Двухбакова-сіметрычныя ці білатэральныя (Bilateria) — раздзел жывёл, да якога адносяцца ўсе двухбакова-сіметрычныя тыпы (левая частка цела адпавядае правай). Гэты прынцып не адносіцца да асобных непарных унутраных органаў (напр. сэрца ў чалавека).
Двухбакова-сіметрычныя |
Papilio machaon |
Навуковая класіфікацыя |
---|
Міжнародная навуковая назва |
Bilateria |
Даччыныя групы |
Праз падоўжную вось іх цела можна правесці толькі адну плоскасць, якая падзеліць цела жывёл на дзве люстраныя часткі — правую і левую. У двухбакова-сіметрычных жывёл адрозніваюць пярэдні і задні канцы цела, спінны і брушны бакі. Такая будова характэрна для поўзаючых, плаваючых жывёл і жывёл, якія актыўна і накіравана перамяшчаюцца.
Супрацьпастаўляюцца раздзелу двухбакова-сіметрычных іншыя раздзелы, прадстаўнікі якіх не праяўляюць сіметрыі або з'яўляюцца радыяльна-сіметрычнымі.
Філагенез Правіць
Кладаграма філагенезу, якая паказвае сямейныя адносіны двухбакова-сіметрычных:
Bilateria |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6
- Nielsen, Claus; Brunet, Thibaut; Arendt, Detlev (2018-08-22). "Evolution of the bilaterian mouth and anus". Nature Ecology & Evolution 2 (9): 1358–1376. doi: . ISSN 2397-334X. https://dx.doi.org/10.1038/s41559-018-0641-0.