Сар’я́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Сар’я.
Сар’янскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Верхнядзвінскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Сар’я |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924, 26 ліпеня 1973 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2009) | 1 305 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2151 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Агульныя звесткі Правіць
Знаходзіцца на захадзе Верхнядзвінскага раёна. Праз сельсавет працякае рака Сар’янка.
Гісторыя Правіць
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сардыцкага сельсавета.
26 сакавіка 1973 года цэнтр Сардыцкага сельсавета перанесены ў вёску Сар’я, Сардыцкі сельсавет перайменаваны ў Сар’янскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 22 населеныя пункты. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Бігосаўскага сельсавета перададзены вёскі Ворзава, Крывасельцы, Ліпаўкі і Росіца.
Насельніцтва Правіць
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1305 чалавек, з іх 89,3 % — беларусы, 7,3 % — рускія.
Населеныя пункты Правіць
Населеныя пункты ў межах сельсавета (у дужках пазначана колькасць жыхароў па стане на 1.01.2010):
- Абухава (24)
- Атокі (8)
- Важаны (1)
- Вознава (нежылы)
- Ворзава (10)
- Вусце (203)
- Вялікія Плейкі (11)
- Гарбулі (24)
- Громаўкі (11)
- Дзегцярова (30)
- Ліпаўкі (нежылы)
- Крывасельцы (12)
- Малыя Плейкі (24)
- Мушына (52)
- Ніжняе Хаміно ці Ніжняе Фаміно (7)
- Пашэнькі (5)
- Пакаёўцы (12)
- Росіца (318)
- Сардыкі (46)
- Сар’я (549)
- Шатрова (91)
- Юралава (4)
У 2007 г. саўгас «Росіца» быў далучаны да саўгаса «Дрысенскі», што пацягнула змену межаў сельсаветаў. У сувязі з гэтым частка паселішчаў Бігосаўскага с/с перайшла ў Сар’янскі с/с.
Знікшыя пасля Другой Сусветнай вайны вёскі (справа пазначаны год знікнення):
- Бандзелі — 1997
- Верхняе Хаміно — 1994
- Заламы — 2009
- Зулава — 1989, скасавана ў 2008 годзе.
- Каранікі — 1987
- Пагулянаўка — 1980
- Сандары — 1980
- Фальваркова — 1969
Транспарт Правіць
Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць чыгунка, рэспубліканская аўтадарога Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі Р20 і абласная аўтадарога Верхнядзвінск — Асвея.
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 42. — 248 с. — 10 000 экз.
- Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области 5 кастрычніка 2021.
- Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года 2 кастрычніка 2019.
- Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района 31 студзеня 2022.
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.