Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС) — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае палітыку дзеючага прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнкі.
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці | |
---|---|
| |
Лідар | Аляксандр Аляксандравіч Сцяпанаў[d] і Васіль Васілевіч Задняпраны |
Дата заснавання | 26 чэрвеня 1993 |
Штаб-кватэра | 220004, Мінск, пр-т Пераможцаў, 23/3, пакой 205 |
Ідэалогія | Сацыял-дэмакратыя, дэмакратычны сацыялізм |
Колькасць членаў | 1584 (2004) больш за 8 тыс. (2013) |
Дэвіз | «Праца і справядлівасць — вечныя каштоўнасці чалавецтва» |
Месцаў у Мясцовыя Саветы дэпутатаў | 127 / 18110 |
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў | 6 / 110 |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (15 чал.) |
Сайт | rpts.by |
Гісторыя Правіць
Партыя створана на Устаноўчым сходзе 26 чэрвеня 1993 г. на базе Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Сярод заснавальнікаў партыі былі такія асобы, як А. Нятылькін, І. Лучанок, І. Антановіч, У. Гасцюхін, Я. Бабосаў і інш. 18 жніўня 1994 г. партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі (пасведчанне № 026).
На II-м з’ездзе былі прыняты змены і дапаўненні ў Праграму і Статут партыі. 31 сакавіка 1995 партыя перерэгістравана Міністэрствам юстыцыі (пасведчанне № 067).
У 2006, нягледзячы на тое, што колькасць членаў партыі складала 1120 членаў, партыя не мела сваіх абласных аддзяленняў. На самой справе колькасць актыўных членаў складала ўсяго каля 200 чал.
На парламенцкіх выбарах 2008 ад партыі балатаваліся тры кандыдата: Мікалай Мікалаевіч Руеў (Гомельская-Цэнтральная выбарчая акруга № 33), Аляксандр Васільевіч Грамыка (Гомельская-Навабеліцкая выбарчая акруга № 36) і Пётр Мікалаевіч Усціменка (Гомельская сельская выбарчая акруга № 37). Ні адзін з кандыдатаў не атрымаў дастатковай колькасці галасоў: адпаведна — 5 230 (11 %), 8 154 (16,1 %) і 9 379 (15,9 %).
На парламенцкіх выбарах 2012 партыя вылучыла 8 кандыдатаў, з якіх толькі 1 быў абраны дэпутатам.
У 2014 годзе партыя падтрымала рэферэндум у Крыме і анексію Крыма Расіяй.
У 2018 годзе па выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання першае месца па агульнай колькасці абраных дэпутатаў заняла КПБ, набраўшы 309 дэпутацкіх мандатаў. Другое месца і 127 месцаў у РППС.
Мэты Правіць
Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці.
Выбары Правіць
Выбары ў парламент Правіць
Год | