Меда́ль Францы́ска Скары́ны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, заснаваная Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 2675-XI ад 20 красавіка 1989 года. Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь № 3727-XII ад 13 красавіка 1995 года ў палажэнне аб медалі былі ўнесены змены (ён пачаў размяшчацца не пасля ўзнагарод СССР, а пасля медаля «За працоўныя заслугі»). Медаль ізноў быў зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 1997 года № 49-З. На сённяшні дзень усё, што тычыцца дадзенага медаля, як і ўсіх астатніх беларускіх узнагарод, рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года № 288-З «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».
Медаль Францыска Скарыны | ||
---|---|---|
| ||
Арыгінальная назва | Медаль Францыска Скарыны | |
Краіна | Беларусь | |
Тып | Медаль | |
Каму ўручаецца | Работнікі навукі, адукацыі і культуры. | |
Падставы ўзнагароджання | За выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. | |
Дата заснавання | 20 красавіка 1989 | |
Статус | уручаецца | |
Статыстыка ўзнагароджанняў | ||
Першае | 11 верасня 1990 | |
Колькасць | 1026 | |
Матэрыял | Тампак | |
Чарговасць узнагарод | ||
Старэйшая | Медаль «За працоўныя заслугі» | |
Малодшая | Медаль «За бездакорную службу» | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне Правіць
Медаль Францыска Скарыны мае форму круга дыяметрам 32 мм. На вонкавым боку медаля размешчаны рэльефная выява Францыска Скарыны і надпіс «Францыск Скарына», на адваротным боку — знак «сігнет».
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з прамавугольнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка пакрыта муаравай стужкай зялёнага колеру, пасярэдзіне стужкі — жоўтая паласа нацыянальнага арнаменту, стужка абрамлена пазалочанай ніткай.
Медаль вырабляецца з тампаку.
Правілы ўзнагароджвання Правіць
Медалем Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа. Медалем могуць узнагароджвацца і замежныя грамадзяне.
Некаторыя з узнагароджаных Правіць
1990 Правіць
- Уладзімір Самойлавіч Басалыга
- Ніл Сымонавіч Гілевіч
- Мікола Ермаловіч
- Міхась Ткачоў
- Аляксей Канстанцінавіч Каўка
1991 Правіць
- Барыс Васільевіч Бокуць
- Сямён Аляксандравіч Падокшын
- Максім Лужанін
- Сяргей Панізнік
- Ян Скрыган
- Янка Брыль
- Васіль Вітка
- Уладзімір Андрэевіч Калеснік
- Аляксандр Фаміч Коршунаў
- Аляксандр Баршчэўскі
1992 Правіць
- Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі
- Алесь Марачкін
- Іван Чыгрынаў
- Уладзімір Міхайлавіч Юрэвіч
- Пімен Панчанка
- Максім Танк
- Заір Азгур
1993 Правіць
- Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў
- Анатоль Васільевіч Багатыроў
- Віталь Канстанцінавіч Цвірка
- Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка
- Леанід Шчамялёў
1994 Правіць
1995 Правіць
- Расціслаў Янкоўскі
- Філарэт (Вахрамееў)
- Стэфанія Станюта
- Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
- Алексій II, Патрыярх Маскоўскі
- Даніла Міцкевіч
- Генадзь Аўсяннікаў
- Генадзь Гарбук
- Алег Уладзіслававіч Роман
- Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў
1996 Правіць
- Марыя Захарэвіч
- Сяргей Сяргеевіч Атаеў
- Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы)
- Валянціна Гаявая
- Віктар Аляксандравіч Грамыка
- Акім Рыгоравіч Курачкін
- Юрый Лужкоў
- Віктар Дзмітрыевіч Даніленка
- Віктар Цімафеевіч Тураў
- Валерый Станіслававіч Аношка
- Фёдар Мікалаевіч Капуцкі
- Язэп Юхо
- Зінаіда Канапелька
- Пётр Аляксандравіч Віцязь
- Давыд Моўшавіч Голуб
- Лілія Міхайлаўна Давідовіч
1997 Правіць
- Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў
- Міхась Лазарук
- Іван Іванавіч Антановіч
- Святлана Арцёмаўна Акружная
- Фёдар Іванавіч Шмакаў
- Анатоль Ярмоленка
- Мікалай Андрэевіч Манак
1998 Правіць
- Мілецій Антонавіч Андзілеўка
- Генрых Вагнер
- Зоя Бурцава
- Барыс Федасеевіч Герлаван
- Яўген Антонавіч Сідаровіч
- Віктар Ніканавіч Вінаградаў
- Міхаіл Казінец
- Вадзім Васілевіч Свірыдаў
1999 Правіць
- Фёдар Адамавіч Лахвіч
- Яўгеній Ігнацьевіч Маруковіч
- Таццяна Іванаўна Сцёпіна
- Якаў Сямёнавіч Малайчук
2000 Правіць
- Веніямін Іосіфавіч Вацякоў
- Уладзімір Янокавіч Агабекаў
- Васіль Пятровіч Вараб’ёў
- Гай Пікарда
- Вольга Піліпаўна Якушка
2001 Правіць
- Міхаіл Яфімавіч Швыдкой
- Таццяна Васільеўна Дароніна
