Тактыка «выпаленай зямлі» — поўнае знішчэнне любых аб'ектаў прамысловага, сельскагаспадарчага, грамадзянскага прызначэння пры адступленні, каб яны не дасталіся праціўніку.
Гісторыя Правіць
Аднымі з першых гэту тактыку выкарыстоўвалі скіфы, што апісана ў Герадота ў кнізе IV. Таксама, падчас Вялікай Айчыннай вайны абодва бакі знішчалі любыя аб'екты (заводы, жылыя дамы, масты, няскошаныя палі, склады харча і ГЗМ, чыгуначныя шляхі і гэтак далей) на пакінутых тэрыторыях. У прыватнасці, былі падарваны шматлікія нафтавыя вышкі Каўказа, каб яны не дасталіся войскам Германіі.
Таксама тэрмін «выпаленая зямля» ўжываецца пры баявых дзеяннях, падчас якіх войскі аднаго боку знішчаюць любыя аб'екты і насельніцтва супрацьстаялага боку. У прыватнасці, генерал А. П. Ярмолаў ужываў даную тактыку на Каўказе напачатку XIX стагоддзя супраць горцаў, з прычыны таго, што, па яго словах, «іншай мовы яны не разумелі».
Адным з найбольш буйных і вядомых выпадкаў ужывання тактыкі «выпаленай зямлі» з'яўлялася аперацыя «Ranch Hand», якую праводзілі ЗША падчас вайны ў В'етнаме з мэтай знішчыць расліннасць джунгляў у Лаосе і Паўднёвым В'етнаме.
Іракская армія ўжывала тактыку «выпаленай зямлі» пры адступленні з акупаванага Кувейта ў лютым 1991 года, падпальваючы кувейцкія нафтавыя свідравіны, што прывяло да экалагічнай катастрофы.
Пратакол I Жэнеўскіх канвенцый ад 1977 г. забараняе знішчэнне крыніц жарчавання і пітнай вады для мірнага насельніцтва падчас баявых дзеянняў. Нягледзячы на гэта, падобная практыка застаецца распаўсюджанай. Сярод краін, якія не ратыфікавалі гэты пратакол — ЗША, Ізраіль, Іран і Пакістан.
Гл. таксама Правіць
- Дэфаліянт
- Знайсці і знішчыць
- Экацыд
Зноскі
- World War II: Invasion of the Soviet Union, 1941 26 сакавіка 2014.. Encyclopedia Britannica. (англ.)
- Stellman, Jeanne; et al. «The extent and patterns of usage of Agent Orange and other herbicides in Vietnam». Nature 422 (6933): 681—687. (2003 г.) (англ.)
- Protocol 1 Additional to the Geneva Conventions, 1977. (англ.)
- Protocol Additional to the Geneva Conventions of 12 August 1949, and relating to the Protection of Victims of International Armed Conflicts (Protocol I), 8 June 1977. (англ.)