«Хло́пчык і ча́пля» (яп.: 君たちはどう生きるか Kimitachi wa Dō Ikiru ka, літ. Як вы жывяце?) — японскі поўнаметражны анімацыйны фільм 2023 года, сцэнарыстам і рэжысёрам якога з’яўляецца Хаяо Міядзакі.
Хлопчык і чапля | |
---|---|
яп.: 君たちはどう生きるか | |
Жанр | мультфільм, прыгодніцкі фільм, драматычны фільм і кінафантастыка |
Рэжысёр | |
Прадзюсар |
|
Сцэнарыст | |
Аператар |
|
Кампазітар |
|
Кінакампанія | Studio Ghibli[d] |
Працягласць | 124 хв.[…] |
Краіна | |
Мова | японская мова |
Год | 14 ліпеня 2023, 7 верасня 2023, 22 верасня 2023, 28 верасня 2023, 1 кастрычніка 2023, 6 кастрычніка 2023, 8 кастрычніка 2023, 9 кастрычніка 2023, 20 кастрычніка 2023, 25 кастрычніка 2023, 26 кастрычніка 2023, 27 кастрычніка 2023, 1 лістапада 2023, 11 лістапада 2023, 23 лістапада 2023, 9 лістапада 2023, 17 лістапада 2023, 24 лістапада 2023, 29 лістапада 2023, 30 лістапада 2023, 8 снежня 2023, 26 снежня 2023, 31 снежня 2023, 1 студзеня 2024, 4 студзеня 2024, 8 лютага 2024, 14 снежня 2023, 25 студзеня 2024, 7 снежня 2023 і 15 снежня 2023 |
IMDb | ID 6587046 |
Афіцыйны сайт (яп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арыгінальная назва ўзята з аднайменнай кнігі Ёсіна Гендзабура 1937 года, аднак сюжэт фільма ніяк не звязаны з раманам.
Прэм’ера фільма «Хлопчык і чапля» адбылася ў Японіі 14 ліпеня 2023 года.
За анімацыю адказвала студыя «Гіблі». Дыстрыбутар фільма — кампанія Toho. Выхад фільма быў адзначаны наўмыснай адсутнасцю якой-небудзь рэкламы, паколькі студыя «Гіблі» вырашыла не публікаваць ніякіх трэйлераў, малюнкаў, сінопсісу або дэталяў кастынгу фільма да яго прэм’еры, за выключэннем адзінага постэра. Адсутнасць рэкламы станоўча адбілася на касавых зборах фільма.
Фільм атрымаў прызнанне крытыкаў і сабраў 167 мільёнаў долараў па ўсім свеце. Сярод шматлікіх узнагарод ён таксама атрымаў прэмію BAFTA за найлепшы анімацыйны фільм, прэмію «Залаты глобус» за найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм і прэмію «Оскар» за найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм.
Сюжэт правіць
12-гадовы хлопчык Махіта моцна сумуе па маці, якая загінула падчас паветранага налёту на Токіа ў 1943 годзе. Махіта перабіраецца з бацькам у невялікі горад і аднойчы, на шпацыры па наваколлях, сустракае шэрую чаплю, якая ўмее размаўляць. Разам яны адпраўляюцца ў рызыкоўнае падарожжа ў загадкавы і нязведаны свет, каб даведацца пра яго таямніцы.
Зноскі правіць
- ↑ Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 1 лістапада 2023.
- ↑ Letterboxd — 2011. Праверана 1 лістапада 2023.
- ↑ https://www.procinema.ch/fr/statistics/filmdb/1019201.html
- Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 29 лістапада 2023.
- Привет из небесного замка: новый фильм Миядзаки выходит в российском прокате // https://iz.ru/1605670/ekaterina-karaseva/privet-iz-nebesnogo-zamka-novyi-film-miiadzaki-vykhodit-v-rossiiskom-prokate Праверана 28 студзеня 2024.
- (unspecified title) Праверана 1 лістапада 2023.
- FilmAffinity — 2002. Праверана 1 лістапада 2023.
- Piedra, Josh (2017-10-28). "Hayao Miyazaki's Final Film Title is How Do You Live?". The Outerhaven [амерыканская англійская]. з арыгінала 2018-02-21. Праверана 2018-03-03.
- 君たちはどう生きるか (яп.). Toho. — «原作・脚本・監督 宮﨑 駿» Праверана 28 студзеня 2023.
- How Do You Live: Hayao Miyazaki releases mystery final film (англ.). BBC (14 ліпеня 2023). з першакрыніцы 14 ліпеня 2023. Праверана 15 ліпеня 2023.
- ジブリ新作映画『君たちはどう生きるか』公開4日間で興収21.4億円突破 『千と千尋の神隠し』超えの初動で好スタート . з першакрыніцы 18 ліпеня 2023. Праверана 18 ліпеня 2023.
- The Boy and the Heron . Box Office Mojo. з першакрыніцы 2023-07-3. Праверана 23 лютага 2024.
Спасылкі правіць
- Хлопчык і чапля на сайце «Internet Movie Database» (англ.)