Тайхі (славацк.: Tajchy) — штучныя вадасховішчы ў Шцьяўніцкіх гарах у цэнтральнай Славакіі. Большасць з іх была пабудавана ў XVIII ст. для сілкавання энергіяй сярэбраных руднікоў Банска-Шцьяўніцы. Тагачасныя тайхі змяшчалі складанаўпарадкаваную сістэму 60 рэзервуараў, злучаных паміж сабой каналамі і падземнымі тунэлямі даўжынёй больш за 100 м. 24 штучных возера існуюць дагэтуль і служаць у якасці месца адпачынку і баўлення часу. Дзякуючы сваёй гістарычнай каштоўнасці 11 снежня 1993 года тайхі былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА разам з мястэчкам Банска-Шцьяўніца і гістарычнымі помнікамі ў яго ваколіцах.
Працэс назапашвання вады правіць
Рэгіён Банска-Шцьяўніцы не мае значных крыніц праточнай паверхневай вады. Менавіта з-за гэтага і былі спраектаваны тайхі, каб захоўваць ваду шляхам назапашвання атмасферных ападкаў. Каналы з агульнай даўжынёй у 72 км выконвалі функцыю перанакіравання дажджавой вады і таплення выпалага снегу ў 60 рэзервуараў. Поўнасцю сістэма была здольна акумуляваць 7 мільёнаў м³ вады. Затым вада цякла цераз 57 км каналаў да вадзяных колаў, якія сілкавалі сем забяспечаных ківачовай сістэмай насосаў. Помпы прыбіралі залішнія падземныя воды, і затым вадзяныя колы забяспечвалі энергіяй руднікі, апрацоўку металаў, металургію і млыны.
Зноскі
- ↑ Tajchy v Banskej Štiavnici (славацк.). SKonline. Праверана May 24, 2007.
- Tajchy - vznik tajchov (славацк.). MO SRZ Banská Štiavnica. Праверана May 24, 2007.
- Štiavnické tajchy - prírodná zaujímavosť (славацк.). Región Hont - regionálny informačný systém. Праверана May 24, 2007.
- Slovakia in the UNESCO Treasury - Banská Štiavnica (page 4) . Праверана May 24, 2007.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тайхі