Сярге́й Сярге́евіч Сідо́рскі (13 сакавіка 1954, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч, з 26 снежня 2003 па 28 снежня 2010 — прэм'ер-міністр Беларусі.
Сяргей Сяргеевіч Сідорскі | |
---|---|
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка |
Папярэднік | Генадзь Васілевіч Навіцкі |
Пераемнік | Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч |
Нараджэнне | 13 сакавіка 1954 Гомель, БССР, СССР |
Веравызнанне | БПЦ |
Адукацыя | Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Дзейнасць | палітык |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі Правіць
У 1976 скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук. Спецыяліст у вобласці вакуумна-плазмавых тэхналогій. Заслужаны працаўнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш як 40 навуковых прац і манаграфій. Акадэмік Міжнароднай інжынернай акадэміі. Валодае нямецкай мовай. Жанаты. Мае двух дачок. Першая праца — электрык, электраманцёр.
У 1976—1992 — майстар зборачнага цэха, начальнік лабараторыі, начальнік аддзела, намеснік дырэктара, а затым дырэктар Гомельскага завода радыётэхналагічнага абсталявання. З 1992 па 1998 — генеральны дырэктар гомельскага навукова-вытворчага аб'яднання «Ратон». З 1998 да 2001 — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама. Затым у 2001—2002 — намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. У 2002—2003 — першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Курыраваў ва ўрадзе блок пытанняў, датычных развіцця прамысловасці, будаўніцтвы, транспарту і энергетыкі.
На чале ўрада Правіць
Са снежня 2003 па снежань 2010 — прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь. 8 красавіка 2006 Савет міністраў на чале з Сяргеем Сідорскім, паводле артыкула 106 Канстытуцыі, склаў паўнамоцтвы перад зноў абраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 12 красавіка А. Лукашэнка вынес на разгляд Палатай Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прапанову аб прызначэнні Сідорскага прэм'ер-міністрам, 17 красавіка яго кандыдатура была зацверджана беларускім парламентам.
У 2010 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў і наступных масавых вулічных пратэстаў Сяргея Сідорскага адправілі ў адстаўку. Як заўважыў палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута: за нелаяльнасць, якую ён нават не паспеў праявіць.
Узнагароды Правіць
- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015).
Зноскі
- belsat.eu
- Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» 25 лютага 2021.