Анатоль Мікалаевіч Кулагін (нар. 23 студзеня 1947, Барысаў) — беларускі мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры. Кандыдат (1986), доктар мастацтвазнаўства (2005).
Анатоль Мікалаевіч Кулагін | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (2005) |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | За духоўнае адраджэнне (2003) |
Біяграфія Правіць
Скончыў у 1960 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ. Працаваў архітэктарам у інстытуце «Белмясцпрампраект», асістэнтам мастака на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1970 года — малодшы, з 1988 года — старшы навуковы супрацоўнік у Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Архітэктура палацава-сядзібных комплексаў Беларусі (другая палова XVIII — першая палова XIX ст.)».
У 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Архітэктура і мастацтва ракако Беларусі ў кантэксце агульнаеўрапейскай мастацкай культуры (да праблемы стылю)».
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1979 года, навуковага савета ІМЭФ НАН Беларусі і Таварыства аховы помнікаў з 1986 года.
Навуковая дзейнасць Правіць
Працы гісторыі і тэорыі архітэктуры і мастацтва Беларусі: «Архітэктура палацава-сядзібных ансамбляў Беларусі. Другая палова XVII — пачатак XIX ст.» (Мінск, 1981), «Помнікі Слоніма» (у сааўт. з В. Б. Караткевіч, 1983), «Ambony rokokowe w kosciołach na Białorusi» (Biuletyn Historii Sztuki . 1988, № 1—2), «Архітэктура і мастацтва ракако на Беларусі: У кантэксце агульнаеўрапейскай культуры» (1989), «Архітэктары Савецкай Беларусі: Біяграфічны даведнік» (у аўтарскім калектыве, 1991), «Шэдэўры архітэктуры ракако. Гісторыка-архітэктурны нарыс» (1991), «Адраджэнне готыкі» (1993), «Элітная архітэктура барока Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце» (1998).
Аўтар кніг «Страчаная спадчына» (у аўтарскім калектыве, 1998, 2003), «Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя» (у сааўтарстве з У. А. Герасімовічам, 2000), «Эклектыка» (2000) «Беларусь у малюнках Напалеона Орды. Другая палова XIX стагоддзя» (у сааўтарстве з У. А. Герасімовічам, 2001), «Каталіцкія храмы на Беларусі» (2000), «Праваслаўныя храмы на Беларусі» (2001), «Праваслаўныя храмы Беларусі» (2007), «Каталіцкія храмы Беларусі» (2008). Адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1990), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 2—3, 1988—1989), «Архітэктуры Беларусі», кнігі «Страчаная спадчына» (1998). У суаўтарстве з А. Валахановічам выдаў кнігу «Дзержинщина: Прошлое и настоящее» (1986, з А. І. Валахановічам). Працуючы над кнігай, аб’ездзіў усе архітэктурныя помнікі і помнікі прыроды раёна, зрабіў замеры, замалёўкі, фотаздымкі іх і змясціў у кнізе.
Узнагароды Правіць
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2002), польскай прэміі «Przegląd Wschodni 2001». Узнагароджаны дыпломам XIV Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў (2009), Ганаровай граматай архібіскупа Т. Кандрусевіча (2009).
Творы Правіць
- Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: Вторая половина XVIII — начало XIX в. Мн., 1981;
- Помнікі Слоніма. Мн., 1983 (разам з В. Б. Караткевіч);
- Дзержинщина: Прошлое и настояшее. Мн., 1986 (разам з А. І. Валахановічам),
- Шэдэўры архітэктуры ракако. Мн., 1991.
- Элітная архітэктура барока Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце // Барока ў беларускай культуры і мастацтве. Мн., 1998;
- Ambony rokokowe w kościołach na Białorusi // Biuletyn Historii Sztuki . 1988. № 1—2.
Заўвагі Правіць
Літаратура Правіць
- КУЛАГІН Анатоль Мікалаевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Кулагін Анатоль Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кулагін Анатоль Мікалаевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 606. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
- Кулагин Анатолий Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)