і гісторыі дызайну. Кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва рэарганізавана ў кафедру касцюма і тэкстылю. Кафедра праектавання выставак і рэкламы рэарганізавана ў кафедру графічнага дызайну. Адбыліся першыя наборы на напрамкі спецыяльнасці «Дызайн (віртуальнага асяроддзя)» і «Рэжысура тэатра (эстрада)».
У 2004 годзе створана вучэбная кінавідэастудыя кафедры кінатэлемастацтва. Адкрыта дактарантура. Адкрыта магістратура па спецыяльнасцях «Мастацтвазнаўства», «Дызайн». Першы набор на спецыялізацыю «Фатаграфіка».
У 2005 годзе адкрыты факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Адбыліся першыя наборы на спецыялізацыі «Экспазіцыйны дызайн», «Кінатэлезнаўства». Вучэбны тэатр атрымаў статус Тэатра-студыі імя Е. Міровіча. У 2007 годзе кафедра дызайну перайменаваная ў кафедру прамысловага дызайну. Адкрыта галерэя «Акадэмія». У 2008 годзе кафедра кінатэлемастацтва рэарганізавана ў кафедру рэжысуры кіно і тэлебачання і кафедру кінатэлеаператарства. Першы набор на спецыяльнасць «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (рэстаўрацыя)». Створаны аддзел міжнародных сувязяў.
У 2010 годзе створаны факультэт экранных мастацтваў, навукова-даследчы аддзел, кафедра менеджменту, гісторыі і тэорыі мастацтваў. Першы набор на спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства (кінатэлевытворчасць)». У 2011 годзе на факультэце экранных мастацтваў арганізавана кафедра гукарэжысуры.
2020—2021 гады Правіць
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты акадэміі падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях.
БДАМ стала першай ВНУ, дзе пачалі адлічваць бастуючых студэнтаў пасля загаду Лукашэнкі. Увечары таго ж дня стала вядома пра адлічэнні студэнтаў акадэміі. Кіраўніцтва факультэта дызайну адмовілася адлічваць сваіх студэнтаў, але загады былі аформлены ў абыход дэканата. Таксама прынцыпова адмовілася падпісвацца пад загадам аб адлічэнні студэнтаў прарэктарка па вучэбнай працы, мастацтвазнаўца Алена Бохан. 30 кастрычніка стала вядома пра адкрыты ліст, у якім больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў, не чыніць перашкод для мірных сходаў.
Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі асуджаныя на міжнародным узроўні.
21 чэрвеня 2021 года рэктар Міхаіл Баразна быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Паводле рашэння ЕС Баразна «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі.
Будынак Правіць
Будынак акадэміі — твор савецкай архітэктуры з элементамі класіцызму. Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак (5-ы паверх надбудаваны ў 1977 годзе) на перакрыжаванні вуліцы Сурганава і праспекта Незалежнасці пабудаваны па праекце архітэктара Я. Шапіры як навучальны корпус Мінскага фінансавага тэхнікума. Бакавыя крылы, што разыходзяцца па ўзаемаперпендыкулярных вуліцах, у месцы свайго перасячэння аб’яднаны магутным вуглавым рызалітам. Галоўны ўваход вылучаны буйным на ўзроўні 2—4-га паверхаў чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным масіўным антаблементам. Сцены 1-га паверха раскрапаваны пад руст, у абліцоўцы цокаля выкарыстаны мармур. Аконныя праёмы аформлены простым абрамленнем, якое кантрастна вылучаецца на тэракотавым фоне сцен.
Планіровачнае ядро будынка — вестыбюльная група, якая складаецца з авальнага фае і параднай трохмаршавай лесвіцы. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем аўдыторый і службовых памяшканняў. У тарцах дадатковыя лесвічныя клеткі. 3 боку двара да будынка прымыкае крыло канцэртнай і спартыўнай залаў.
