Маці Божая Адзігітрыя — абраз канца XV — пачатку XVI стагоддзяў, выяўлены ў Слуцкім раёне.
| |
Маці Божая Адзігітрыя | |
Матэрыял | дошка для жывапісу[d] |
---|
Апісанне правіць
Абраз напісаны на трох дошках, па іх стыку — жалезныя скобы, аднабаковыя шпонкі. Бачныя сляды і гнёзды драўляных гваздоў, каўчэг слаба выяўлены, прысутнічаюць павалока, пазалота, ляпніна. Памеры 114,5×83,5×2,5 см.
Абраз «Маці Божая Адзігітрыя» са Слуцкага раёна прыклад таго, як адначасова з засваеннем традыцый старажытнарускага мастацтва бачны сувязі з італьянскай і так званай італа-крыцкай школай жывапісу канца XV — пачатку XVI ст., што праяўляюцца ў арнаменце ляпнога німба.
Зноскі правіць
- ↑ Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. 28 лютага 2021. (руск.)
Літаратура правіць
- Іканапіс Беларусі XV—XVIII стагоддзяў / Аўтар тэксту і складальнік Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: Беларусь, 1992.