Віктар Якаўлевіч Глухаў (1939—2018) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч.
Віктар Якаўлевіч Глухаў | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве, кіраўнік |
Дата нараджэння | 8 снежня 1939 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 студзеня 2018 (78 гадоў) |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў пасёлку Чырвоны Прыгорак Бялоўскага раёна Кемераўскай вобласці. З 1957 года па 1962 год вучыўся ў Новасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце на аддзяленні «Водаснабжэнне і каналізацыя», атрымаў прафесію інжынера-будаўніка.
Працаваў на будоўлях Далёкага Усхода. З 1973 года на Гродзенскім домабудаўнічым камбінаце. З 1983 года ўзначаліў яго. У 1988 годзе Гродзенскі ДБК быў пераўтвораны ў праектнае прамыслова-будаўнічае аб’яднанне індустрыяльнага домабудавання «Гроднажылбуд». Са студзеня 1988 года па студзень 1992 года Віктар Глухаў — начальнік праектна-прамысловага будаўнічага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання «Гроднажылбуд». Узначальваў яго да 2006 года.
Узнагароды правіць
Зноскі
- ↑ Глухов Виктор Яковлевич (руск.)
Спасылкі правіць
- Глухов Виктор Яковлевич (руск.)
- Генеральный директор ОАО «Гродножилстрой» Виктор ГЛУХОВ: «Строителям в ХХI веке безработица не грозит» (руск.)