Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Раніцай 24 студзеня 2024 года ў Белгорадскай вобласці Расіі за паблізу вёскі Ябланава (Карачанскі раён) пацярпеў крушэнне расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76. Мінабароны РФ заявіла, што пры дапамозе зенітнага ракетнага комплекса з Харкаўскай вобласці Украіны быў збіты самалёт, які выконваў рэйс па маршруце аэрадром Чкалаўскі — Белгарад для перавозкі ўкраінскіх ваеннапалонных для абмена; паводле СМІ і вайскоўцаў Украіны, Іл-76 перавозіў ракеты ЗРК С-300. Падзенне самалёта адбылося на фоне расійскага ўварвання ва Украіне.
Катастрофа Іл-76 у Белгародскай вобласці | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Дата | 24 студзеня 2024 |
Час | 11:12 |
Месца | Яблонава, Карачанскі раён, Белгародская вобласць, Расійская Федэрацыя |
Паветранае судна | |
Мадэль | Іл-76 |
Авіякампанія | 117-ы ваенна-транспатрны авіяцыйны полк |
Бартавы нумар | RA-78830 |
Пасажыры | 68 (паводле МА РФ) |
Экіпаж | 6 |
Выжылых | 0 |
Самалёт правіць
Бартавы нумар — RA-78830. Прыпісаны да 117-га ваенна-транспартнага авіяцыйнага палка.
У склад экіпажа ўваходзілі 6 чалавек, у тым ліку:
- Камандзір паветранага судна (КПС) — Станіслаў Бяззубкін
- Памочнік КПС — Уладзіслаў Чміроў
- Штурман — Аляксей Высокін
- Бортінжынер — Андрэй Пілуеў
- Борттэхнік — Сяргей Жыцінёў
- Бортрадыст — Ігар Саблінскі
Абставіны правіць
Першыя паведамленні пра крушэнне пачалі паступаць у 11:12. У 11:48 пра здарэнне паведаміў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. На месца прыбыла следчая група і супрацоўнікі МНС. Мінабароны РФ заявіла, што самалёт перавозіў 65 палонных украінскіх вайскоўцаў, якіх прывезлі ў Белгародскую вобласць на абмен. Непасрэдна перад паведамленнем аб падзенні самалёта, у рэгіёне аб’яўлялі пра ракетную пагрозу, а расійская армія заявіла пра збіты над вобласцю БПЛА. Таксама, паводле заявы расійскага боку, на борце знаходзіліся шэсць членаў экіпажа і трое суправаджаючых. Да месца падзення вылецела камісія Паветрана-касмічных сіл. Настаяцель храма Дзімітрыя Салунскага ў сяле Яблонава паведаміў для ТАСС, што самалёт упаў за пяць-шэсць кіламетраў ад вёскі, пры гэтым разбурэнняў на зямлі няма.
Telegram-каналы SHOT і Mash напісалі, што абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай па формуле 192 на 192 павінен быў адбыцца 24 студзеня. Як паведаміў кіраўнік камітэта Дзяржаўнай па абароне Андрэй Картаполаў, яшчэ адзін Іл-76 з каля 80 украінцамі развярнуўся пасля крушэння першага. Ён дадаў, што абмены палоннымі цяпер, верагодна, будуць пастаўленыя на паўзу.
Крыніца выдання «Українська правда» ва УСУ заявіла, што самалёт пацярпеў крушэнне ў выніку дзеянняў украінскай арміі. Са слоў украінскіх СМІ і вайскоўцаў, самалёт перавозіў ракеты зенітна-ракетнага комплексу С-300 для абстрэлаў Харкаўскай вобласці. Пасля «Українська правда» выдаліла са сваёй навіны словы крыніцы аб тым, што крушэнне Іл-76 пад Белгарадам стала следствам дзеянняў УСУ.
Заснавальнік Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў у каментары Bild распавёў, што воблачка дыму ў небе на відэазапісе «вельмі падобна на тое, як быццам там выбухнула зенітная ракета комплексу СПА». На думку Левіева, тэхнічная магчымасць збіць самалёт была ў абодвух бакоў, аднак рабіць канчатковыя высновы рана.
Расследаванне правіць
25 студзеня расійскія экстранныя службы знайшлі бартавы самапісец і перада яго следчым. Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу аб тэракце пасля крушэння Іл-76. Паводле папярэдняй версіі СК, борт быў атакаваны з тэрыторыі Украіны.
У той жа дзень Служба бяспекі Украіны адкрыла крымінальную справу па артыкуле аб парушэнні законаў і звычаяў вайны.
Рэакцыя правіць
Пасол па асаблівых даручэннях МЗС РФ Радзівон Мірошнік заявіў аб здзяйсненні Украінай «акта вар’яцкага варварства».