Кіраўніцтва Правіць
- Міхаіл Гурскі — першы дырэктар інстытута (1945—1946)
- Іосіф Прыс — дырэктар інстытута (1946—1957)
- Аляксандр Бутакоў — выконваючы абавязкі дырэктара інстытута (1957—1958)
- Віталь Цвірка — дырэктар інстытута (1958—1960)
- Павел Масленікаў — рэктар інстытута (1960—1964)
- Віктар Захараў — рэктар інстытута (1964—1968)
- Эльвіра Герасімовіч — рэктар інстытута (1968—1984)
- Анатоль Сабалеўскі — рэктар інстытута (1984—1989)
- Васіль Шаранговіч — рэктар (1989—1997)
- Рычард Смольскі — рэктар (1997—2010)
- Міхаіл Баразна — рэктар (з 2010)
Структура Правіць
Факультэты і кафедры Правіць
- Тэатральны факультэт
- Кафедра майстэрства акцёра
- Кафедра рэжысуры
- Кафедра сцэнічнай мовы і вакалу
- Мастацкі факультэт
- Кафедра малюнка
- Кафедра жывапісу
- Кафедра графікі
- Кафедра скульптуры
- Кафедра манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
- Факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Кафедра інтэр’ера і абсталявання
- Кафедра прамысловага дызайну
- Кафедра касцюма і тэкстылю
- Кафедра графічнага дызайну
- Кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры
- Кафедра тэорыі і гісторыі дызайну
- Факультэт экранных мастацтваў
- Кафедра рэжысуры кіно і тэлебачання
- Кафедры кінатэлеаператарства
- Кафедра гукарэжысуры
- Кафедра менеджменту, гісторыі і тэорыі экранных мастацтваў
- Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
- Агульнаакадэмічныя кафедры
- Кафедра гуманітарных дысцыплін
- Кафедра гісторыі і тэорыі мастацтваў
- Кафедра фізвыхавання
Іншыя падраздзяленні Правіць
- Магістратура
- Аспірантура і дактарантура
- Падрыхтоўчае аддзяленне
- Навучальны аддзел
- Аддзел міжнародных сувязяў
- Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю
- Навукова-даследчы аддзел
- Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел
- Бібліятэка
- Музей
- Галерэя «Акадэмія»
- Тэатр-студыя імя Е.Міровіча
Вядомыя выкладчыкі Правіць
Колішнія Правіць
- Яўген Адамовіч
- Вальмен Аладаў
- Андрэй Андросік
- Анатоль Анікейчык
- Дзмітрый Арлоў
- Вацлаў Арэшка
- Іван Ахрэмчык
- Гурый Барышаў
- Уладзімір Басалыга
- Андрэй Бембель
- Зінаіда Браварская
- Людміла Бржазоўская
- Аляксандр Бутакоў
- Аляксандр Бяспалы
- Фама Варанецкі
- Гаўрыла Вашчанка
- Элеанора Вецер
- Барыс Вішкароў
- Валянцін Волкаў
- Георгій Волкаў
- Натан Воранаў
- Ігар Воўчак
- Вольга Галіна
- Уладзімір Гардзеенка
- Аляксей Глебаў
- Глеб Глебаў
- Уладзімір Грамовіч
- Мікалай Гуціеў
- Барыс Дакутовіч
- Май Данцыг
- Віктар Дашук
- Аляксандр Длатоўскі
- Ірына Дубянецкая
- Ірына Елатамцава
- Ірына Ждановіч
- Андрэй Каляда
- Міхаіл Кацар
- Арлен Кашкурэвіч
- Мікалай Кірэеў
- Аляксандр Кішчанка
- Аляксандра Клімава
- Піліп Кобля
- Пётр Крохалеў
- Іван Крук
- Арсень Лабовіч
- Сяргей Лакішык
- Хаім Ліўшыц
- Павел Любамудраў
- Аляксей Ляляўскі
- Аляксандр Мазалёў
- Любоў Мазалеўская
- Валерый Мазынскі
- Уладзімір Маланкін
- Павел Малчанаў
- Аляксей Марачкін
- Барыс Мардвінаў
- Аскар Марыкс
- Павел Масленікаў
- Аўгуст Мілаванаў
- Еўсцігней Міровіч
- Леніна Міронава
- Уладзімір Няфёд
- Тарас Паражняк
- Эльмарт Петэрсон
- Барыс Платонаў
- Міхаіл Пташук
- Валерый Раеўскі
- Вячаслаў Ракіцкі
- Леанід Рахленка
- Вера Рэдліх
- Анатоль Сабалеўскі
- Іван Саверчанка
- Канстанцін Саннікаў
- Пётр Свентахоўскі
- Павел Семчанка
- Арон Скір
- Уладзімір Стальмашонак
- Здзіслаў Стома
- Рыд Таліпаў
- Віктар Тарасаў
- Віктар Тураў
- Барыс Утораў
- Інэса Ушацкая
- Аліна Фаміна
- Іван Харламаў
- Сяргей Харэўскі
- Віталь Цвірка
- Альбіна Шагідзевіч
- Васіль Шаранговіч
- Мая Яніцкая
Цяперашнія Правіць
- Галіна Адамовіч
- Нінэль Аладава
- Юрый Алісевіч
- Віктар Альшэўскі
- Мікалай Андрэеў
- Валерый Анісенка
- Анатоль Арцімовіч
- Віктар Барабанцаў
- Рыгор Баравік
- Міхаіл Баразна
- Валянціна Бартлава
- Зоя Белахвосцік
- Аксана Васільева
