Олівер Джон Голдэн (англ.: Oliver John Golden; 1892, Кларксдэйл, штат Місісіпі, ЗША — 1940, меркавана Ташкент, СССР) — афраамерыканскі аграном-селекцыянер. У 1931 годзе эміграваў у СССР з ЗША і стаў спецыялістам па бавоўніцтву ва Узбекістане.
Біяграфія правіць
Олівер Голдэн нарадзіўся ў 1892 годзе ў горадзе Кларксдэйл у штаце Місісіпі, каля 70 міль ад Мемфіса. Яго бацька Хілард Голдэн быў рабом, які пасля стаў багатым землеўладальнікам у Місісіпі. Жонка Хіларда Голдэна і маці Олівера — Кэтрын Голдэн. Як і яго бацька, Голдэн у юнацтве збіраў бавоўну.
Голдэн паступіў ва Універсітэт Таскігі у штаце Алабама. З XIX стагоддзя там вучыліся дзеці былых рабоў. Адным з яго выкладчыкаў быў вядомы батанік і вынаходнік Джордж Вашынгтан Карвер , які стаў настаўнікам Голдэна. Калі пачалася Першая Сусветная вайна, Голдэна прызвалі ў армію, і ён не паспеў скончыць вучобу ў Таскігі.
Юнацтва правіць
Пасля вяртання з фронту Голдэн працаваў парцье, у 1925 годзе ўступіў у Камуністычную партыю ЗША, мяркуючы што камунізм — самы лепшы шлях да расавай роўнасці. У 1924 Голдэн з жонкай Джэйн Уілсан ездзіў у Савецкую Расію па запрашэнні сябра, які займаў высокую пасаду ў Камінтэрне. У Маскве Голдэн атрымаў адукацыю ў Камуністычным універсітэце працоўных Усходу . У 1924 годзе Уілсан моцна захварэла і памерла. З-за яе смерці Голдэн запаў у дэпрэсію і так і не змог з ёй справіцца. Яго выхадзіла медсястра Ганна. Яны палюбілі адзін аднаго, і ў 1927 годзе ў іх нарадзіўся сын Алава, які пазней стаў вядомым балетным танцорам і харэографам.
У 1928 годзе, атрымаўшы дыплом, Голдэн вярнуўся ў ЗША і пачаў працаваць у Камуністычнай партыі ЗША. Голдэн актыўна ўдзельнічаў у камуністычным руху. У 1928 годзе ў паліцэйскім участку пасля разгону вулічнага мітынгу Голден сустрэў сваю другую жонку Лію Ісаакаўна Бялік. Бялік была з яўрэйскай сям’і, якая эмігравала з Польшчы. Яе сям’я не ўхваляла іх раман, тым не менш пара вырашыла ажаніцца (міжрасавыя шлюбы былі ўзаконеныя ў ЗША толькі ў 1967 годзе).
Жыццё ў СССР правіць
У 1930 годзе 50 амерыканскіх кампаній накіравалі каля 2000 амерыканскіх інжынераў у СССР, каб дапамагчы з перабудовай інфраструктуры. Голдэн хацеў паехаць з імі, але даведаўся, што кампаніі, якія адпраўлялі інжынераў у СССР, вырашылі не пасылаць ніводнага афраамерыканца. З дапамогай свайго настаўніка Карвера для паездкі ў СССР Голдэн арганізаваў каманду аграномаў, якая складалася з афраамерыканцаў. Голдэн з камандай падпісалі з Амторгам кантракт на тры гады і пагадзіліся кансультаваць і дапамагаць сялянам у СССР. У 1931 Голдэн з Бялік і некалькімі навукоўцамі паехалі ў Ленінград, а потым ва Узбекістан. Іх было 16 чалавек.
Было некалькі прычын, па якіх каманда хацела працаваць менавіта ва Узбекістане. Напрыклад, група лічыла, што узбекі — каляровы народ і таму хацела дапамагчы менавіта ім. Больш за тое, ва Узбекістане культывавалі бавоўну. Група добра ведала баваўняную справа, да таго ж выпускнік Інстытута Таскігі працягваў карыстацца парадамі прафесара Карвера. З дапамогай гэтай групы, Узбекістан стаў вядучай краінай у свеце па вытворчасці бавоўны.
На тым этапе савецкай гісторыі савецкія ўлады актыўна запрашалі на працу афраамерыканцаў, каб паказаць свету заганы капіталізму (такія як расізм) і цноты савецкай роўнасці. Больш за тое, у СССР афраамерыканцы маглі атрымліваць больш высокую зарплату, чым у ЗША, дзе Вялікая дэпрэсія і расізм абумовілі мізэрную аплату працы. Прафесар Джой Глісан Кэр’ю, аўтарка кнігі «Чорныя, чырвоныя і рускія: Замежнікі ў пошуках лепшай савецкай долі», кажа пра гэты момант у гісторыі, што «краіна, якая заяўляла аб будаўніцтве грамадства без расізму, прыцягвала ў 1920-х і студэнтаў-палітолагаў, да якіх ставіліся з такой гасціннасцю, якога яны ніколі не сустрэлі б у ЗША. Проста дзіўна, як гэтыя людзі згаджаліся пакінуць свае дамы, адмаўляліся ад сваёй мовы, культуры дзеля таго, што, як яны лічылі, зробіць іх жыццё лепшым».
Савецкія ўлады хацелі не толькі карыстацца паслугамі афраамерыканскіх прафесіяналаў, яны таксама імкнуліся паказаць свету сваю перавагу з дапамогай турызму, каб тыя, хто наведваў краіну, маглі распавесці сваім блізкім пра Савецкі Саюз. У 1932 годзе ў СССР прыехала група афраамерыканцаў, каб зняць дакументальны фільм «Чорныя і белыя» аб становішчы этнічных меншасцяў у СССР і Амерыцы. Турысты ездзілі ва Узбекістан і наведвалі Голдэна. Сярод гэтых турыстаў быў Лэнгстан Х’юз, адзін з вядучых пісьменнікаў культурнага руху «Гарлемскі Рэнесанс ». Фільм ніколі не быў зняты, але Х’юз падарожнічаў шмат па краіне і напісаў пра сваю паездку і пра наведванне Голдэна.
Група спецыялістаў, арганізаваная Голдэнам, паўплывала не толькі на культурнае, але і на навуковае жыццё. У вёсцы, дзе яны жылі, была створана эксперыментальная сельскагаспадарчая доследная станцыя. Там вырошчвалі бавоўну, цукровыя буракі і арахіс. Голдэн выступаў з лекцыямі пра бавоўніцтва. Групе ўдалося вывесці новы хуткаспелы сорт бавоўны і іншыя віды раслін, якія было танней культываваць, што стымулявала эканоміку краіны.
У 1934 годзе ў Голдэна і Бялік нарадзілася дачка Лія . У гэтым жа годзе скончыўся кантракт групы. Перад аграномамі стаяў выбар: або падоўжыць кантракт і адмовіцца ад амерыканскага грамадзянства, або пакінуць СССР. У адрозненне ад большасці, Голдэн з Бялік вырашылі застацца ў СССР, бо спадзяваліся, што ў Савецкім Саюзе іх дачка не будзе сутыкацца з расізмам і зможа атрымаць добрую адукацыю. Голдэн працягнуў кантракт і пераехаў з сям’ёй у Ташкент. Там ён быў абраны ў гарадскі савет.
Голдэн памёр у 1940 годзе з-за праблем з ныркамі і сэрцам.
Сям’я правіць
- Першая жонка — Джэйн Уілсан (пам. 1924).
- Грамадзянская жонка — Ганна, медыцынская сястра з Удмуртыі.
- Сын — Олава Джонавіч Голдэн (1927—2014) — савецкі балетны танцор і харэограф.
- Унук — Юрый Олававіч Мяльніцкі (нар. 1962) — расійскі рэжысёр тэатра.
- Сын — Олава Джонавіч Голдэн (1927—2014) — савецкі балетны танцор і харэограф.
