Іва́н Які́мавіч Міско́ (22 лютага 1932, хут. Чамяры, цяпер вёска ў Слонімскім р-не) — савецкі і беларускі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1989), Народны мастак Беларусі (2008).
Іван Якімавіч Міско | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 22 лютага 1932 (91 год) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Аляксей Канстанцінавіч Глебаў |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сям’і лесніка. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1954—1957) у В. Б. Папова, А. К. Глебава і ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1960—1966) у А. А. Бембеля, А. К. Глебава, часта сустракаўся з Заірам Азгурам.
Творчасць правіць
Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Яго работам уласцівыя прастата кампазіцыі, лаканічнасць і строгасць пластычнай мовы.
З 1957 года экспануе свае творы на выстаўках. Пачынаючы з 1960-х гадоў касмічная тэма займае ўсё больш важнае месца ў яго творчасці.
Галоўнае месца ў творчасці займаюць партрэты сучаснікаў: Героя Сацыялістычнай Працы І. Куляша (1960), акадэмікаў А. Пракапчука (1960) і Ф. Фёдарава (1968), дзеячаў мастацтва Ф. Мадорава (1967), Я. Цікоцкага (1970) і Р. Шырмы (1978), касманаўтаў Ю. Гагарына (1968), П. Клімука, М. Гермашэўскага (абодва 1978), У. Кавалёнка, В. Руміна (абодва 1980), маці касманаўта А. Ц. Гагарынай (1979).
Адзін з аўтараў Манумента ў гонар маці-патрыёткі (1975, сумесна з А. Заспіцкім, М. Рыжанковым, арх. А. Трафімчук; Дзяржаўная прэмія СССР 1977 года).
Аўтар праекта помнікаў І. Буйніцкаму ў вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёна (1976, арх. М. Бурдзін), І. Кабушкіну ў горадзе Баранавічы (1973, арх. Ю. Градаў, Л. Левін), бюста П. Клімука ў Брэсце (1978, арх. С. Баткоўскі), надгроб’я Л. Бяды на Маскоўскіх могілках у Мінску (1979, арх. Ю. Казакоў), Максіму Горкаму ў Цэнтральным дзіцячым парку г. Мінска (1981), адзін з аўтараў помніка Максіму Танку ў Мядзеле.
22 жніўня 2019 гістарычны цэнтр Слоніма ўпрыгожыла бронзавая статуя Льва Сапегі. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін.
Быў сакратаром праўлення Саюза мастакоў Беларусі, шмат гадоў узначальваў Рэспубліканскі мастацка-экспертны савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.
Узнагароды і званні правіць
- Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1989)
- Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1977)
- Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2014)
- Народны мастак Беларусі (2008)
- Медаль Францыска Скарыны (2002)
- Член Саюза мастакоў СССР і Беларускага саюза мастакоў.
- Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1976)
- Ордэн Францыска Скарыны (2023)
Адзначаўся дыпломамі, прызамі і памятнымі знакамі Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў. Федэрацыя касманаўтыкі Расіі ўзнагародзіла скульптара медалём «За заслугі».
Ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій.
У Слоніме адкрыты музей І. Я. Міско, куды скульптар перадаў частку сваіх твораў.
Заўвагі правіць
- ↑ Зачарованный космосом 4 сакавіка 2016. // Союзное государство, июнь 2006, стр. 98-100
- ↑ Биографический справочник. Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. Т. 5. С. 29.
- ↑ Скульптор Иван Миско: Сегодня все мое время уходит не на творчество, а на поиск средств 28 ліпеня 2010. (руск.)
- ↑ Космическое притяжение. Белорусского скульптора Ивана Миско увлекли за собой звездные миры и их отважные покорители(недаступная спасылка) // «Рэспубліка», 3 августа 2005
- У Слоніме паставілі помнік Льву Сапегу // «Наша Ніва», 22 жніўня 2019
- ↑ Міско Іван Якімавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Архив событий — 22 февраля (руск.)
- Президент Республики Беларусь отметил государственными наградами около 50 человек (руск.)
- Миско Иван Якимович, АртРу.инфо 19 снежня 2011. (руск.)
- Дзяржаўных узнагарод удастоены 62 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці
Літаратура правіць
- Міско́ Іван Якімавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 497. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Чыгрын С. У Слоніме будзе музей Івана Міско // Белорусская нива, 19 окт. 2006.
Спасылкі правіць
- Народны мастак Беларусі Іван Міско: «У кожным маім творы запавет — заставацца чалавекам» // СБ. Беларусь сегодня
- Майстэрня-музей Івана Міско // Музей гісторыі горада Мінска
- Имена-легенды. Советский и белорусский скульптор, народный художник Беларуси Иван Миско 22 лютага 2022. (руск.) // Агенцтва «Минск-новости»