- Святлана Вінакурава
- Уладзімір Вішнеўскі
- Галіна Галкоўская
- Ігар Гардзіёнак
- Аляксандр Гарцуеў
- Віталь Герасімаў
- Эльвіра Герасімовіч
- Барыс Герлаван
- Яраслаў Громаў
- Вітаўтас Грыгалюнас
- Эдуард Жакевіч
- Уладзімір Забела
- Ларыса Зайцава
- Алег Залётнеў
- Уладзімір Зінкевіч
- Дзіна Іванова
- Вячаслаў Іваноўскі
- Міхаіл Кавальчык
- Міхаіл Казарог
- Маргарыта Касымава
- Віталь Катавіцкі
- Мікалай Кірычэнка
- Аляксандр Ксёндзаў
- Ілья Курган
- Якаў Ленсу
- Таццяна Лісавенка
- Сяргей Логвін
- Уладзімір Лукашык
- Барыс Луцэнка
- Лідзія Манакова
- Уладзімір Мішчанчук
- Дзмітрый Мохаў
- Генадзь Мурамцаў
- Вольга Мядзведзева
- Галіна Мяшкова
- Руслан Найдзен
- Віктар Нямцоў
- Вера Палякова-Макей
- Вячаслаў Паўлюць
- Мікалай Пінігін
- Аляксандр Прохараў
- Валянціна Пятліцкая
- Аляксандр Рэнанскі
- Уладзімір Савіч
- Вадзім Салееў
- Юрый Санжарэўскі
- Віктар Саркісьян
- Вячаслаў Семянько
- Валянціна Сідарава
- Віктар Скорабагатаў
- Валерый Славук
- Рычард Смольскі
- Крысціна Стрыкелева
- Анастасія Суханава
- Уладзімір Сытчанка
- Юрый Тарэеў
- Павел Татарнікаў
- Уладзімір Тоўсцік
- Міхаіл Тумеля
- Аляксандр Фінскі
- Юрый Хілько
- Людміла Церах
- Канстанцін Шаранговіч
- Міхаіл Шкробат
- Яўген Шунейка
- Міхаіл Шыкаў
- Ганна Шымялевіч
- Аляксандр Яфрэмаў
Дактары honoris causa Правіць
Вядомыя выпускнікі Правіць
Акцёры, рэжысёры, тэатральныя дзеячы Правіць
- Святлана Акружная — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Андрэй Андросік — рэжысёр
- Мікалай Андрэеў — рэжысёр
- Валерый Анісенка — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Зоя Асмалоўская — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Генадзь Аўсяннікаў — акцёр, народны артыст СССР і Беларусі
- Галіна Бальчэўская — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Рыгор Баравік — рэжысёр, педагог
- Віталь Баркоўскі — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Барыс Барысёнак — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Зоя Белахвосцік — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Рыгор Белацаркоўскі — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Таіса Белічэнка — рэжысёр
- Галіна Букаціна — актрыса
- Аляксандр Бутакоў — рэжысёр, педагог
- Людміла Былінская — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Фама Варанецкі — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Васько — акцёр
- Людміла Волкава — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Галко — акцёр, народны артыст Расіі
- Эдуард Гарачы — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Алег Гарбуз — акцёр
- Генадзь Гарбук — акцёр, народны артыст Беларусі
- Валянціна Гарцуева — актрыса
- Аляксандр Гарцуеў — рэжысёр
- Эдуард Герасімовіч — арганізатар тэатральнай справы, заслужаны работнік культуры Беларусі
- Ларыса Горцава — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Грамовіч — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Маргарыта Громава — актрыса
- Яраслаў Громаў — акцёр, рэжысёр, педагог
- Лілія Давідовіч — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Генадзь Давыдзька — грамадскі дзеяч, акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Вадзім Дапкюнас — тэатральны дзеяч
- Галіна Дзягілева — актрыса
- Аляксандр Дзянісаў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Ігар Дзянісаў — акцёр
- Аляксандр Дольнікаў — рэжысёр
- Лілія Драздова — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Георгій Дубаў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Павел Дубашынскі — акцёр, народны артыст Беларусі
- Віталь Дудзін — рэжысёр
- Ала Ельяшэвіч — актрыса
- Валянцін Ермаловіч — акцёр, рэжысёр, заслужаны работнік культуры Беларусі
- Алег Жугжда — рэжысёр
- Анатоль Жук — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Сяргей Журавель — акцёр, народны артыст Беларусі