- Другая жонка (1928—1940) — Лія Ісакаўна Бялік — выкладчыца, перакладчыца.
- Дачка — Лія Олівераўна Голдэн (1934—2010) — савецкая і расійская грамадская дзеячка, кандыдат гістарычных навук, прафесар.
- Унучка Алена Абдулаеўна Ханга (род. 1962) — расійская журналістка, тэле- і радыёвядучая.
- Дачка — Лія Олівераўна Голдэн (1934—2010) — савецкая і расійская грамадская дзеячка, кандыдат гістарычных навук, прафесар.
Зноскі
- ↑ BlackPast.org — 2004.
- http://afroeurope.blogspot.com/2011/02/lily-golden-russian-african-american.html
- ↑ «Черные Агрономы. Как Дед Елены Ханги Создавал Хлопковую Зависимость Туркестана.» Фергана. Ру, http://www.fergananews.com//articles/10118 Архіўная копія на Wayback Machine. Accessed 8 Sept. 2018.
- ↑ The Unknown Exodus: U.s. Blacks In Ussr — Tribunedigital-Chicagotribune. http://articles.chicagotribune.com/1990-06-22/features/9002200646_1_yelena-khanga-lily-golden-army-colonel Архіўная копія на Wayback Machine. Accessed 8 Sept. 2018.
- ↑ «Golden, Oliver (1887—1940)» https://blackpast.org/gah/golden-oliver-1887-1940 Архіўная копія ад 6 снежня 2018 на Wayback Machine
- ↑ «Family Ties.» Tribunedigital-Chicagotribune, http://articles.chicagotribune.com/1992-11-01/features/9204080855_1_yelena-khanga-lily-golden-oliver-golden Архіўная копія ад 2 кастрычніка 2015 на Wayback Machine. Accessed 8 Sept. 2018.
- «Российско-американские сюжеты.» https://alliruk.livejournal.com/296651.html Архіўная копія на Wayback Machine
- Карл Шрек."Черный Сталин из Кремля" Радио Свобода. 11 Апрель 2016.https://www.svoboda.org/a/27667216.html
- Carl Schrek. «Meet Yosif Stalin, The Soviet-Born Black American From Kremlin, Virginia.» Radio Free Europe. 08 April 2016. https://www.rferl.org/a/soviet-union-yosif-stalin-black-american-kremlin-virginia/27663044.html Архіўная копія ад 28 сакавіка 2019 на Wayback Machine
- Ann M. Simons. «In Russia, early African American migrants found the good life.» LA Times. 19 November 2014. https://www.latimes.com/world/la-fg-c1-black-russian-americans-20141119-story.html Архіўная копія ад 3 лютага 2019 на Wayback Machine
- Steven J. Niven. «Black in the USSR: 3 Generations of a Russian Family.» 13 December 2013.https://www.theroot.com/black-in-the-ussr-3-generations-of-a-russian-family-1790862051
Літаратура правіць
- Ханга, Елена. Про Все — Vagrius, 2001—256 c — ISBN 978-5-264-00558-9
- Carew, Joy Gleason. Blacks, Reds, and Russians : Sojourners in Search of the Soviet Promise-- New Brunswick, N.J. : Rutgers University Press, 2008—273c. — ISBN 978-0-8135-4306-2
- Ханга, Елена. Soul to soul: A Black Russian Jewish Woman’s Search for Her Roots (Душа в душу: Чернокожая русская еврейка в поисках своих корней: История чёрной русско-американской семьи. 1865—1992) — W. W. Norton & Company, 1992—317с. — ISBN 978-0-393-31155-6
- Голден Джон Оливер // Иванян Э. А. Энциклопедия российско-американских отношений. XVIII—XX века. — Москва: Международные отношения, 2001. — 696 с. — ISBN 5-7133-1045-0.
Спасылкі правіць
- https://centrasia.org/newsA.php?st=1534195020
- http://www.fergananews.com//articles/10118.
- https://alliruk.livejournal.com/296651.html