Дзіва́нна звыча́йная (Verbascum thapsus) — двухгадовая травяністая расліна, від рода дзіванна (Verbascum) сямейства залознікавых (Scrophulariaceae).
Дзіванна звычайная | ||||||||||||||||||
Агульны выгляд квітучыя расліны | ||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||||
Verbascum thapsus L., 1753 | ||||||||||||||||||
Назва правіць
Дзіванна звычайная, дзяванна, каўтунічнік, панна-дзяванна, дзевана, дзівана, дзівана белая, дзівана касматая, касмак, лісяк, трава касматая, шальнік, дзівена, мядзве́джае ву́ха.
Батанічнае апісанне правіць
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана Bilder ur Nordens Flora. 1917—1926 |
Двухлетнік вышынёй 50—150 см, з моцным сцяблом, укрытым попельпа-белым лямцавым апушэннем. Лісце падоўжана-эліпсоіднае, крыламі сыходзіць па сцябле. Цвіце ў чэрвені — верасні. Кветкі светла-жоўтыя, у густой коласападобнай гронцы.
Распаўсюджанне і экалогія правіць
Дзіванна звычайны распаўсюджаны амаль паўсюль у свеце. Прыродны арэал — Макаранезія, Еўразія. Занесены і натуралізаваўся ў Аўстраліі і Новай Зеландыі, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаны ў Беларусі, Украіне, Прыбалтыцы, еўрапейскай частцы Расіі, на Каўказе і Алтаі, у Усходняй Сібіры, а таксама ў Сярэдняй Азіі.
Расце на схілах, пясчаных мясцінах, на лясных палянах, сярод хмызняку.
Значэнне і выкарыстанне правіць
Як лекавая расліна вядома з Сярэднявечча. Шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.
Дзіванна звычайны — добры пылканос. Пылок з дзіванны пчолы збіраюць у вялікай колькасці і часам цалкам забіваюць ёю соты.
Зноскі
- Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Дзіванна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Назва Дзіванна звычайная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- Абрикосов Х. Н. и др. Коровяк // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 154. 7 студзеня 2012.
Літаратура правіць
- Дзіванна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Федченко Б. А. Род 1323. Коровяк — Verbascum // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1955. — Т. XXII. — 861 с. — 3 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1171. Verbascum thapsus L. — Коровяк обыкновенный, или Медвежье ухо // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзіванна звычайная
- Дзіванна звычайная: інфармацыя на сайце GRIN (англ.)
- Дзіванна звычайная: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL) (англ.)
- Коровяк // Праект «Архив природы России» 13 студзеня 2020. (руск.)