- Юрый Жыгамонт — акцёр, журналіст
- Уладзімір Зайцаў — акцёр, рэжысёр, мастак тэатра
- Марыя Захарэвіч — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Святлана Зелянкоўская — актрыса
- Зінаіда Зубкова — актрыса, народная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Міхаіл Зуй — акцёр
- Міхаіл Кавальчык — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі
- Аляксандр Казакоў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Вікторыя Казлова — рэжысёр
- Міхаіл Каладзінскі — акцёр, педагог, тэатразнавец
- Андрэй Каляда — акцёр, педагог
- Уладзімір Караткевіч — акцёр, рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Віталь Катавіцкі — акцёр, педагог
- Наталля Качаткова — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Анатоль Кашкер — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Кін-Камінскі — акцёр
- Мікалай Кірычэнка — акцёр, народны артыст Беларусі
- Вольга Клебановіч — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Яўген Клімакоў — арганізатар тэатральнай справы, заслужаны работнік культуры Беларусі
- Аляксандр Козак — акцёр, арганізатар тэатральнай справы, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Тадэвуш Кокштыс — акцёр, народны артыст Беларусі
- Людміла Корхава — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Анатоль Кот — акцёр
- Віталь Краўчанка — акцёр
- Сяргей Краўчанка — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Яўген Крыжаноўскі — акцёр
- Уладзімір Куляшоў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Мікалай Кучыц — акцёр, рэжысёр
- Алесь Лабанок — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Лабуш — акцёр
- Пятро Ламан — акцёр
- Віктар Лебедзеў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Таццяна Ліхачова — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Анатоль Луцэвіч — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Барыс Луцэнка — рэжысёр, народны артыст Беларусі
- Аляксей Ляляўскі — рэжысёр
- Валерый Мазынскі — рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Маланкін — акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Малчанаў — акцёр
- Георгій Маляўскі — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Віктар Манаеў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Лідзія Манакова — рэжысёр, педагог
- Галіна Маркіна — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Таццяна Мархель — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Аляксандр Марцынюк — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Валерый Маслюк — рэжысёр
- Бэла Масумян — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Яніна Мелехава — актрыса маскоўскіх тэатраў
- Аўгуст Мілаванаў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Уладзімір Мішчанчук — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Цімур Муратаў — акцёр
- Генадзь Мушперт — рэжысёр
- Святлана Некіпелава — актрыса
- Тамара Нікалаева — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Вольга Няфёдава — актрыса
- Аляксандр Падабед — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Раман Падаляка — акцёр
- Вера Палякова-Макей
- Аляксандр Парфяновіч — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Вячаслаў Паўлюць — акцёр
- Мікалай Пінігін — рэжысёр
- Ніна Піскарова — актрыса
- Тамара Пузіноўская — актрыса
- Ігар Пятроў — акцёр, рэжысёр
- Міхаіл Пятроў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Святлана Рабава — актрыса, народная артыстка Расіі
- Уладзімір Рагаўцоў — акцёр, заслужаны артыст Беларусі
- Валерый Раеўскі — рэжысёр, народны артыст Беларусі
- Віктар Рыбчынскі — акцёр
- Валянцін Салаўёў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Ігар Сігаў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Алена Сідарава — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Валерый Смірноў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Галіна Сідзельнікава — актрыса, дыктар, заслужаная артыстка БССР
