Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) — незарэгістраваная беларуская палітычная партыя, створаная шляхам аб’яднання БСДГ і Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай згоды 29 чэрвеня 1996 года. БСДП (НГ) пасля аб’яднання з Партыяй народнай згоды падкрэсліла сваю левацэнтрысцкую платформу. У праграму партыі быў уключаны раздзел аб адрозненнях дэмакратычнага сацыялізму ад іншых палітычных плыняў і раздзел «Чаго мы хочам?». Астатнія раздзелы ў асноўным паўтараюць палажэнні праграмы «Крок за крокам», якая была прынята ў снежні 1992 года.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) | |
---|---|
Лідар | Мікалай Віктаравіч Статкевіч |
Дата заснавання | 29 чэрвеня 1996 |
Дата роспуску | 2005 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя |
Інтэрнацыянал | Прагрэсіўны альянс Сацыялістычны інтэрнацыянал |
Колькасць членаў | 4 076 |
Сайт | hramada.org |
Народная Грамада знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі.
Гісторыя Правіць
2 сакавіка 1991 года была створаная Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. Старшынёй партыі быў абраны Міхась Ткачоў. У кіраўніцтва БСДГ увайшлі Алег Трусаў (пасля смерці М. Ткачова ён узначаліў партыю), Анатоль Гурыновіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Малашка.
У 1995 годзе пры ўдзеле Партыі Народнай Згоды быў створаны Сацыял-дэмакратычны Саюз (СДС). Да аб’яднальнага працэсу падлучылася гурт беспартыйных дзеячаў, у прыватнасці Старшыня Вярхоўнай Рады Беларусі ХII склікання Мечыслаў Грыб.
29 чэрвеня 1996 года адбыліся пазачарговыя з’езды БСДГ і ПНЗ, якія прынялі рашэнне аб зліцці ў адну Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада). У той жа дзень мінуў Устаноўчы з’езд БСДП.
У БСДП не ўвайшлі праўладна настроеныя члены ПНЗ, а таксама прыхільнікі лібералізму, у тым ліку А. Трусаў, Г. Карпенка, У. Ганчар. У самой жа БСДП (НГ) не спыняліся спрэчкі і ўнутрапартыйная барацьба. У 2001 годзе па гэтых прычынах, а таксама з-за стылю кіравання Мікалая Статкевіча, партыю пакінула амаль палова яе членаў, у тым ліку М. Грыб, А. Кароль, Л. Лойка, А. Сідарэвіч, М. Чарняўскі.
У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне партыі за ўдзел яе прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Улетку 2004 года пачаўся другі крызіс у партыі, які завяршыўся ў снежні. На парламенцкіх выбарах 13—17 кастрычніка 2004 года партыя ўваходзіла ў Еўрапейскую кааліцыю «Свабодная Беларусь», аднак не атрымала мандатаў у парламенце.
На выбарах ў мясцовыя Саветы дэпутатаў БСДП (НГ) атрымала 11 раённых і сельскіх дэпутацкіх мандататаў у Смаргоні (Ірына Вештард), Верхнядзвінску (Валянціна Кудлацкая), Уздзе (Віктар Крываль) і ў Дзяржынску (Уладзімір Мішура).
У пачатку 2005 года партыя была пазбаўлена рэгістрацыі, калі ўлады палічылі, што пераабранне лідара партыі Мікалая Статкевіча прайшло з парушэннямі. Частка членаў партыі стварыла партыю Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якая атрымала рэгістрацыю 24 чэрвеня 2005 года.
22 лістапада 2006 года БСДП (НГ) падпісала дэкларацыю аб стварэнні Саюза левых партый.
Восенню 2007 года прайшла першая сэсія ўстаноўчага з’езда Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).
9 студзеня 2011 года С. Кулевіч ад імя аргкамітэта па стварэнню партыі БСДП (НГ) падпісася пад Дэкларацыяй аб стварэнні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазіцыі.
Савет Сацыялістычнага Інтэрнацыянала, які прайшоў у лістападзе 2015 года ў Анголе, прыняў рашэнне аб прадастаўленні Народнай Грамадзе поўнага сяброўства ў гэтай міжнароднай арганізацыі.
Генеральным сакратаром партыі Народная Грамада абраны Сяргей Скрабец, першым намеснікам старшыні — Аляксандр Арастовіч. Намеснікамі старшыні сталі Анатоль Букас, Аляксей Гаўруцікаў і Сяргей Кулініч.
27 жніўня 2019 года ЦК партыі прыняў рашэнне не прымаць удзел у парламенцкіх выбарах 2019 г.
Вясной 2020 года сябры партыі праводзяць перадвыбарчыя агітацыйныя пікеты, якія падтрымліваюць незалежных кандыдатаў, а таксама Сяргея Ціханоўскага.
Зноскі
- Беспрэцэдэнтнымі па ўзроўню фальсіфікацыі назвалі назіральнікі і кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) адбыўшыся першы тур выбараў у мясцовыя Саветы.(недаступная спасылка)
- Бронек, В. Сколько продержится союз левых сил / Вадим Бронек // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2006. — № . — 6—13 декабря. — С. 6.
- БСДП(НГ) осенью проведет учредительный съезд
- Створана Нацыянальная каардынацыйная Рада апазіцыі(недаступная спасылка)
- Заява ЦК БСДП (НГ) . Facebook (27 жніўня 2019). Праверана 16 кастрычніка 2019.
Спасылкі Правіць
- Сайт партыі 20 лістапада 2018.
- Старонка УКантакце(недаступная спасылка)