Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) — палітычная партыя Беларусі. Створана 5 лютага 1994 года на аснове былога беларускага аддзялення Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза Уладзіміра Жырыноўскага. 24 лютага 1994 года ЛДП была афіцыйна зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Партыя падтрымлівае дружалюбныя адносіны з расійскай партыяй ЛДПР.
Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі | |
---|---|
Лідар | Алег Гайдукевіч |
Дата заснавання | 5 лютага 1994 |
Штаб-кватэра | Мінск, вул.Арлоўская, 40, 1-ы паверх |
Ідэалогія | лібералізм, правы папулізм, |
Саюзнікі і блокі | Новая Беларусь – Адзінства |
Колькасць членаў | 37180 (2010) |
Дэвіз | Парадак у краіне — дастатак у хаце. |
Сайт | www.ldp.by |
Дэ-факта ЛДП, нягледзячы на заявы, не з’яўляецца ні апазіцыйнай, ні тым больш ліберальна-дэмакратычнай па ідэалогіі. Ацэнкі яе ідэалогіі вельмі адрозніваюцца — завецца і папулізм, і панславянства, і этатызм. Крытыкі партыі заяўляюць, што гэтая партыя дэ-факта падтрымлівае цяперашняга прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, знаходзячыся ў т. зв. «канструктыўнай апазіцыі» да яго.
Часам ад ЛДПБ ідуць у кандыдаты без аніякіх шанцаў на перамогу, а пасля знікаюць у нікуды.
Гісторыя Правіць
На прэзідэнцкіх выбарах 1994 г. падтрымлівала Вячаслава Кебіча.
На парламенцкіх выбарах 1995 г. ЛДПБ не змагло здабыць ніводнага мандата. Большасць кандыдатаў займалі па сваіх акругах апошнія месцы. Менавіта таму частка кіраўніцтва пайшла на змену кіраўніка. 30 верасня 1995 г. на IV-м пазачарговым з’ездзе ЛДП старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі быў абраны Сяргей Васілевіч Гайдукевіч. Партыя адразу дыстанцыявалася ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі, адышла ад ідэй панславізму і стала выступаць за рыначную эканоміку з мінімальным дзяржаўным рэгуляваннем. У 2000 г. ЛДПБ брала ўдзел ва Усебеларускім з’ездзе за незалежнасць, арганізаваны Р. Гарэцкім, Г. Бураўкіным і Р. Барадуліным.
У сакавіку 1999 г. VI з’езд ЛДП прымае новую Праграму, якая абвясціла, што ЛДП — палітычная партыя ліберальна-дэмакратычнага кірунку, асноўнай задачай якой з’яўляецца пабудова незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы з эканомікай, якая эфектыўна спалучае дзяржаўную ўласнасць з прыярытэтам прыватнай. Падчас выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 1999 г., у сакавіку, ЛДПБ заявіла аб зняцці сваіх кандыдатаў. Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, зрабіў спробу прыняць удзел у «альтэрнатыўных» прэзідэнцкіх выбарах 1999 г., вынікі якіх, не былі агучаны.
Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, прымаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2001 г. на якіх за яго прагаласавала 2,48 % (153 199 чал.) ад усёй колькасці выбарцаў. Падчас выбарчай кампаніі БТ і «Народная газета» распаўсюдзілі інтэрв’ю дэпутата расійскай Дзяржаўнай Думы Уладзіміра Жырыноўскага, які абвінаваціў Гайдукевіча ў неправамерных дзеяннях. 27 жніўня Назіральны савет па інфармацыйных спрэчках пры ЦВК задаволіў скаргу Гайдукевіча супраць БТ і «Народнай газеты» і забавязала іх даць кандыдату бясплатны эфірны час і газетную плошчу для абвяржэння. Аднак 28 жніўня БТ ізноў паказала інтэрв’ю расійскага палітыка.
На парламенцкіх выбарах 2000 г. у Палату прадстаўнікоў II-га склікання ад ЛДПБ прайшоў толькі адзін прадстаўнік, А. Ваганаў, які атрымаў перамогу толькі ў другім туры. На мясцовых выбарах 2003 г. ад ЛДПБ дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў сталі толькі 5 кандыдатаў.
На парламенцкіх выбарах 2004 г. у Палату прадстаўнікоў III-га склікання, ЛДПБ вылучыла 107 кандыдатаў у дэпутаты, з якіх былі зарэгістраваны 38. Аднак, з 38 кандыдатаў, прайсці ў парламент змог толькі старшыня партыі С. Гайдукевіч.
У 2019 годзе старшынёй партыі быў абраны сын Сяргея Гайдукевіча — Алег Гайдукевіч.
Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыні Правіць
- Васіль Крывенка (1994—1995)
- Сяргей Гайдукевіч (1995—2019)
- Алег Гайдукевіч (з 2019)
Удзел у выбарах Правіць
Парламенцкія выбары Правіць
Выбары | Колькасць галасоў | % | Мандаты | +/- |
---|---|---|---|---|
1995 | 1 / 260 | 1 | ||
2000 | 1 / 110 | |||
2004 | 1 / 110 | |||
2008 | 1 / 110 | |||
2012 | 0 / 110 | −1 | ||
2016 | 1 / 110 | +1 | ||
2019 | 1 / 110 |
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Правіць
Зноскі
- ↑ Панкавец, З.. Разбіраемся ў праўладных партыях: ёсць жывыя, а ёсць зусім мёртвыя . Наша Ніва. Праверана 19-11-2019.
- Результаты выборов Президента Республики Беларусь 9 сентября 2001 г. (руск.)(недаступная спасылка). Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 19-11-2019.
- Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать четвертого созыва (руск.)(недаступная спасылка). Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 19-11-2019.
- Итоги выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь третьего созыва 17 октября 2004 года (руск.). Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. з першакрыніцы 14 кастрычніка 2006. Праверана 19-11-2019.
Спасылкі Правіць
- Афіцыйны сайт ЛДПБ (руск.)