3 красавіка 2024 года на Тайвані адбылося землетрасенне. Для вострава яно стала наймацнейшым за апошнія 25 гадоў. Першыя штуршкі былі зафіксаваныя ў 7:58 па мясцовым часе. Землятрус складалася з серыі штуршкоў, магнітуда найбольш моцнага з іх дасягала 7,7. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 1,5 км у моры ля ўсходняга ўзбярэжжа вострава, паблізу горада Хуалянь.
Штуршкі адчуваліся на ўсім востраве Тайвань. Пасля асноўнага штуршка праз чвэрць гадзіны рушылі ўслед штуршкі магнітудай 6,6 і 6,3, таксама было зафіксавана да 60 афтэршокаў магнітудай ад 4,1. Найбольш сур’ёзна пацярпеў горад Хуалянь, дзе абрынулася некалькі будынкаў. Загінула 7 чалавек, 736 чалавек было паранена. Як мінімум 77 чалавек былі заблакаваныя ў пашкоджаных будынках. Без электраэнергіі засталіся больш за 87 тысяч хатніх гаспадарак. Для выратавальных аперацый была задзейнічана армія.
Землятрус таксама адчуваўся ў правінцыях Фуцзянь і Цзянсі КНР, на поўдні кантынентальнага Кітая быў спынены рух цягнікоў. У японскай прэфектуры Акінава, на ўзбярэжжы Кітая і Філіпін была абвешчаная пагроза цунамі.
Найбуйнейшы ў свеце вытворца паўправаднікоў TSMC ацаніў страты для кампаніі ў $ 60 млн.
Заўвагі правіць
- TSMC оценила убыток от землетрясения на Тайване в $60 млн . Коммерсантъ. Праверана 3 красавіка 2024.
Спасылкі правіць
- Что известно о землетрясении на Тайване . ТАСС. Праверана 3 красавіка 2024.