Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Еўрапейскі саюз (Еўрасаюз, ЕС) — эканамічны і палітычны саюз 27 дзяржаў Еўропы. Быў заснаваны 1 студзеня 1993 года згодна з Маастрыхцкай дамовай. З насельніцтвам звыш 500 млн чалавек ЕС вырабляе каля 22 % (16,5 трлн дол.) сусветнага ВУП (2016). У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі.
Назва на афіцыйных мовах ЕС: Балгарская: Европейски съюз | |
Сцяг | |
Дэвіз: Згода ў разнастайнасці | |
Гімн | |
---|---|
Ода "Да радасці" (інструментальная версія) | |
Карта | |
Дзяржавы — члены Еўрапейскага саюза | |
Асноўная інфармацыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | Брусель |
Палітычныя цэнтры | Люксембург Страсбург |
Найбуйнейшы горад | Парыж |
Дзяржавы-члены | |
Афіцыйныя мовы | |
Рэлігія (2015) | Хрысціяне - 71.6%: |
Урад | |
Старшыня савета | Шарль Мішэль |
Старшыня камісіі | Урсула фон дэр Ляен |
Старшыня парламента | Раберта Мецола |
Савет міністраў | Францыя |
Фарміраванне | |
Парыжскі дагавор | 23 ліпеня 1952 |
Рымскі дагавор | 1 студзеня 1958 |
Маастрыхцкі дагавор | 1 лістапада 1993 |
Лісабонскі дагавор | 1 снежня 2009 |
Геаграфічнае апісанне | |
Тэрыторыя | 7-я ў свеце 4 236 351 км² вада - 3.08% |
Насельніцтва (2020) | 3-е ў свеце ▲ 447 206 135 чал. шчыльнасць - 106 чал/км² |
ВУП (па ППЗ, 2020) | 2-і ў свеце усяго: ▲ $ 20,366 трлн ВУП/чал: $ 45 541 |
ВУП (намінал, 2020) | 2-і ў свеце усяго: ▲ $ 16,033 трлн ВУП/чал: $ 35 851 |
ІЧР | ▲ 0,899 вельмі высокі |
Валюты | |
Часавы пояс | UTC ад 0 да +2 Летні час: UTC ад +1 да +3 |
Дамен верхняга ўзроўню | .eu |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт ЕС . |
Дзяржавы-члены
У Еўрапейскі саюз уваходзяць 27 дзяржаў:
Нумар | Дзяржава | Год уступлення |
---|---|---|
1 | Аўстрыя | 1995 |
2 | Балгарыя | 2007 |
3 | Бельгія | 1957 |
4 | Венгрыя | 2004 |
5 | Германія | 1957 |
6 | Грэцыя | 1981 |
7 | Данія | 1973 |
8 | Ірландыя | 1973 |
9 | Іспанія | 1986 |
10 | Італія | 1957 |
11 | Кіпр | 2004 |
12 | Латвія | 2004 |
13 | Літва | 2004 |
14 | Люксембург | 1957 |
15 | Мальта | 2004 |
16 | Нідэрланды | 1957 |
17 | Партугалія | 1986 |
18 | Польшча | 2004 |
19 | Румынія | 2007 |
20 | Славакія | 2004 |
21 | Славенія | 2004 |
22 | Фінляндыя | 1995 |
23 | Францыя | 1957 |
24 | Харватыя | 2013 |
25 | Чэхія | 2004 |
26 | Швецыя | 1995 |
27 | Эстонія | 2004 |
Краіны-кандыдаты ў Еўрапейскі Саюз:
Нумар | Дзяржава | Год атрымання статусу кандыдата | Год пачатку перамоваў |
---|---|---|---|
1 | Албанія | 2014 | 2020 |
2 | Паўночная Македонія | 2005 | 2020 |
3 | Сербія | 2012 | 2014 |
4 | Турцыя | 1999 | 2005 |
5 | Чарнагорыя | 2010 | 2012 |
6 | Украіна | 2022 | |
7 | Малдова | 2022 | |
8 | Боснія і Герцагавіна | 2022 |
Гісторыя
Ідэі пан’еўрапеізма, доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асаблівай сілай загучалі пасля Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з’явіўся цэлы шэраг арганізацый: Савет Еўропы, НАТА, Заходнееўрапейскі саюз.
Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951: ФРГ, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Францыя, Італія падпісалі дамову аб заснаванні Еўрапейскага аб’яднання вуглю і сталі (ЕАВС, ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якой стала аб’яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вуглю, у сілу дадзеная дамова ўступіла з ліпеня 1952.
З мэтай паглыблення эканамічнай інтэграцыі тыя ж шэсць дзяржаў у 1957 заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак) (EEC — European Economic Community) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам, Euratom — European Atomic Energy Community). Найважнейшай і самай шырокай па сферы кампетэнцыі з гэтых трох еўрапейскіх супольнасцей з’яўлялася ЕЭС, так што ў 1993 яна была афіцыйна пераназвана ў Еўрапейскую супольнасць (EC — European Community).
Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачай усё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі.
Пашырэнне
У адпаведнасці з Капенгагенскімі крытэрыямі, членства ў ЕС адкрыта для любой еўрапейскай дзяржавы, якая з’яўляецца стабільным, свабодным рынкам ліберальнай дэмакратыі, якая паважае вяршэнства права і правоў чалавека. Акрамя таго, яна павінна быць гатова прыняць усе абавязацельствы, звязаныя з членствам, такія як прыняцце ўсіх раней узгодненых законаў (170 000 старонак дасягненняў супольнасці) і пераход на еўра.
Год | Краіна | Агульная колькасць членаў |
---|---|---|
1957 | Бельгія Германія Італія Люксембург Нідэрланды Францыя | 6 |
1973 | Вялікабрытанія Данія Ірландыя | 9 |
1981 | Грэцыя | 10 |
1985 | Грэнландыя (аўтаномная тэрыторыя Даніі) выходзіць з супольнасці | 10 |
1986 | Іспанія Партугалія | 12 |
1990 | ГДР (далучылася да ФРГ) | 12 |
1995 | Аўстрыя Фінляндыя Швецыя | 15 |
2004 | Венгрыя Кіпр Латвія Літва Мальта Польшча Славакія Славенія Чэхія Эстонія | 25 |
2007 | Балгарыя Румынія | 27 |
2013 | Харватыя | 28 |
2020 | Вялікабрытанія выходзіць з саюза | 27 |
17 снежня 2005 г афіцыйны статут кандыдата на ўступ у ЕС быў прадстаўлены Македоніі. Таксама падпісаны шэраг дакументаў, якія адносяцца да Турцыі, Малдове і Украіны, але пэўныя далягляды ўступа ў ЕС гэтых дзяржаў пакуль яшчэ не ясныя.
Нарвегія
У Нарвегіі двойчы праводзілі рэферэндумы аб уступе ў ЕС, у 1972 і 1994 гадах. На першым рэферэндуме асноўныя асцярогі звязваліся з абмежаваннем незалежнасці, на другім — з сельскай гаспадаркай.