У Мінабароны Украіны заявілі, што не могуць ні пацвердзіць, ні абвергнуць інфармацыю Мінабароны РФ аб украінскіх ваеннапалонных. Саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што пакуль каментароў не будзе, бо «патрэбны час для ўдакладнення звестак».
24 студзеня падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным кіраўнік Чада Махамат Дэбі Ітна выказаў спачуванні ў сувязі з катастрофай.
Францыя адхіліла запыт Расіі аб правядзенні 24 студзеня пасяджэння Савета Бяспекі ААН аб збітым Іл-76, запланаваўшы яго на 25 студзеня.
Заўвагі правіць
- МО РФ заявило, что Киев совершил теракт, сбив Ил-76 в Белгородской области . ТАСС (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- Аналитики: Ил-76 летел от границы с Украиной, а не к ней (руск.). DW (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- ""Схемы": родственники подтвердили гибель трех членов экипажа Ил-76". Радио Свобода [руская]. 2024-01-24. Праверана 2024-01-25.
- Падение российского военного самолета Ил-76: все, что известно (руск.). Крым.Реалии (24 студзеня 2024). Праверана 25 студзеня 2024.
- ""Схемы": родственники подтвердили гибель трех членов экипажа Ил-76". Радио Свобода [руская]. 2024-01-24. Праверана 2024-01-25.
- Власти Оренбургской области опубликовали список погибших членов экипажа Ил-76, разбившегося под Белгородом (руск.). Meduza. Праверана 25 студзеня 2024.
- https://ria.ru/20240125/nebo-1923411099.html
- https://www.mk.ru/incident/2024/01/25/etot-samolet-zhdali-druzya-i-sosluzhivcy-rasskazali-o-pogibshem-v-il76-24letnem-letchikegeroe.html
- https://news.obozrevatel.com/russia/stali-izvestnyi-lichnosti-chlenov-ekipazha-sbitogo-pod-belgorodom-il-76-rodstvenniki-podtverdili-gibel-foto.htm
- ↑ В Белгородской области разбился военный самолёт Ил-76. Что утверждают Россия, Украина и на какие вопросы пока нет ответов (руск.). Настоящее время (телеканал) (24 студзеня 2024).
- "В Белгородской области упал Ил-76. Возможно, он перевозил пленных". Радио Свобода [руская]. 2024-01-24. Праверана 2024-01-24.
- ↑ Крушение Ил-76 в Белгородской области. На его борту были украинские пленные, утверждает Минобороны РФ Онлайн «Медузы» (руск.). Meduza (24 января 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- В Белгородской области разбился военный самолет Ил-76 Минобороны России сообщило, что на борту находились 65 пленных военнослужащих ВСУ . Meduza (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- В Белгородской области разбился военный самолет Ил-76 Минобороны России сообщило, что на борту находились 65 пленных военнослужащих ВСУ (руск.). Meduza. Праверана 24 студзеня 2024.
- На борту разбившегося под Белгородом Ил-76 находились 65 пленных военнослужащих ВСУ, которых везли на обмен — Минобороны РФ (руск.). The Insider (24 студзеня 2024).
- Под Белгородом упал военно-транспортный Ил-76. На его борту было 63 человека, все они погибли — Mash и 112 (руск.). The Insider (24 студзеня 2024).
- "В Белгородской области упал Ил-76. Возможно, он перевозил пленных". Радио Свобода [руская]. 2024-01-24. Праверана 2024-01-24.
- Источники «Украинской правды»: разбившийся Ил-76 перевозил ракеты С-300 (руск.). Meduza. Праверана 24 студзеня 2024.
- Минобороны Украины «выясняет информацию» о крушении Ил-76. «Украинская правда» писала, что его сбили ВСУ — но потом отредактировала сообщение . Meduza (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- Найдены черные ящики разбившегося под Белгородом Ил-76 (руск.). Meduza. Праверана 25 студзеня 2024.
- "СК возбудил уголовное дело о теракте после крушения Ил-76". Ведомости [руская]. Праверана 2024-01-26.
- СБУ начала расследование в связи с крушением самолета Ил-76 (руск.). Meduza. Праверана 25 студзеня 2024.
- ↑ Представитель МИД РФ обвинил Украину в катастрофе Ил-76: «Киев совершил акт безумного варварства» . Meduza (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- "Russia accuses Ukraine of killing 65 of its own POWs by shooting down plane" [англійская]. Reuters. 2024-01-24. Праверана 2024-01-24.
- Глава Чада выразил соболезнования в связи с падением Ил-76 в Белгородской области
- Сергей, Березовский. Россия вышла из соглашения с Финляндией по приграничному сотрудничеству (руск.). Новости Mail.ru (24 студзеня 2024). Праверана 25 студзеня 2024.