- Леў Мікалаевіч Гумілеўскі
- Іван Пятровіч Рэй
- Васіль Кірылавіч Бандарчык
- Наталля Дзмітрыеўна Каламіец
- Аляксандр Антонавіч Крывіцкі
- Наталля Паплаўская
- Віктар Уладзіміравіч Роўда
2002 Правіць
- Іван Муравейка
- Міхаіл Максімавіч Севярнёў
- Валянціна Леанідаўна Рахленка
- Сяргей Аляксандравіч Жданок
- Аркадзь Маркавіч Саўчанка
- Іван Якімавіч Міско
- Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі
- Леанід Аляксандравіч Шамяткоў
2003 Правіць
2004 Правіць
- Зінаіда Макараўна Ільіна
- Пётр Пятровіч Прахарэнка
- Валерый Міхайлавіч Федасюк
- Таццяна Рыгораўна Мархель
2005 Правіць
2006 Правіць
- Уладзімір Анатольевіч Баклейчаў
- Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў
- Юозас Булька
- Уладзімір Гасцюхін
- Маргарыта Мікалаеўна Ізворска-Елізар’ева
- Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка
- Аляксандр Аляксандравіч Каваленя
- Генадзь Давыдзька
- Валянцін Мікалаевіч Салаўёў
- Уладзімір Канстанцінавіч Федасеенка
2007 Правіць
- Францішак Іванавіч Вісмант
- Сяргей Уладзіміравіч Абламейка
- Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук
- Мікола Чарняўскі
- Вячаслаў Паўлавіч Паўлюць
- Валянцін Антонавіч Арловіч
- Раіса Баравікова
- Віктар Бабарыкін
- Алесь Марціновіч
- Таццяна Іванаўна Шамякіна
- Сяргей Аляксандравіч Маскевіч
2008 Правіць
- Наталля Уладзіміраўна Міхайлава
- Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч
- Уладзімір Іванавіч Пракапцоў
- Мадэст Абрамаў
- Юрый Мікалаевіч Гільдзюк
- Валерый Фёдаравіч Шкаруба
2009 Правіць
- Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч
- Мікалай Аляксандравіч Картэль
- Уладзімір Фёдаравіч Логінаў
- Мікалай Пятровіч Мігун
- Аляксандр Васільевіч Тузікаў
- Алег Анатолевіч Івашкевіч
- Вітольд Казіміравіч Песціс
- Віктар Андрэевіч Старавойтаў
- Аляксандр Сяргеевіч Бяспалы
- Якаў Навуменка
- Віктар Іванавіч Парфёнаў
- Ядзвіга Станіславаўна Яскевіч
2010 Правіць
- Васіль Васілевіч Бушчык
- Васіль Дзянісавіч Старычонак
- Мікола Мятліцкі
- Міхаіл Паўлавіч Касцюк
- Навум Гальпяровіч
2011 Правіць
- Гюнэш
- Аляксей Хлястоў
- Уладзімір Іванавіч Шчэрбін
- Людміла Шніп (Рублеўская)
2012 Правіць
- Аксана Волкава
- Вадзім Гігін
- Аляксандр Аляксандравіч Касцючэнка
- Ксенія Пагарэлая
- Марк Залманавіч Фрэйдзін
2013 Правіць
- Алеся
- Святлана Уладзіміраўна Сітнікава
2014 Правіць
- Рамуальд Будрыс
- Яўген Васілеўскі
2015 Правіць
- Валянціна Канстанцінаўна Мароз
- Барыс Цітовіч
- Юрый Аляксеевіч Вашчук
2016 Правіць
- Любоў Адаскевіч
- Яўгеній Алейнікаў
- Аксана Салопава
2017 Правіць
- Алена Атрашкевіч
- Аляксандр Далжэўскі
- Барыс Донін
- Ірына Міхайлаўна Глуская
- Дзяніс Уладзіміравіч Дук
- Сяргей Яўгенавіч Рассадзін
2018 Правіць
- Вольга Сяргееўна Макей
2021 Правіць
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 20 апреля 1989 года N 2675-XI «Об утверждении положения о медали Франциска Скорины и её описания» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
- Постановление Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 13 апреля 1995 года № 3727-XII «Об утверждении Положений о звании „Герой Беларуси“, орденах и медалях Республики Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
- Закон Республики Беларусь от 2 июля 1997 г. № 49-З «Об утверждении Положений о звании „Герой Беларуси“, орденах, медалях и почётных званиях Республики Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Bankzakonov.com. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
- Закон Республики Беларусь от 18 мая 2004 года № 288-З «О государственных наградах Республики Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2011. Праверана 11 ліпеня 2010.
- Медалі Рэспублікі Беларусь
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.
- http://pravo.by/upload/docs/op/P31800008_-2209168800.pdf
Спасылкі Правіць
- Медаль Францыска Скарыны (руск.)(недаступная спасылка). Дзяржаўны ўзнагароды Рэспублікі Беларусь (www.belawards.narod.ru). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
- Медаль Францыска Скарыны (руск.). Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь (www.belarus.by). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
- Медаль ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ (руск.). Афіцыйны Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 красавіка 2014.