П’ер Кардэн (фр.: Pierre Cardin, італ.: Pietro Cardin; 2 ліпеня 1922, Сан-Б’яджа-дзі-Калальта, Італія — 29 снежня 2020) — французскі мадэльер італьянскага паходжання. Адзін з самых уплывовых у гісторыі высокай моды. Быў першым куцюр’е, які пачаў прадаваць свае сукенкі і парфум па ніжэйшых коштах, зрабіўшы іх больш даступнымі шырокаму колу людзей.
П’ер Кардэн | |
---|---|
фр.: Pierre Cardin | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Pietro Costante Cardin |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1922[…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 29 снежня 2020[…] (98 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гранд-куцюр’е, мадэльер, бізнесмен |
Член у |
|
Узнагароды | |
Сайт | pierrecardin.com/… (англ.) pierrecardin.com/… (фр.) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі Правіць
З 1947 года працаваў у Крысціяна Дыёра, у 1950 годзе заснаваў уласны дом моды. Аддаваў перавагу абстрактнаму, геаметрычнаму дызайну, які часцяком мала адпавядаў паўсядзённым клопатам. Адзін з першапраходцаў стылю унісекс (калекцыя 1958), лічыўся авангардыстам ад моды.
Запатэнтаваў больш за 500 вынаходак, такіх як каляровыя панчохі і высокія боты, міні-сарафаны, гальштукі «ў кветачку», доўгія пінжакі без каўняра, вузкія штаны на гузіках, першапачаткова створаныя для «Бітлз». У 1970 годзе П’ер Кардэн ствараў дызайн для НАСА.
Памёр 29 снежня 2020 года ў Нёі-сюр-Сен.
Узнагароды Правіць
- Камандор ордэна Ганаровага легіёна
- Камандор Нацыянальнага ордэна «За заслугі»
- Кавалер ордэна мастацтваў і літаратуры
- Ордэн Францыска Скарыны (2004, Беларусь)
Зноскі
- https://rkd.nl/explore/artists/248520 Праверана 23 жніўня 2017.
- Pierre Cardin
- Fichier des personnes décédées Праверана 18 студзеня 2021.
- Le couturier français Pierre Cardin est mort
- https://apnews.com/article/entertainment-europe-western-europe-pierre-cardin-celebrity-913d1fb35bf84c5da5b62ed8494f1cd5 Праверана 29 снежня 2020.
- ↑ Fichier des personnes décédées mirror
- Franse // NMVW-collection website Праверана 16 студзеня 2020.
- https://twitter.com/ArchivesnatFr/status/1346032914950205441 Праверана 2 студзеня 2022.
- Памёр П'ер Кардэн
- French fashion designer Pierre Cardin dies at 98
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’ер Кардэн
- Афіцыйны сайт «Sculptures Utilitaires» 18 снежня 2020.
- Афіцыйны сайт месье П’ера Кардэна