Уладзімір Ільіч Курган (7 студзеня 1953 — 7 красавіка 2019) — беларускі акцёр і тэатральны педагог. Сын Ільі Львовіча Кургана.
Уладзімір Ільіч Курган | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 студзеня 1953 |
Дата смерці | 7 красавіка 2019 (66 гадоў) |
Месца пахавання | |
Бацька | Ілья Львовіч Курган |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны педагог |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сям’і вядомага дыктара Беларускага радыё і тэлебачання Ільі Львовіча Кургана ў 1953 годзе.
У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно», пасля чаго прыйшоў працаваць у Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага.
На сцэне тэатра Уладзімір Курган згуляў нямала запамінальных роляў і быў любім гледачамі. Ён стварыў вобраз Дональбайна ў п’есе «Макбет» Уільяма Шэкспіра, сыграў нямецкага салдата ў «Знаку бяды» Васіля Быкава, Флёр’е ў спектаклі «Вяртанне ў Хатынь» паводле аповесці Алеся Адамовіча.
Памёр 7 красавіка 2019 года. Пахаваны побач з маці на Паўночных могілках Мінска.
Зноскі
- ↑ https://sputnik.by/society/20190408/1040712418/Proschanie-s-akterom-Vladimirom-Kurganom-proydet-9-aprelya.html
- ↑ Прощание с актером Владимиром Курганом пройдет 9 апреля (руск.)
- Наш Ільіч № 15 (1402) 13.04.2019 - 20.04.2019 г