«Ззя́нне» (англ.: The Shining) — псіхалагічны фільм жахаў рэжысёра, сцэнарыста і прадзюсара Стэнлі Кубрыка, зняты ў 1980 годзе па матывах аднайменнага рамана Стывена Кінга.
Ззянне | |
---|---|
англ.: The Shining | |
Жанр | фільм жахаў[…], псіхалагічны хорар[d], драматычны фільм, экранізацыя рамана[d], фільм-містэрыя[d], фільм пра прывідаў[d] і supernatural film[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст |
|
У галоўных ролях |
|
Аператар |
|
Кампазітар |
|
Кінакампанія | Hawk Films[d] |
Працягласць | 144 хв. |
Бюджэт | 19 000 000 $ |
Зборы | 47 299 460 $ і 45 634 352 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 23 мая 1980, 7 лістапада 1980, 26 верасня 1980, 16 кастрычніка 1980, 13 снежня 1980 і 1980 |
Наступны фільм | Doctor Sleep[d] |
IMDb | ID 0081505 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нягледзячы на мноства негатыўных водгукаў у год выхаду на экраны, «Ззянне», на думку многіх крытыкаў, цяпер з'яўляецца адным з лепшых фільмаў у сваім жанры. Чытачы Entertainment Weekly паставілі фільм на 9-е месца ў спісе самых страшных фільмаў усіх часоў. Па версіі Амерыканскага інстытута кіно, у 2001 годзе «Ззянне» заняў 29-е месца ў спісе «100 самых вострасюжэтных амерыканскіх фільмаў ХХ стагоддзя». У 2003 годзе персанаж Джэк Торанс заняў 25 месца ў падборцы «100 гадоў...100 герояў і злачынцаў». Па версіі Channel 4, у 2003 годзе фільм узначаліў спіс «100 самых страшных фільмаў усіх часоў».
У 2018 годзе фільм быў уключаны ў спіс фільмаў для захавання ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША.
Станам на люты 2024 года фільм займаў 65 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.
Сюжэт правіць
Пісьменнік Джэк Торэнс уладкоўваецца зімовым вартаўніком у гатэль, закрыты на мёртвы сезон. Ён збіраецца правесці там пяць месяцаў разам з сям’ёй, працуючы над сваёй новай кнігай. Падчас сумоўя гаспадар гатэля растлумачыў яму, што ён шукае чалавека, які зможа даглядаць будынак у часы міжсезоння. Але гаспадар перасцерагае Джэка, што гэта праца не такая ўжо і простая: гэта месца стала вакантным па той прычыне, што ранейшы супрацоўнік звар’яцеў ад поўнай ізаляцыі і скончыў жыццё самагубствам, пры гэтым забраўшы жыцці і сваіх родных. Але Джэк лічыць, што падобнага не можа здарыцца з ім.
У ролях правіць
Акцёр | Роля |
---|---|
Джэк Нікалсан | Джэк Торанс |
Шэлі Дзюваль | Вэндзі Торанс |
Дэні Лойд | Дэні Торанс |
Узнагароды правіць
- 1981 — Прэмія «Сатурн»
- Найлепшая мужчынская роля другога плана (Скэтмэн Крозерс)
Зноскі
- Box Office Mojo — 1999.
- Шведская база дадзеных фільмаў — Svenska Filminstitutet.
- Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ https://www.filmaffinity.com/en/film598422.html Праверана 8 мая 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt0081505/ Праверана 8 мая 2016.
- ↑ http://www.bbfc.co.uk/releases/shining-2012 Праверана 8 мая 2016.
- ↑ http://www.ofdb.de/film/2240,Shining Праверана 8 мая 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt0081505/fullcredits Праверана 8 мая 2016.
- ↑ Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 13 чэрвеня 2022.
- IMDb.com Trivia for The Shining (англ.)
- AFI's 100 Years...100 Thrills . Амерыканскі інстытут кінамастацтва. з першакрыніцы March 28, 2014. Праверана September 26, 2019.
- AFI's 100 Years...100 Heroes & Villains . Амерыканскі інстытут кінамастацтва. з першакрыніцы March 28, 2014. Праверана September 26, 2019.
- "100 Greatest Scary Moments: Channel 4 Film". archive.li. March 9, 2009. Архівавана з арыгінала March 9, 2009. Праверана November 7, 2018.
- 'Jurassic Park,' 'Shining' added to National Film Registry (англ.). Associated Press (12 снежня 2018). з першакрыніцы 12 снежня 2018. Праверана 12 снежня 2018.
Спасылкі правіць
- The Shining на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ззянне