Юрый Канстанцінавіч Малевіч (нар. 1953) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1996 г.), прафесар.
Юрый Канстанцінавіч Малевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1953 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, акушэр, гінеколаг, акушэр-гінеколаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | ускладненні падчас цяжарнасці, родаў і пасляродавага перыяду[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1996) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія правіць
Скончыў Цалінаградскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1976 годзе. Клінічная ардынатура 1976—1978 годзе ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце акушэрства і гінекалогіі МЗ СССР, там жа з 1978 па 1980 вучоба ў аспірантуры.
У 1979 датэрмінова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Функцыя знешняга дыхання падчас цяжарнасці».
У 1996 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Генітальная герпетычная інфекцыя ў акушэрстве і гінекалогіі».
Загадваў кафедрай акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў 1997—2003 гг.; галоўны рэдактар рэцэнзаванага часопіса «Медыцынская панарама».
Навуковая дзейнасць правіць
Асноўныя навуковыя напрамкі ў працы — паталогія цяжарнасці і родаў, аператыўнае акушэрства, гінекалагічная эндакрыналогія. Навуковыя працы па дыягностыцы і лячэнні генітальнай герпетычнай інфекцыі.
Зноскі
- http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2493378&strq=l_siz=20
- ↑ Малевич, Юрий Константинович (доктор медицинских наук; род. 1953) (руск.)
- ↑ Малевич Юрий Константинович 20 кастрычніка 2022. (руск.)
Літаратура правіць
- Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Мн., 2007.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 10. — Мн., 2000.