Грыгорый XVI (лац.: Gregorius PP. XVI; свецкае імя: італ.: Bartolomeo Alberto Cappellari; 18 верасня 1765, Белуна, Італія — 1 чэрвеня 1846, Рым), Папа Рымскі (2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846).
Грыгорый XVI | ||
---|---|---|
лац.: Gregorius PP. XVI | ||
| ||
| ||
| ||
Папярэднік | Пій VIII | |
Пераемнік | Пій IX | |
| ||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | |
Нараджэнне | 18 верасня 1765[…] | |
Смерць | 1 чэрвеня 1846 (80 гадоў) ці 9 чэрвеня 1846 (80 гадоў) | |
Пахаванне | ||
Прыняцце свяшчэннага сану | 1787 | |
Кардынал з | 1825 | |
Аўтограф | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Актыўна спрыяў адраджэнню місіянерскай дзейнасці каталіцкай царквы. Прызначыў 95 епіскапаў-місіянераў, выдзяліў 15 новых місіянерскіх дыяцэзій, 36 апостальскіх вікарыятаў. Закладаў семінарыі для духавенства мясцовага паходжання. Пры яго пантыфікаце ва Усходняй Еўропе былі створаныя ўстановы, якія рыхтавалі місіянераў, а таксама супольнасці дзеля збору сродкаў для насельніцтва зямель, на якія высылаліся місіі. Высылаў місіі ў Абісінію, Палінезію, Кітай, Індыю, да індзейцаў Паўночнай Амерыкі.
У энцыкліцы «Mirari vos» (1832) асудзіў дактрыну лібералізму і ідэю раздзялення дзяржавы і царквы, падкрэсліў божы характар царквы і аўтарытэт яе настаўнай дзейнасці. У энцыкліках «Singulari nos» (1834) і «Dum acerbissimas» (1835) асудзіў ідэалогію рацыяналізму. У брэве «In supremo» (1839) асудзіў рабства і гандаль рабамі як з’явы, недастойныя хрысціян.
Зноскі
- Gregor XVI. (Gregor) // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Cappellari, Bartholomäus Albert // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 2. — S. 275.
- BeWeB Праверана 4 жніўня 2020.
- Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
- ↑ Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грыгорый XVI