Анато́ль Алякса́ндравіч Малафе́еў (14 мая 1933, Гомель — 19 студзеня 2022) — беларускі палітык, дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (1990—1991), старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000).
Анатоль Аляксандравіч Малафееў | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
| ||||
Папярэднік | Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў | |||
Пераемнік | пасада скасаваная | |||
| ||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг | |||
Папярэднік | (Сямён Шарэцкі як старшыня Вярхоўнага Савета РБ) | |||
Пераемнік | Вадзім Аляксандравіч Папоў | |||
Нараджэнне | 14 мая 1933 | |||
Смерць | 19 студзеня 2022 (88 гадоў) | |||
Партыя | ||||
Член у | ||||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык | |||
Узнагароды | Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (12 мая 2003) Ганаровы грамадзянін горада Гомеля[d] (2003) |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 14 мая 1933 года ў Гомелі.
Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі (Мінск), потым — завочную Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў слесарам на Мінскім і Гомельскім вагонарамонтных заводах. З 1962 года займаў ніжэйшыя пасады партыйных органаў у Гомелі, а ў 1970 годзе стаў інструктарам аддзела хіміі і лёгкай прамысловасці ЦК КПБ. Адтуль Малафееў быў накіраваны на пасаду Першага сакратара Мазырскага гаркама партыі. З Мазыра ён паехаў у Гомель на пасаду старшыні аблвыканкаму, аднак хутка узначаліў Гомельскі, а потым і Мінскі абкамы кампартыі. Пад час яго кіравання Мінскім абкамам, адбылася першае шэсце «Дзяды». На наступны дзень пасля бойкі адбыўся тэрміновы сход беларускага Саюза пісьменнікаў, а 4 лістапада закрыты сход пісьменнікаў, якія былі членамі КПБ. На апошняе мерапрыемства, акрамя іншых партыйных чыноўнікаў прыехаў і Анатоль Малафееў.
Абстаноўка складаная. Ёсць экстрэмісты. Ёсць эмоцыі. На шчыт падымаецца Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг. А навошта гэта? Няўжо гэта галоўнае ў перабудове? У гарвыканкама былі падставы забараніць мітынг на «Дзяды». Выступленне на закрытым сходзе Саюзу Пісьменнікаў БССР, 4 лістапада 1988 г. |
У 1990 годзе А. Малафеева выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а з 1991 года — Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1990 годзе ён узначаліў Камуністычную партыю рэспублікі і стаў апошнім кіраўніком КПБ. Ён стаў адным з нешматлікіх партыйных кіраўнікоў, якія падтрымалі жнівеньскі путч 1991 года.
Пасля забароны дзейнасці КПСС на тэрыторыі Беларусі Анатоль Малафееў пачаў працаваць у Галоўным упраўленні па дзяржаўных матэрыяльных рэсурсах. З сакавіка 1996 года стаў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі ВС Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы і рэформах. З лістапада 1996 года быў прызначаны Старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (да 2000 года). У 2004—2008 гадах узначальваў Пастаянную камісію Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Памёр 19 студзеня 2022 года.
Зноскі
- https://ex-press.by/rubrics/obshhestvo/2022/01/19/umer-poslednij-rukovoditel-bssr-anatolij-malofeev Праверана 19 студзеня 2022.
- http://slounik.org/80186.html Кто есть кто в Беларуси на slounik.org
- http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/palityka/systema/systema_04_palityki.htm Спіс Беларускіх палітыкаў на kamunikat.org
- Памёр былы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Беларусі Малафееў