Асноўныя падзеі ў гісторыі паглыблення інтэграцыі ЕС
- 1951 — Парыжская дамова і стварэнне Еўрапейскага аб’яднання вугля і сталі (ЕОУС)
- 1957 — Рымская дамова і стварэнне Еўрапейскіх эканамічных супольнасцяў (ужываецца, як правіла, у адзіночным ліку)(ЕЭС) і Еўратама
- 1967 — дамова аб зліцці, у выніку якой была створана адзіная Рада і адзіная Камісія для трох еўрапейскіх супольнасцяў ЕАВС, ЕЭС і Еўратама
- 1979 — першыя ўсенародныя выбары ў Еўрапейскі парламент
- 1985 — падпісанне Шэнгенскай дамовы
- 1986 — Адзіны еўрапейскі акт — першая істотная змена ўстаноўчых дамоў ЕС
- 1993 — Маастрыхцкая дамова і стварэнне на аснове Супольнасцяў Еўрапейскага саюза
- 1999 — уводзіны адзінай еўрапейскай валюты — еўра (у наяўным звароце з 2002)
- 2004 — падпісанне Канстытуцыі ЕС (у сілу не ўступіла)
- 2007 — падпісанне Дамовы аб рэфармаванні ў Лісабоне
- 2007 — лідары Францыі, Італіі і Іспаніі абвясцілі аб стварэнні новай арганізацыі — Міжземнаморскага саюза
Дагаворы
Падпісаны Набыў моц Дакумент | 1948 1948 Брусельскі пакт | 1951 1952 Парыжскі дагавор | 1954 1955 Парыжскія пагадненні | 1957 1958 Рымскі дагавор | 1965 1967 Дагавор зліцця | 1975 недастасоўна Рашэнне Еўрапейскага савета | 1986 1987 Адзіны еўрапейскі акт | 1992 1993 Маастрыхцкі дагавор | 1997 1999 Амстэрдамскі дагавор | 2001 2003 Ніцкі дагавор | 2007 2009 Лісабонскі дагавор | ||||||||
Тры апоры Еўрапейскага саюза: | |||||||||||||||||||
Еўрапейскія супольнасці: | |||||||||||||||||||
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам) | |||||||||||||||||||
Еўрапейскае аб'яднанне вуглю і сталі (ЕАВС) | Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м | Еўрапейскі саюз (ЕС) | |||||||||||||||||
Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) | Еўрапейская супольнасць (ЕС) | ||||||||||||||||||
TREVI | Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД) | ||||||||||||||||||
Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ) | |||||||||||||||||||
Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) | Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ) | ||||||||||||||||||
Некансалідаваныя органы | Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС) | ||||||||||||||||||
Спыненне дзейнасці да 2011-га | |||||||||||||||||||
Геаграфія
Геаграфічнае становішча
Еўрапейскі саюз амаль поўнасцю знаходіцца ў Еўропе (за выключэннем Кіпра, які геаграфічна адносіцца да Азіі). Агульная тэрыторыя складае 4 422 773 кіламетры квадратныя, а насельніцтва налічвае каля 510 мільёнаў чалавек. Берагавая лінія вельмі неаднародная, таму Еуропа мае шмат паўвыспаў ды мораў, якія яе амываюць. Амаль поўнасцю Іспанія і Партугалія знаходзяцца на Пірэнэйскай паўвыспе, Італія — на Апенінскай, Балгарыя і Грэцыя — на Балканскай, Данія — на паўвыспе Ютландыя.
Найбольш буйныя моры: Міжземнае на поўдні (у ім выдзяляюць Лігурыйскае і Цірэнскае каля берагоў Францыі і Італіі), Адрыятычнае паміж Італіяй і Харватыяй, таксама Іанічнае, Эгейскае і Мрамарнае каля Грэцыі, Кантабрыйскае мора (другая назва — Біскайскі заліў) на захадзе, амывае Іспанію ды Францыю, Паўночнае мора на паўночным захадзе, якое ляжыць паміж Брытаніяй, Даніяй, Нямеччынай і Нідэрландамі; Балтыйскае мора на паўночным усходзе паміж Польшчай і Прыбалтыкай за аднаго боку і Фінляндыяй са Швецыяй з другога.
Большая колькасць краін ЕС маюць выхад да мора, што гаворыць пра вялікія магчымасці да міжнародных і міжкантынентальных сувязяў амаль з усімі краінамі свету, што ЕС актыўна выкарыстоўвае.
Рэльеф
Негледзячы на адносна невялікі размер, Еўрапейскі саюз мае вельмі разнародны рэльеф. У агульным, можна выдзеліць пераважна раўнінныя паўночныя краіны і пераважна гарыстыя паўднёвыя. Сярод гор ЕС найбольш значнымі з’яўляюцца Альпы, Пірэнэі ды Карпаты. Многія горныя сістэмы з’яўляюцца пачаткам буйнейшых рэк Еўропы. Найвышэйшая кропка ЕС — гара Манблан (4810 м) на мяжы Італіі і Францыі, а ніжэйшая — польдэр Прынца Александра у Нідэрландах (ляжыць на 7 метраў ніжэй за ўзровень мора). На рэльеф паўночных краін моцна паўплывалі леднікі.
Рэльеф мае каласальны ўплыў на развіццё ЕС — па-першае, узвышшы адрозніваюцца відамі гаспадаркі, што стварае больш «разнастайную» эканоміку, па-другое, яны фармуюць геаграфічны каркас эканомікі і транспарту Еўрапейскага саюза (напрыклад, з-за гор Пірэнэяў існуюць толькі 4 аўтамагістралі, што злучаюць Францыю з Гішпаніяй). Таксама, рэльеф ўплывае і на распаўсюджанне карысных выкапанняў: рудныя выкапанні амаль заўсёды знаходзяцца на ўзвышшах і ў гарах, а нярудныя і паліўныя (акрамя ўрану) — на раўнінах.
Унутраныя воды
Еўрапейскі саюз даволі добра забяспечаны ўнутранымі водамі. Амаль увесь павярховы сток належыць да басейну Атлантычнага акіяна — басейны ўнутранага стоку зусім не значныя і знаходяцца, у асноўным, у вададэфіцытных рэгіёнах. Дзякуючы блізасці да Атлантычнага акіяна, амаль уся тэрыторыя ЕС атрымлівае дастатковую колькасць ападкаў. Выключэнне — унутраныя тэрыторыі Іспаніі і Партугаліі з найбольш актуальнай праблемай недахопу вады, таму там патрэбен менеджмент водных рэсурсаў і аптымізацыя сельскай гаспадаркі. Рачная сетка даволі старажытная, але некаторыя рэкі на поўначы адносна маладыя, бо сфарміраваліся толькі пасля апошняга ледніка. Найбольш буйныя рэкі ЕС — Рэйн — у Германіі, Луара — у Францыі, Дунай — у Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Румыніі і Балгарыі. Усе яны з’яўляюцца значнымі транспартнымі артэрыямі, а на ўзвышшах ды ў гарах некаторыя рэкі выкарыстоўваюцца як месца размяшчэння ГЭС, напрыклад Рона і Адзіджэ.
Клімат
Большая частка Еўропы — дакладна, паўночная і цэнтральная — належыць да ўмеранага клімату, таксама выдзяляюць субтрапічны клімат ў паўдневаеўрапейскіх краінах. Моцна ўплывае на клімат плыня Гальфстрым, дзякуючы чаму тэмпературы ў Еўропе месцамі на 10 градусаў вышэйшыя за сярэднешыротныя (расійскі горад Уладзівасток знаходзіцца на той жа шыраце, што і Лазурны бераг). Гэта вызначае больш спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі і развіцця інфраструктуры.
Поўнач Фінляндыі захоплівае субарктычны клімат. На захадзе ЕС распаўсюджаны марскі клімат, у цэнтральнай і ўсходняй частцы — пераходны, з меншай колькасцю ападкаў і больш халоднай зімой. На поўдні ЕС дамінуе субтрапічны міжземнаморскі клімат, які мае цеплае і сухое лета, а таксама дажджлівую і не вельмі халодную зіму. У ім знаходзяцца амаль ўсе Еўрапейскія курорты.
Карысныя выкапні
Распаўсюджанне карысных выкапанняў цесна звязана з тэктанічнай будовай тэрыторыі ЕС: яна вельмі неаднародная, таму ў ЕС знаходзіцца вялікі спектр розных мінеральных радовішчаў. У агульным, пачынаючы з 80-х гадоў апошняга стагоддзя, краіны Еўропы (а потым і ЕС) праводзяць палітыку адыходу ад здабыўнай і арыентаванай на яе прамысловасці.
