Гаіці — краіна ў Карыбскім рэгіёне. Найбяднейшая краіна Заходняга паўшар’я.
Перадгісторыя правіць
З 2017 па 2021 гады палітычнае кіраўніцтва Гаіці апынулася ўцягнутым у крызіс, парламент быў недзеяздольны, дзяржаўная адміністрацыя паступова перастала працаваць з-за недахопу фінансавання, а судовая сістэма фактычна развалілася. Запланаваныя выбары неаднаразова пераносіліся. Эканоміка Гаіці пацярпела ад неаднаразовых прыродных катаклізмаў, нарастаючыя беспарадкі яшчэ больш спрыялі крызісу. Прэзідэнцкі палац пустуе з ліпеня 2021 года, калі быў забіты прэзідэнт Жавенель Маіз. Банды ўвайшлі ў вакуум улады, захапіўшы палітычную ўладу праз карумпаваных палітыкаў і эканамічны кантроль праз рэкет, выкраданні і забойствы.
У кастрычніку 2023 года па просьбе галавы ўрада нацыянальнага адзінства Арыэля Анры Савет бяспекі ААН адобрыў адпраўку шматнацыянальнай місіі па забеспячэнні бяспекі, якую узначаліць Кенія. Чакалася, што міжнародны кантынгент з 2,5 тысячы паліцэйскіх будзе разгорнуты ў першым квартале 2024 года. Аднак у студзені 2024 года суд у Кеніі забараніў адпраўляць афіцэраў на Гаіці.
Падзеі 2—3 сакавіка правіць
2 і 3 сакавіка 2024 года ўзброеныя банды паспяхова захапілі дзве найбуйнейшыя турмы на Гаіці, адну ў Круа-дэ-Буке, другую ў Порт-о-Прэнсе, у выніку чаго каля 3700 зняволеных уцяклі. Падчас атак загінулі больш за 12 чалавек.
Урад краіны пад кіраўніцтвам міністра фінансаў Патрыка Буйвера абвясціў надзвычайнае становішча на 72 гадзіны. Уведзены каменданцкі час.
Джымі Шэрызье, лідар банды «G9 Family and Allies» у Порт-о-Прэнсе, узяў на сябе адказнасць за напад і запатрабаваў адстаўкі прэм’ер-міністра Арыэля Анры. Многія лідары іншых злачнных груповак далучыліся да яго. Выказваліся здагадкі, што альянс паміж канкуруючымі бандамі ствараецца для звяржэння гаіцянскай эліты.
У гэты час прэм’ер-міністр знаходзіўся ў Кеніі.
Наступныя падзеі правіць
4 сакавіка, каля 13:00 па мясцовым часе, узброеныя банды напалі на ўмацаваны міжнародны аэрапорт Тусэн-Луверцюр, перастрэльваючыся з паліцыяй і вайскоўцамі.
У сталіцы Гаіці Порт-о-Прэнсе ўзброеныя групоўкі напалі на ўрадавыя будынкі і прэзідэнцкі палац. Як паведаміла ABC News, напад быў скаардынаваным і хуткім: розныя групы адначасова атакавалі некалькі ўрадавых будынкаў, у тым ліку прэзідэнцкі палац і ўпраўленне паліцыі заходняга дэпартамэнта Гаіці. Тэлеканал France 24 паведаміў, што станам на 9 сакавіка групоўкі кантралююць большую частку Порт-о-Прэнса, і ў апошнія дні яны атакавалі ключавыя аб’екты інфраструктуры.
Заўвагі правіць
- Walker, Summer. Gangs of Haiti: Expansion, power and an escalating crisis . Geneva: Global Initiative Against Transnational Organized Crime (1 кастрычніка 2022). Праверана 30 September 2023.
- Astier, Henri; Avagnina, Gianluca (3 March 2024). "Haiti violence: Haiti gangs demand PM resign after mass jailbreak". BBC. Праверана 4 March 2024.
- Sanon, Evans; Luxama, Pierre-Richard (3 March 2024). "Haiti declares a curfew as it tries to restore order after weekend jailbreak, explosion of violence". AP News [англійская]. The Associated Press. Праверана 4 March 2024.
- ↑ "Kenya signs deal in attempt to rescue plan for deployment of 1,000 police officers to Haiti". The Guardian. Guardian News & Media. 1 March 2024. Праверана 4 March 2024.
- ↑ Charles, Jacqueline (4 March 2024). "Haiti has deployed its army; troops joined police to push back gang takeover of airport". Miami Herald. McClatchy Media Network. Праверана 5 March 2024.
- Taylor, Luke (4 March 2024). "Haiti's weekend of violence puts government future in doubt". The Guardian. Guardian News & Media. Праверана 5 March 2024.
- abcnews.go.com
- france24.com