Стражнік вялікі літоўскі (па-лацінску exeubiarum vel vigiliarum praefectus) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, абавязкам якога было ў час знаходжання караля ў войску кіраваць пярэдняй стражай і загадваць каравулам у час пастояў.
Пасада заснавана ў 1635 годзе вялікім князем Уладзіславам Вазам. Падобныя функцыі ў дачыненні да павятовага паспалітага рушэння мелі павятовыя стражнікі.
Спіс вялікіх стражнікаў літоўскіх правіць
Дата прыняцця пасады | Дата складання пасады альбо смерці | Асоба | Выява | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Вялікія стражнікі літоўскія | ||||
10 сакавіка 1636 | 1656 | Рыгор Мірскі (Grzegorz Mirski) | Пазбаўлены пасады за падтрымку Кейданскай уніі | |
8 красавіка 1656 | 1668 | Уладзіслаў Юрый Халецкі (Władysław Jerzy Chalecki) | Памёр | |
8 лютага 1668 | 22 кастрычніка 1668 | Міхал Леан Абуховіч (Michał Leon Obuchowicz) | Памёр | |
29 верасня 1669 | студзень 1676 | Баніфацы Тэафіл Пац (Bonifacy Teofil Pac) | Паступіў на вялікага абознага літоўскага | |
3 лютага 1676 | 13 красавіка 1692 | Самуэль Кміціч (Samuel Kmicic) | Памёр | |
20 мая 1692 | 25 чэрвеня 1698 | Міхал Юзаф Сапега (Michał Józef Sapieha) | Паступіў на польнага пісара літоўскага | |
10 ліпеня 1698 | 1703 | Людвік Канстанцін Пацей (Ludwik Konstanty Pociej) | Паступіў на вялікага падскарбія літоўскага | |
27 лістапада 1703 | 26 кастрычніка 1710 | Казімір Заранак-Гарбоўскі (Kazimierz Zaranek-Horbowski) | Паступіў на жамойцкага старосту | |
1708 | 1709 | Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн (Kazimierz Kryszpin-Kirszensztein) | Прызначаны Станіславам Ляшчынскім | |
1710 | 25 мая 1729 | Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі (Stanisław Władysław Potocki) | Паступіў на белзскага ваяводу | |
4 чэрвеня 1729 | 1748 | Антоні Пацей (Antoni Pociej) | Адмовіўся ад пасады | |
26 лістапада 1748 | студзень 1771 | Людвік Пацей (Ludwik Pociej) | Пляменнік папярэдняга. Памёр | |
7 студзеня 1771 | 14 ліпеня 1774 | Леанард Пацей (Leonard Pociej) | Брат папярэдняга. Памёр | |
1774 | 22 чэрвеня 1776 | Антоні Ануфрый Гелгуд (Antoni Onufry Giełgud) | Паступіў на жамойцкага кашталяна | |
14 ліпеня 1776 | 1789 | Юзаф Юдзіцкі (Józef Judycki) | Адмовіўся ад пасады | |
23 снежня 1789 | 1793 | Ігнацы Гелгуд (Ignacy Giełgud) | Адмовіўся ад пасады | |
1793 | 1795 | Людвік Гелгуд (Ludwik Giełgud) | Брат папярэдняга. Склаў паўнамоцтвы ў сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай |
Глядзіце таксама правіць
- Стражнік
- Стражнік польны літоўскі
- Стражнік вялікі каронны
- Стражнік польны каронны
Літаратура правіць
- Вяроўкін-Шэлюта У. М. Стра́жнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 193. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Стра́жнік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.