Альпійская балада — аднаактовы балет Яўгена Глебава, пастаўлены ў 1967 годзе Беларускім дзяржаўным тэтрам оперы і балета пад кіраўніцтвам дырыжора Г. Н. Дугашава.
Альпійская балада | |
---|---|
Жанр | балет |
Заснаваны на | аднайменнай аповесці Васіля быкава |
Аўтар | лібрэта Раіса Чарахоўская |
Кампазітар | Яўген Глебаў |
Дырыжор | Раіса Львоўна Чарахоўская |
Харэограф | Атар Дадышкіліяні |
Акцёры | гл. тэкст |
Краіна | БССР |
Год | 1967 |
Пастаноўкі | прэм'ера 7 чэрвеня 1967 года |
Гісторыя стварэння Правіць
Балет заснаваны на аднайменнай аповесці Васіля Быкава.
Лібрэта было напісана вядомай балерынай і педагогам Раісай Чарахоўскай. Спачатку Васіль Быкаў не пагаджаўся на прапановы стварыць балет па матывах яго аповесці, пакуль Раіса Чарахоўская асабіста не прыехала да яго ў гасцініцу і не ўгаварыла. Пазней Быкаў быў вельмі задаволены балетам, а Яўген Глебаў стаў адным з яго сяброў.
У 1966-м Глебаў стварыў партытуру. А ў наступным годзе балет быў увасоблены на акадэмічнай сцэне харэографам Атарам Дадышкіліяні.
Пастаноўка распавядае пра Джулію і Івана, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны збягаюць з канцлагера.
Сцэнаграфіяй займаўся мастак Яўген Чамадураў.
Акцёры Правіць
- Джулія — Вольга Лапо, Клара Малышава, Аляўціна Карзянкова, Марына Пятрова, Людміла Цярэнцьева
- Іван Цярэшка — Віктар Саркісьян, Леанід Чахоўскі, Мікалай Грышчанка і Сяргей Пясцехін
Іншыя пастаноўкі Правіць
У 1972 годзе ставіўся харэографам Атарам Дадзішкіліяні ў Чэлябінскім тэатры оперы і балета .
Уплыў на культуру Правіць
Пасля стварэння балету Яўген Глебаў на яго ж аснове стварыў «Сюіту з балета „Альпійская балада“».
Спектакль магутна прагучаў на сваіх першых паказах, а потым «пражыў» доўгае і шчаслівае «жыццё». Рэдка здараецца, каб нацыянальны балетны твор не адно дзесяцігоддзе трымаўся на сцэне і прайшоў больш за 100 разоў.
Узнагароды Правіць
У 1968 годзе музыка балета «Альпійская балада» ўдастоена другой прэміі і звання лаўрэата (першая прэмія не прысуджалася) Усесаюзнага конкурсу на стварэнне новых музычных спектакляў у азнаменаванне 50-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
Зноскі
- ↑ Трагічная экспрэсія «Балады…»
- ↑ Альпийская баллада. Балет. Энциклопедия, СЭ, 1981 (руск.)
- Быков В. Долгая дорога домой. — М.: АСТ; Мн.: Харвест, 2005. — С. 216.
- Творческий портрет 24 верасня 2014. (руск.)
Спасылкі Правіць
- Альпийская баллада. Балет. Энциклопедия, СЭ, 1981 (руск.)
- Трагічная экспрэсія «Балады…»