22 лютага 2024 года баржа сутыкнулася з мостам Лісіньша ў Гуанчжоу (правінцыя Гуандун, Кітай), у выніку чаго ён абрынуўся. Дзве машыны трапілі ў раку, а яшчэ тры ўпалі на баржу. Пяцёра загінулі і трое атрымалі раненні.
Ход падзей правіць
Каля 5:30 раніцы па мясцовым часе баржа закранула 18-ю апору моста, а затым сутыкнулася з 19-й. Частка моста ўпала ў ваду. Карабель апынуўся ў пастцы пад ім. Прынамсі пяць аўтамабіляў трапілі ў ваду і на баржу. Пяць чалавек загінулі і яшчэ тры атрымалі раненні.
Міністэрства транспарту Кітая арганізавала групу для правядзення пошукава-выратавальнай аперацыі целаў загінулых. З выратавальнай базы ў Шэньчжэне для аказання дапамогі ў аперацыі таксама быў накіраваны хуткасны выратавальны катэр Nanhai Rescue 321.
Да 16:10 па мясцовым часе два грузавікі, якія ўпалі ў ваду, былі знойдзены, а целы іх кіроўцаў і пасажыраў былі знойдзены асобна пазней увечары.
Адміністрацыя марской бяспекі Гуанчжоу ўвяла часовы кантроль за водным рухам на водах у межах 500 метраў уверх і ўніз па плыні ракі, забараніўшы праход для ўсіх плаўсродкаў, акрамя службовых і тэхабслугоўвання.
Наступствы правіць
Капітан судна затрыманы. Пачата расследаванне прычын абвалу.
Супрацоўнікі Кітайскай чыгуначнай будаўнічай карпарацыі прыбылі з інспекцыяй на месца трагедыі і палічылі, што рызыкі паўторнага абвальвання моста не будзе. На вечаровай прэс-канферэнцыі ў той жа дзень галоўны інжынер Бюро кіравання транспартам Гуанчжоу паведаміў, што 19-я апора была сурёзна пашкоджана і нахілена, а пралётныя бэлькі паміж 19-й і 20-й апорамі маста прыйшлося замяніць. 25 лютага пачаліся работы па зносе пашкоджанага пралёта. Заяўлена, што рамонт будзе завершаны праз чатыры—пяць месяцаў.
Пасля здарэння падача вады на востраў Санмін была прыпынена. Пашкоджаны камунікацыйныя валаконна-аптычныя кабелі, што прывяло да перапынку сувязі.
Гл. таксама правіць
Заўвагі правіць
- Lau. Lixinsha Bridge, Guangzhou: Deadly boat crash snaps bridge in half in southern China (англ.). CNN (22 лютага 2024). Праверана 25 лютага 2024.
- . 中国新闻网. 央视新闻客户端. 2024-02-22. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- Ng, Kelly (22 February 2024). "China: Ship rams bridge, plunging cars into river in Guangzhou". BBC.
- Lee, Liz; Orr, Bernard (22 February 2024). "Five killed after barge hits bridge near China's Guangzhou, plunging vehicles in water". Reuters.
- "广州通报沥心沙大桥事故最新情况:2人死亡,1人受伤,3人失联". 青岛新闻网. 2024-02-22. з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- . 央视新闻. 2024-02-22. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22 – via 新快网.
- 徐振天 (2024-02-22). . 羊城晚报. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- 吴媚苗, 赵晨 (2024-02-22). . 央视新闻. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- . 新京报. 2024-02-22. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- Ng, Kelly (22 February 2024). "China: Ship rams bridge, plunging cars into river in Guangzhou". BBC.
- 徐振天; 曾育文; 钟振彬 (2024-02-22). "沥心沙大桥暂无次生风险,或搭建便桥恢复通行". 金羊网. 羊城晚报. з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- 林钢威 (2024-02-22). . 新快报. Архівавана з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- "广州沥心沙大桥受损跨梁开拆". 联合早报. 2024-02-26. з арыгінала 2024-02-26. Праверана 2024-02-26.
- 徐振天 (2024-02-24). "沥心沙大桥整体维修需四五个月 临时码头已连夜建好启用 部分家庭恢复水龙头用水". 羊城晚报. з арыгінала 2024-02-24. Праверана 2024-02-24.
- 吴陈幸子 (2024-02-22). "广州南沙三民岛居民:村里设多个供水点,在建临时码头运送农产品". 潇湘晨报. з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.
- 唐贵江 (2024-02-22). "沥心沙大桥被撞断 电信全力保障三民岛通信畅通". 中新网. з арыгінала 2024-02-22. Праверана 2024-02-22.