Радовішчы нафты і прыроднага газу не вельмі распаўсюджаны на тэрыторыі ЕС, але значныя запасы знаходзяцца на шэльфе Паўночнага мора (Велікабрытанія, Нідэрланды), дзе выкарыстоўваюцца сумесна з Нарвегіяй. Шмат менш значныя радовішчы знойдзены ў Італіі і Францыі. Зразумела, што нафты і газу, якія здабываюцца, не хапае для прамысловасці, таму ЕС купляе іх ў Расіі, Алжыра, Лівіі і Нарвегіі.
Вугаль распаўсюджаны ў Вялікабрытаніі (Ньюкасл), Нямеччыне (Ахен, Рур) і Польшчы (Сілезія). З усіх пералічаных радовішчаў зараз выкарыстоўваецца толькі Верхнесілезскі ў Польшы, але і ён знаходзіцца ў крызісным становішчы. ЕС не забяспечвае сябе вуглем, таму яна вымушана купляць яго ў Расіі. Адметна, што Нямеччына з’яўляецца міравым лідарам па агульных запасах бурага вугля.
Экалогія
Экалогія ў Еўрасаюзе пастаянна паляпшаецца, у асноўным, дзякуючы належным адносінам урада да яе. Але экалагічныя праблемы ўсё роўна існуюць, і выкліканы яны, галоўным вобразам, высокай шчыльнасцю насельніцтва і прамысловай нагрузкай на тэрыторыю.
Выкіды серы, азоту, діаксіду вугляроду ў атмасферу
Гэта прычына кіслотных дажджоў, часткова — дэградацыі глебаў, пашкоджання жылога фонду, транспарту і маёмасці. Найбуйнейшыя эмісіі, ў асноўным, сустракаюцца ў старапрамысловых раёнах, напрыклад, французская Латарынгія альбо «Чорная Англія». Металургія, цеплаэнергетыка і хімічная прамысловаць з’яуляюцца аднымі з іх галоўных прычын.
Забруджванне мора
Экалагічная сітуацыя найгоршая ў Балтыйскім моры, трохі лепей яна ў Міжземным і Паўночным морах. Забруджванню спрыяе вялізная сетка партоў, марскіх маршрутаў, трубаправодаў, якія праходзяць праз моры.
Забруджванне бытавым смеццем
Шматлікае насельніцтва ЕС вымушае спраўляцца і з мусарам, якое яно вырабляе. Амаль да апошніх гадоў яго захоўвалі на звалках або палілі. Зараз ўсё больш і больш смецця трапляе на перапрацоўку.
Сістэма кіравання
Гэты раздзел не завершаны. Вы дапаможаце праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Еўрапейскі савет
Еўрапейская камісія
Еўрапейскі парламент
Савет Еўрапейскага саюза
Суд Еўрапейскага саюза
У рамках ЕС важная роля належыць Суду ЕС. Рэгламент Суда ЕС зацверджаны Саветам ЕС. Прызнанне абавязковай юрысдыкцыі гэтага Суда — адна з умоў членства ў ЕС. Суд ЕС ўпаўнаважаны: рэгуляваць міждзяржаўныя спрэчкі; ануляваць дзеянне заканадаўчых актаў і рашэнняў, якія прымаюцца іншымі галоўнымі органамі, ЕС абавязваць дзяржавы — удзельніцы ЕС выконваць узятыя на сябе абавязкі; даваць тлумачэнне нормаў права ЕС. Ісцамі ў Судзе могуць выступаць дзяржавы-удзельніцы ЕС, нацыянальныя судовыя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Рашэнні Суда маюць абавязковую для бакоў сілу.
Іншыя органы
Раздзяленне кампетэнцыі
Прававая сістэма
Гэты раздзел не завершаны. Вы дапаможаце праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Замежныя справы
Гэты раздзел не завершаны. Вы дапаможаце праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Эканоміка
Фінансавую палітыку рэгулюе Еўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэнні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц саюза.
