Міхаі́л Уладзі́міравіч Мясніко́віч (нар. 6 мая 1950, в. Новы Сноў Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык і эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003).
Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч | ||||
---|---|---|---|---|
Папярэднік | Тыгран Саркісян | |||
| ||||
Папярэднік | Анатоль Рубінаў | |||
Пераемнік | Наталля Качанава | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Сяргей Сідорскі | |||
Пераемнік | Андрэй Кабякоў | |||
Папярэднік | пасада зацверджаная; ён сам як прэзідэнт НАНБ | |||
Пераемнік | Анатоль Русецкі | |||
| ||||
Папярэднік | Аляксандр Вайтовіч | |||
Пераемнік | пасада скасаваная; ён сам як старшыня Прэзідыума НАНБ | |||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў | |||
Папярэднік | Артур Бязлюдаў | |||
Пераемнік | Барыс Батура | |||
Нараджэнне | 6 мая 1950 (73 гады) | |||
Імя пры нараджэнні | руск.: Михаил Владимирович Мясникович | |||
Веравызнанне | БПЦ | |||
Партыя | ||||
Адукацыя | ||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | |||
Навуковае званне |
| |||
Дзейнасць | палітык, інжынер, эканаміст | |||
Узнагароды | Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (30 красавіка 2010) ганаровы грамадзянін Нясвіжа[d] залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»[d] (2014) Нагрудны знак узнагароды імя У. М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[d] (2018) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія Правіць
Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972). Ад 1972 да 1973 г. служыў у савецкім войску. Ад 1973 да 1983 г. працаваў у «Мінскводаканале» і Упраўленні прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання Мінгарвыканкама. Працаваў інжынерам.
З 1983 да 1984 г. быў кіраўніком выканаўчага камітэта Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў Мінска, а ад 1984 да 1985 г. намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
У 1985—1986 гг. быў сакратаром Мінскага гаркама КПБ. Ад 1986 да 1991 г. уваходзіў у склад Міністэрства ЖКГ БССР і Камітэта БССР па эканоміцы і планаванні. У 1986—1990 быў Міністрам камунальнай гаспадаркі БССР. З 16 ліпеня 1990 быў намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР, з 1994 года — намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
У 1991—1994 гг. быў віцэ-прэм’ерам. З 10 кастрычніка 1995 да 12 верасня 2001 быў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 19 кастрычніка 2001 — кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: найперш прэзідэнт, а з 26 кастрычніка 2004 па 28 снежня 2010 — старшыня Прэзідыума.
28 красавіка 2000 узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Аўтар шматлікіх публікацый па эканоміцы.
З 28 снежня 2010 года па 27 снежня 2014 года — Прэм’ер-міністр Беларусі.
16 студзеня 2015 года абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Заставаўся на пасадзе да снежня 2019 года.
20 снежня 2019 года быў зацверджаны Старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. 2 лютага 2020 года ўступіў у пасаду..
Асноўныя працы Правіць
- Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках (на примере Республики Беларусь и Российской Федерации). СПб., 1997.
- Республика Беларусь на пути к новой экономике. Мн.: Беларуская навука, 2009.
- Republic of Belarus: Macroeconomics, Innovation, Economic Security. Minsk: Bel.Navuka, 2010.
- Структурная политика и модернизация экономики Республики Беларусь. Мн.: Беларуская навука, 2011.
- Эволюционные трансформации экономики Беларуси. Минск: Беларус. навука, 2016.
Гл. таксама Правіць
Зноскі
- Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 184. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 июля 1990 г. №135-XII «О назначении Заместителя Председателя Совета Министров Республики Беларусь, Председателя Государственного комитета Республики Беларусь по экономике и планированию»
- Сенатары выбралі Мясніковіча старшынёй Савета Рэспублікі Архівавана 21 студзеня 2015.
- Главы стран ЕАЭС утвердили Михаила Мясниковича председателем Коллегии ЕЭК
Спасылкі Правіць
- Председатель Коллегии ЕЭК Мясникович Михаил Владимирович
- Премьер-министр Республики Беларусь Мясникович Михаил Владимирович (2013) 23 кастрычніка 2020.
- Прэзідэнты НАНБ з 1928 года — МЯСНІКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч
- Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)