- Баляслаў Сяўко — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Галіна Талкачова — актрыса, народная артыстка Беларусі
- Віктар Тарасаў — акцёр, народны артыст СССР і Беларусі
- Аляксандр Ткачонак — акцёр, народны артыст Беларусі
- Мікола Трухан — акцёр, рэжысёр
- Аляксандр Барысавіч Уладамірскі — акцёр
- Леанід Улашчанка — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Барыс Утораў — рэжысёр
- Вольга Фадзеева — актрыса
- Ларыса Федчанка — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Юрый Фейгін — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Валерый Філатаў — акцёр, народны артыст Беларусі
- Павел Харланчук — акцёр, рэжысёр
- Ганна Хітрык — актрыса, спявачка
- Людміла Цімафеева — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Мікалай Цішачкін — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Галіна Чарнабаева — актрыса
- Яўген Шабан — акцёр, рэжысёр, драматург, сцэнарыст
- Альбіна Шагідзевіч — актрыса, педагог
- Аляксей Шадзько — акцёр, музыкант
- Віктар Шалкевіч — акцёр, паэт, музыкант
- Рыгор Шацько — акцёр, арганізатар тэатральнай справы
- Тамара Шашкіна — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
- Генадзь Шкуратаў — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Янушкевіч — рэжысёр, акцёр
Мастакі Правіць
- Эдуард Агуновіч — графік, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь
- Віктар Александровіч — графік, жывапісец
- Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі — жывапісец
- Анатоль Анікейчык — скульптар, народны мастак Беларусі
- Мікалай Апіёк — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Барыс Аракчэеў — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Анатоль Арцімовіч — скульптар, педагог
- Людвіг Асецкі — графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Сяргей Бандарэнка — скульптар
- Лявон Баразна — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч
- Анатоль Бараноўскі — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Міхаіл Барздыка — графік
- Валянціна Бартлава — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, педагог
- Міхаіл Басалыга — графік
- Уладзімір Басалыга — графік
- Аляксандр Батвінёнак — скульптар
- Эдуард Белагураў — жывапісец
- Генадзь Буралкін — скульптар
- Сяргей Вакар — скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Руслан Вашкевіч — жывапісец, дызайнер
- Уладзімір Вішнеўскі — графік
- Сяргей Волкаў — графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Яўген Волкаў — мастак тэатра
- Віктар Вярсоцкі — жывапісец, заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Польшчы
- Людміла Ганчарова — мастак тэатра
- Святлана Гарбунова — скульптар
- Уладзімір Гардзеенка — мастак тэатра
- Ігар Гардзіёнак — графік, педагог
- Барыс Герлаван — мастак тэатра, народны мастак Беларусі
- Ларыса Герлаван — мастак тэатра
- Уладзімір Гладкевіч — графік, жывапісец
- Жанна Грак — мастачка і скульптарка
- Віктар Грамыка — жывапісец, народны мастак Беларусі
- Леў Гумілеўскі — скульптар, народны мастак Беларусі
- Сяргей Гумілеўскі — скульптар
- Валерый Даўгала — мастак-манументаліст
- Юрый Дарашкевіч — жывапісец
- Леанід Дубар — графік
- Эдуард Жакевіч — графік, дызайнер
- Уладзімір Жбанаў — скульптар
- Яўген Ждан — мастак тэатра, заслужаны работнік культуры Беларусі
- Уладзімір Жданаў — мастак тэатра
- Валянцін Занковіч — скульптар, архітэктар
- Вячаслаў Захарынскі — жывапісец
- Уладзімір Зінкевіч — жывапісец, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Валянціна Іванькова — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Уладзімір Ісачанка — жывапісец