ЕС мае адзіны рынак на тэрыторыі ўсіх сваіх членаў. 18 дзяржаў з ліку саюза далучыліся таксама да валютнага саюза, вядомай як еўразона, дзе выкарыстоўваецца еўра ў якасці адзінай валюты. У 2012 годзе ЕС меў сукупнага ВУП у 16 трлн долараў, маючы 20 % доля ад сусветнага валавога ўнутранага прадукта з пункту гледжання парытэту пакупніцкай здольнасці.
Са спісу 500 найбуйнейшых карпарацый паводле велічыні прыбытку 161 з іх мае свае штаб-кватэры ў ЕС. У 2007 годзе ўзровень беспрацоўя ў ЕС складаў 7 %, у той час як інвестыцыі складалі 21,4 % ВУП, інфляцыя была на ўзроўні 2,2 %, а сальда рахунку бягучых аперацый мела паказчык −0,9 % ВУП, што значыць невялікая перавага імпарту перад экспартам. У 2012 годзе ўзровень беспрацоўя ўжо складаў 11,4 %.
Існуе значная розніца ў ВУП на душу насельніцтва ў межах асобных дзяржаў ЕС. Гэты паказчык вагаецца паміж 11 300 і 69 800 еўра. Розніца паміж самым заможным і самым бедным рэгіёнамі вагалася, у 2009 годзе, з 27 % ад сярэдняга для Еўрапейскага саюза ў Паўночна-заходнім рэгіёне Балгарыі да 332 % ад сярэдняга ў Лондане ў Вялікабрытаніі. Акрамя Лондану высокі паказчык ВУП на душу насельніцтва маюць Люксембург (62 500 еўра) і Брусель (52 500 еўра), у той час як найбольш беднымі рэгіёнамі з’яўляюцца Паўночна-заходні (6 400 еўра), Паўночна-ўсходні (6 900 еўра), Паўночна-цэнтральны (6 900 еўра) і Паўднёва-цэнтральны (7 200 еўра).
Валютны саюз
Стварэнне адзінай еўрапейскай валюты стала афіцыйнай мэтай Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў 1969 годзе. Аднак, толькі пасля складання Маастрыхцкага дагавора ў 1993 годзе дзяржавы-члены былі юрыдычна абавязаныя зладзіць валютны саюз не пазней за 1 студзеня 1999 года. У гэты дзень еўра быў прадстаўлены сусветнаму фінансаваму рынку ў якасці разліковай валюты 11 з 15 на той момант краін — членаў саюза. 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўны зварот банкноты і манеты ў 12 краінах ЕС, якія склалі, такім чынам, гэтак званую Еўразону. На сёння Еўразона ўключае ў сабе 19 краін, апошняй з якіх з’яўляецца Літва, якая перайшла на еўра 1 студзеня 2015.
Насельніцтва
Гэты раздзел не завершаны. Вы дапаможаце праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Культура
Гэты раздзел не завершаны. Вы дапаможаце праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Гл. таксама
Зноскі
- Дадзеныя прадстаўлены Міжнародным Валютным Фондам http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2016/02/weodata/weorept.aspx?pr.x=56&pr.y=8&sy=2016&ey=2016&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=001,998&s=NGDPD&grp=1&a=1
- Accession criteria(недаступная спасылка). Europa. з першакрыніцы 9 February 2008. Праверана 25 August 2008.
- The Single Market. Europa web portal.
- World Economic Outlook Database, October 2013 Edition. International Monetary Fund.
- Global 500 2010: Countries — Australia. Fortune.
- ↑ Euro area and EU 27 unemployment up to 11,4 % and 10,5 %. Europa web portal.
- ↑ Sugar: Commission proposes more market-, consumer- and trade-friendly regime. Europa.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Еўрапейскі Саюз
- Афіцыйны сайт Еўрасаюза
- Журнал Новая Еўропа 5 лістапада 2012.