Гюстаў Маро (фр.: Gustave Moreau; 6 красавіка 1826, Парыж — 18 красавіка 1898, там жа) — французскі мастак, прадстаўнік сімвалізму.
Гюстаў Маро | |
---|---|
фр.: Gustave Moreau | |
Дата нараджэння | 6 красавіка 1826[…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1898[…] (72 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Луіс Маро[d] |
Род дзейнасці | скульптар, мастак |
Месца працы |
|
Жанр | гістарычны жывапіс, рэлігійны жывапіс[d] і міфалагічны жывапіс[d] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сімвалізм |
Заступнікі | Шарль Аем[d] |
Уплыў | Франсуа Эдуар Піко[d] |
Уплыў на | Нелсан Дыяш[d], Сіла Бру[d], Леан Леман[d], Юханес Хольбек[d], Поль Рэнадо[d], Фернан Сабатэ[d], Леан-Ларан Галан[d], Жаржэта Агют[d], Гюстаў Асір[d], Жрож Барвольф[d], Адольф Беафрэр[d], Жуль Бесон[d], Альбер Бро[d], Агюст Бруэ[d], Анры Бруньё[d], Сімон Бюсі[d], Франсуа Кашу[d], Арсен Шапанян[d], Жан Дангі[d], Анры Дэлюэрмоз[d], Рауль дзю Гардзье[d], Жуль Фландрэн[d], Альфонс-Леон Жэрмен-Тыль[d], Шарль Гофбаўэр[d], Эміль Жазеф-Рыньё[d], Марыс дэ Ламбер[d], Анры Шарль Манген, П’ер Амедэй Марсель-Берано[d], Анры Маціс, Альбер Марке, Эдгар Максенс[d], Шарль Мільсендо[d], Анры Марысэ[d], Ліянель Перо[d], Рэнэ П’ё[d], Ары Рэнан[d], Жорж Руо, Андрэ Рувейр[d], Анры Венсан-Англад[d] і Раймон Вог[d] |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія Правіць
Гюстаў Маро нарадзіўся ў 1826 годзе ў Парыжы ў сям’і галоўнага архітэктара Парыжа, у чые абавязкі ўваходзіла падтрымліваць у належным выглядзе гарадскія грамадскія будынкі і помнікі. Рана выявіў здольнасці да малюнка і жывапісу. У 1842 годзе, дзякуючы бацькавай пратэкцыі, Маро атрымлівае пасведчанне капііста карцін, якое дазваляла бесперашкодна наведваць Луўр і ў любы час працаваць у яго залах.
Пры падтрымцы і ўхваленні бацькоў у 1846 годзе паступіў у Школу прыгожых мастацтваў, у майстэрню Франсуа Піко, майстра класіцыстычнай арыентацыі, які навучыў яго асновам жывапісу. Навучанне тут было вельмі кансерватыўным і ў асноўным зводзілася да капіравання гіпсавых злепкаў з антычных статуй, малявання мужчынскай аголенай натуры, вывучэнні анатоміі, перспектывы і гісторыі жывапісу. Пацярпеўшы фіяска ў конкурсе на Рымскую прэмію, ён сыходзіць з майстэрні Піко.
Маро быў вучнем Тэадора Шасерыё ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы.
Зноскі
- ↑ Gustave Moreau
- Gustave Moreau — ministère de la Culture.
- ↑ https://en.musee-moreau.fr/gustave-moreau/biography
- ↑ RKDartists
- Gustave Moreau // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- RKDartists Праверана 30 чэрвеня 2020.
- Gustave Moreau : L'assembleur de rêves — 1998. — ISBN 2-86770-115-5
- Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979. — ISBN 2-85056-129-0
- Bénézit E., Zeiger-Viallet E., Busse J. Dictionnaire critique et documentaire des peintres, sculpteurs, dessinateurs et graveurs de tous les temps et de tous les pays — 1911.