Рэспубліка́нскі фестыва́ль-кірма́ш працаўнікоў вё́скі «Дажы́нкі» — штогадовы фестываль працаўнікоў вёскі, які праводзіўся ў Беларусі з 1996 па 2014 гады. На фестывалі праходзіла ўшаноўванне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі. За ўсю гісторыю «Дажынак» фестываль не праводзіўся толькі аднойчы: у 1999 годзе з-за невысокага ўраджаю.
Афіцыйную частку фестывалю звычайна адкрывае шэсце пачэсных гасцей, дэлегацый абласцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў.
Штогадова ствараецца адпаведны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак», паводле якога будуюцца новыя і рэканструююцца існуючыя аб’екты і камунікацыі, праводзіцца капітальны рэмонт і добраўпарадкаванне гарадскіх вуліц.
10 сакавіка 2014 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў больш не праводзіць рэспубліканскія дажынкі, а ўзнагароджваць аграрыяў непасрэдна ў раёнах на базе аграгарадкоў і ў абласцях на базе райцэнтраў, за выключэннем гарадоў абласнога падпарадкавання і тых, дзе ўжо праходзіў фестываль-кірмаш. Ён таксама прапанаваў узнагароджваць найлепшых аграрыяў краіны не на рэспубліканскім фесце-кірмашы ў верасні, а ў пачатку каляндарнага года ў Палацы незалежнасці ў Мінску.
Месцы правядзення правіць
- 1996 год — Столін
- 1997 год — Масты
- 1998 год — Нясвіж
- 2000 год — Шклоў
- 2001 год — Мазыр
- 2002 год — Полацк
- 2003 год — Пружаны
- 2004 год — Ваўкавыск
- 2005 год — Слуцк
- 2006 год — Бабруйск
- 2007 год — Рэчыца
- 2008 год — Орша
- 2009 год — Кобрын
- 2010 год — Ліда
- 2011 год — Маладзечна
- 2012 год — Горкі
- 2013 год — Жлобін
- 2014 год — Гарадок
Зноскі
- Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» зменіць фармат(недаступная спасылка)
- Лукашэнка: Рэспубліканскіх «Дажынак» больш не будзе
- «Дажынкі-1997». Масты
- Масты: што далі гораду «Дажынкі»?
- Нясвіж 5 сакавіка 2016.
- Дажынкі ў Мазыры перанеслі на тыдзень
- У Полацку стартавалі Дажынкі-2002 5 сакавіка 2016.
- Дажынкі-2003 у Пружанах
- Дажынкі і «карцінкі»
- «Дажынкі-2005» пройдуць у Слуцкім раёне(недаступная спасылка)
- У Бабруйску пачаўся фестываль працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2006»
- Рэчыца: «Я ніколі вас не пушчу фарбаваць гэты ламаны дах»
- Дажынкі ў Оршы. Фотарэпартаж — Наша Ніва
- Дажынкі 2009 — Інфармацыйны сайт города Кобрын
- Дажынкі 2010 — Інфармацыйны сайт города Ліда 27 сакавіка 2014.
- «Дажынкі — 2011» у Маладзечна 9 верасня 2011.
- Дажынкі-2012 . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (20 верасня 2012). Праверана 15 сакавіка 2014.
- У Жлобіне пачалося рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013»(недаступная спасылка). Belarus.by (27 верасня 2013). з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 15 сакавіка 2014.
- Як Гарадок рыхтуецца да «Дажынак-2014»: плошча без Леніна, лыжаролерная траса сусветнага ўзроўню, глянец на будынках 4 сакавіка 2014.
Спасылкі правіць
- Хто прыдумаў «Дажынкі» 9 ліпеня 2014. (руск.)
- Таццяна Вадалажская: «Дажынкі» як фактар развіцця беларускіх гарадоў 15 студзеня 2013. (руск.)
- Што важна разумець пра «Дажынкі» 1 красавіка 2013.
- Дзмітрый Галіноўскі: Планаванне «Дажынак» — заканадаўчае афармленне 15 студзеня 2013. (руск.)