Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (2 снежня 1953, пас. Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай і станковай скульптуры, пластыцы малых форм, медальерным мастацтве. Прафесар кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021).
Аляксандр Міхайлавіч Фінскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 2 снежня 1953 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Жанр | |
Вучоба | |
Уплыў | Леанід Давідзенка |
Уплыў на | Андрэй Хацяноўскі |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2010). З’яўляецца аўтарам прэміі «Залатая Ліцера».
Біяграфія Правіць
Скончыў у 1971 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1979 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. З 1984 года — член Беларускага саюза мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка (1977—1991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 года. Жыве і працуе ў Мінску.
Творчасць Правіць
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея.
Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я. Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, абёмнапрасторавая кампазіцыя са святлом «Багі Алімпа» для банка «Алімп», мемарыяльная дошка кампазітару У. Алоўнікаву (усе ў Мінску); кампазіцыі «Беларускія святы» для Беларускага культурнага цэнтра ў г. Дортмунд (Германія) і «Анёлахоўнік» у парку Нясвіжа, а таксама кампазіцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Балада аб міры», «Развітанне», «Чаканне», «Востраў смутку». Акрамя таго:
- мемарыяльны комплекс «Чырвоны Бераг», пасёлак Чырвоны Бераг (архітэктар, і кіраўнік праекта Леанід Левін, скульптар Аляксандр Фінскі, мастак Святлана Каткова)
- помнік С. Полацкаму ў Полацку (скульптар А. Фінскі, архітэктары Георгій Фёдараў і Наталля Цавік)
- помнік А. Міцкевічу ў Мінску (у суаўтарстве з А. Заспіцкім, архітэктар Георгій Фёдараў)
- скульптурныя кампазіцыі для Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Мінску (у суаўтарстве са скульптарамі М. Шкробатам, Г. Буралкіным)
- знак «Нулявы кіламетр» на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (скульптар А. Фінскі, архітэктар А. Сардараў)
- мемарыял «Яма. Мінскае гета» ў Мінску (архітэктар і кіраўнік праекта Л. Левін, скульптары А. Фінскі, Э. Полак, архітэктары Я. Дзятлаў, А. Капалаў)
- помнік Максіму Танку ў Мядзеле (скульптары А. Фінскі, І. Міско, архітэктар А. Сардараў)
Навуковыя працы Правіць
- Фінскі А. На ўсе вякі. Мастацтва, № 2, 2006.
- Фінскі А. Час вызначае прыарытэты. Мастацтва, № 11, 2004.
- Фінскі А. Дэмаграфія творчасці — 2. Мастацтва, № 5, 2008.
Зноскі
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 г. № 417 «Аб узнагароджанні»
- http://www.gorka.by/?p=49916
- ↑ ФІНСКІ Аляксандр(недаступная спасылка)
- В скульптуре обязательно должен быть нерв. Советская Белоруссия 02.11.2011.(недаступная спасылка)
- Мемарыяльны комплексу дзецям — ахвярам вайны і чарнобыльскай катастрофы. Жлобінскі раён | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь 23 верасня 2015.
- Полацк атрымае, нарэшце, помнік Сімеону Полацкаму. Белы. Дзелавая Газета. 26 мая 2003 http://bdg.by/news/news.htm?45080,5 4 сакавіка 2016.
- Полацк
- Финский Александр Михайлович 4 сакавіка 2014.
- С них лепили статуи для Большого. РЭСПУБЛIКА. № 92 (4758) Суббота, 23 мая 2009 г.(недаступная спасылка)
- Нулявы кіламетр Беларусі
- Мост из прошлого в будущее. Вечерний Минск. 08 Декабрь 1999(недаступная спасылка)
Літаратура Правіць
- Фінскі Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Міхайлавіч Фінскі