- Мікалай Казакевіч — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Барыс Казакоў — мастак тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Касцючэнка — галоўны мастак-пастаноўшчык Нацыянальнага Вялікага тэатру оперы і балета
- Уладзімір Качан — жывапісец, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Арлен Кашкурэвіч — графік, народны мастак Беларусі
- Сяргей Кірушчанка — жывапісец, дызайнер
- Яўген Колчаў — скульптар
- Анатоль Концуб — жывапісец, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Ірына Котава — графік, жывапісец
- Язэп Крупскі — жывапісец
- Галіна Крываблоцкая — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Уладзімір Крываблоцкі — жывапісец, манументаліст
- Аляксандр Ксёндзаў — жывапісец
- Анатоль Кузняцоў — жывапісец
- Яўген Кулік — графік, грамадскі дзеяч
- Мікола Купава — графік, жывапісец
- Міхаіл Лісоўскі — жывапісец, графік
- Зоя Літвінава — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Сяргей Логвін — скульптар, педагог
- Уладзімір Лукашык — графік, дызайнер
- Валерый Магучы — скульптар
- Аляксей Марачкін — жывапісец
- Зіновій Марголін — мастак тэатра, дызайнер
- Віктар Маркавец — жывапісец
- Генадзь Матусевіч — скульптар
- Віктар Мікіта — графік
- Іван Міско — скульптар, народны мастак Беларусі
- Дзмітрый Мохаў — мастак тэатра
- Мікалай Назарчук — жывапісец
- Таццяна Нерсісян — мастак тэатра
- Віктар Нямцоў — жывапісец
- Наталля Паплаўская — графік
- Георгій Паплаўскі — графік, жывапісец, народны мастак Беларусі
- Вячаслаў Паўлавец — жывапісец, графік
- Аляксандр Прохараў — скульптар
- Юзаф Пучынскі — графік
- Алесь Пушкін — жывапісец
- Людміла Пятруль — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Янка Раманоўскі — графік
- Валерый Рачкоўскі — мастак тэатра
- Людміла Русава — мастачка і перформерка
- Іван Рэй — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Савіч — графік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Ніна Сакалова-Кубай — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дызайнер
- Генадзь Сакалоў-Кубай — графік, мастацтвазнаўца, педагог
- Дзмітрый Сарока — жывапісец
- Пётр Свентахоўскі — жывапісец
- Мікалай Селяшчук — жывапісец, графік
- Павел Семчанка — графік, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, педагог
- Раіса Сіплевіч — графік
- Рыгор Сітніца — графік
- Уладзімір Слабодчыкаў — скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Валерый Славук — графік, педагог
- Андрэй Мікалаевіч Смаляк — жывапісец
- Віктар Сташчанюк — графік
- Уладзімір Сулкоўскі — жывапісец
- Васіль Сумараў — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Сытчанка — графік, педагог
- Ігар Сямека — жывапісец
- Марыя Таболіч — жывапісец
- Рыгор Таболіч — жывапісец
- Павел Татарнікаў — графік
- Уладзімір Тоўсцік — жывапісец, народны мастак Беларусі
- Юрый Тур — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Уладзімір Уродніч — жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Аліна Фаміна — мастак тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Аляксандр Фінскі — скульптар
- Юрый Хілько — графік, педагог
- Людміла Церах — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
- Сяргей Цімохаў — жывапісец
- Генрых Ціхановіч — жывапісец
- Ігар Цішын — жывапісец
- Алесь Цыркуноў — жывапісец
- Васіль Шаранговіч — графік, народны мастак Беларусі
- Канстанцін Шаранговіч — графік
- Алесь Шатэрнік — скульптар
- Валерый Шкаруба — жывапісец
- Леанід Шчамялёў — жывапісец, народны мастак Беларусі
- Валяр’ян Янушкевіч — скульптар
- Фелікс Янушкевіч — жывапісец
Дызайнеры Правіць
- Андрэй Азараў — мультымедыя-дызайнер
- Сяргей Войчанка — дызайнер
- Уладзімір Голубеў — дызайнер, навуковец
- Роберт Мацвеевіч Клімін — дызайнер, мастак
- Якаў Ленсу — дызайнер, мастацтвазнаўца
- Алег Марозаў — дызайнер
- Генадзь Мацур — дызайнер, графік
- Сяргей Саркісаў — дызайнер, мастак, графік
- Мікалай Стас — мастак, дызайнер
