Ордэн Ганаровага легіёна (фр.: Ordre national de la Légion d'honneur) — французскі нацыянальны ордэн, заснаваны Напалеонам Банапартам 19 мая 1802 года па прыкладзе рыцарскіх ордэнаў. Паводле кодэкса Ганаровага легіёна і вайсковага медаля гэта ганаровая арганізацыя мае статус і правы юрыдычнай асобы. Прыналежнасць да ордэна з'яўляецца найвышэйшым знакам адрознення, пашаны і афіцыйнага прызнання асаблівых заслуг у Францыі. Прыём у члены ордэна ажыццяўляецца за выдатныя ваенныя ці грамадзянскія заслугі прэзідэнтам Французскай рэспублікі, які з'яўляецца гросмайстрам (grand maitre) ордэна. Ганаровы легіён гуляе, такім чынам, ролю адной з найважнейшых інстытуцый французскай дзяржавы і сімвалаў рэспублікі. За некаторымі выключэннямі, у ордэн не прымаюць пасмяротна. Па сцвярджэнню генерала Дэ Голя, «Ганаровы легіён — гэта супольнасць эліты жывых».
Ордэн Ганаровага легіёна | ||
---|---|---|
Ordre national de la Légion d'honneur | ||
I ступені | ||
| ||
II ступені | ||
| ||
III ступені | ||
| ||
Арыгінальная назва | Ordre national de la Légion d'honneur | |
Дэвіз | Honneur et Patrie | |
Краіна | Францыя | |
Тып | ордэн | |
Дата заснавання | 19 мая 1802 года | |
Статус | уручаецца | |
Першае | 14 ліпеня 1804 | |
Чарговасць узнагарод | ||
Старэйшая | не | |
Малодшая | Ордэн Вызвалення | |
Сайт | legiondhonneur.fr (фр.) legiondhonneur.fr/… (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гл. таксама Правіць
- Сімвалы Французскай Рэспублікі
Зноскі
- Афіцыйны кансалідаваны тэкст Кодэкса Ордэна Ганаровага легіёна і вайсковага медаля на дзяржаўным сайце міністэрства юстыцыі Францыі — Лежыфранс
- Le Colporteur, Automne 2004, page 5(недаступная спасылка) Comme le Code actuel de la Légion d'Honneur ne prévoit pas d'admission à titre posthume le général de Gaulle disait que " la Légion d'Honneur est une élite de vivants ".
- Distinction : Moussa Balla Coulibaly honoré par la France de la Légion d'honneur(недаступная спасылка) Le Général de Gaulle ne disait-il pas d'ailleurs que «la Légion d'honneur est une élite de vivants».
- 05/02/05 — FRANCE — L'Ordre National de la Légion d'Honneur 14 чэрвеня 2021. Le général de Gaulle disait que «la Légion d'Honneur est une élite de vivants»
- ORDRE NATIONAL DE LA LEGION D'HONNEUR Le général de Gaulle ayant ces mots, " la Légion d'Honneur est une élite de vivants " !
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ордэн Ганаровага легіёна
- (фр.) Афіцыйны сайт Ордэна