Ігар Чараднічэнка (нар. 9 мая 1984, Харкаў) — украінскі футбаліст, абаронца аматарскага клуба «Вікторыя» з Мыкалаіўкі.
Ігар Чараднічэнка | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Ігар Віктаравіч Чараднічэнка | ||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся | 9 мая 1984 (39 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Вікторыя (Мыкалаіўка) | ||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера правіць
Пачынаў кар’еру ў харкаўскім «Металісце», але пазней перастаў трапляць у асноўны склад. У 2005 перайшоў у клуб «Александрыя», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да выхаду ў Прэм’ер-лігу ў 2011 годзе.
У лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе трывала выступаў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам гуляў як флангавы абаронца. У жніўні 2013 года быў выцеснены з асноўнага складу Віталем Казанцавым і пасля з’яўляўся на полі эпізадычна. У студзені 2014 года пакінуў жодзінскі клуб.
Пасля «Тарпеда-БелАЗ» спрабаваў вярнуцца ў «Александрыю», але не падышоў і ў сакавіку 2014 года стаў іграком кіраваградскай «Зоркі». Пакінуў «Зорку» ў кастрычніку 2014 года.
У лютым 2015 года праходзіў прагляд у беларускім «Слуцку», але не падышоў клубу. У выніку ў сакавіку 2015 стаў іграком крыварожскага «Гарняка». Пазней выступаў за харкаўскі «Геліяс». Улетку 2017 года далучыўся да клуба «Металіст 1925». Дапамог «Металісту 1925» выйсці ў Першую лігу, але сам па заканчэнні сезона 2017/18 перайшоў у жытомірскае «Палессе».
У сакавіку 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры, аднак працягнуў выступаць і пазней на аматарскім узроўні за клуб «Вікторыя» з Мыкалаіўкі.
Дасягненні правіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2010/11
Зноскі
- Igor Cherednichenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ihor Cherednichenko // FBref.com
- Чередниченко подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ»(недаступная спасылка)
- Чередниченко покидает «Торпедо-БелАЗ» и возвращается в «Александрию»
- Игорь Чередниченко не смог закрепиться в составе «Александрии»
- Официально. Козаченко и Чередниченко — игроки Звезды(недаступная спасылка)
- Чередниченко и Кривошеенко покинули «Слуцк» 5 сакавіка 2016.
- Горняк подписал Чередниченко и Ямполя
Спасылкі правіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце Федэрацыі футбола Украіны (укр.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)