- Крысціна Стрыкелева — дызайнер, мастацтвазнаўца
- Сяргей Сцельмашонак — мастак, дызайнер
- Леў Талбузін — дызайнер, скульптар
- Юрый Тарэеў — дызайнер, педагог
- Уладзімір Цэслер — дызайнер
- Міхаіл Шыкаў — дызайнер
- Андрэй Шэлюта — дызайнер, мастак-канцэптуаліст, арт-дырэктар
Дзеячы кінематографа Правіць
- Галіна Адамовіч — кінарэжысёр-дакументаліст
- Віктар Аслюк — кінарэжысёр-дакументаліст
- Аляксандр Гутковіч — акцёр, рэжысёр тэлебачання, драматург
- Аляксандр Колбышаў — кінарэжысёр
- Андрэй Кудзіненка — кінарэжысёр
- Іван Паўлаў — кінарэжысёр
- Валерый Рубінчык — кінарэжысёр
Дзеячы тэлебачання і радыё Правіць
- Уладзімір Баклейчаў — акцёр, дыктар радыё і тэлебачання
- Алег Вінярскі — акцёр, дыктар і рэжысёр радыё
- Адам Глобус — літаратар, жывапісец
- Віктар Карпілаў — рэжысёр тэлебачання, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Сяргей Кацьер — рэжысёр тэлебачання
- Ілья Курган — акцёр, дыктар радыё, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- Вера Ропат — дыктар тэлебачання
- Уладзімір Станкевіч — акцёр, рэжысёр тэлебачання
Мастацтвазнаўцы Правіць
- Вацлаў Арэшка — тэатразнаўца, грамадскі дзеяч
- Міхаіл Баразна — мастацтвазнаўца, дызайнер
- Таццяна Гаранская — мастацтвазнаўца
- Тамара Гаробчанка — тэатразнаўца
- Іна Герасімава — мастацтвазнаўца, грамадскі дзеяч
- Эльвіра Герасімовіч — актрыса, тэатразнаўца
- Людміла Грамыка — тэатразнаўца, крытык
- Леанід Дробаў — мастацтвазнаўца, жывапісец
- Вячаслаў Іваноўскі — тэатразнаўца
- Пётр Карнач — мастацтвазнаўца
- Таццяна Команава — тэатразнаўца, крытык
- Арсень Лабовіч — тэатразнаўца
- Зянон Пазняк — тэатразнаўца, археолаг, палітык і грамадскі дзеяч
- Сяргей Пятровіч — тэатразнаўца
- Міхась Раманюк — мастацтвазнаўца, этнограф
- Ала Савіцкая — тэатразнавец
- Ларыса Салавей — мастацтвазнаўца, заслужаны настаўнік Беларусі
- Рычард Смольскі — тэатразнаўца
- Віктар Шматаў — мастацтвазнаўца, графік
- Яўген Шунейка — мастацтвазнаўца, жывапісец
Іншыя Правіць
- Мікалай Аксаміт — грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца
- Раман Бандарэнка — мастак, забіты ў час пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў
- Ігар Варашкевіч — музыкант
- Валерый Гедройц — арганізатар культуры, дзяржаўны дзеяч
- Аляксей Дудараў — драматург, сцэнарыст, акцёр
- Валянцін Дудкевіч — харэограф, мастацтвазнаўца, народны артыст Беларусі
- Тодар Кашкурэвіч — музыкант, жывапісец
- Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын — беларускі паэт
- Алесь Лось — музыкант
- Георгій Марчук — драматург, сцэнарыст
- Андрэй Плясанаў — музыкант, рэжысёр
- Фёдар Поўны — протаіерэй Беларускай праваслаўнай царквы
- Уладзімір Сцяпан — пісьменнік, журналіст
- Гардзей Шчаглоў — іерэй Беларускай праваслаўнай царквы, дызайнер
- Palina — спявачка.
Зноскі
- Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
- «Калі хочаце, ідзіце ў палітычную ВНУ». З Акадэміі мастацтваў адлічылі студэнтаў.
- Прарэктарка Акадэміі мастацтваў прынцыпова адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў.
- Прарэктар Акадэміі мастацтваў і яшчэ больш за 60 супрацоўнікаў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў // Наша Ніва 30 кастрычніка 2020
- As students protest, Belarusian universities aid regime crackdown (англ.). Times Higher Education (2 кастрычніка 2020). Праверана 17 снежня 2020.
- 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University (англ.). Scholars at Risk . Праверана 17 снежня 2020.
- МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
- COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex , 21.06.2021
- ↑ А. М. Кулагін, Т. Р. Чуракова. 151. Будынак Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура Правіць
- А. М. Кулагін, Т. Р. Чуракова. 151. Будынак Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў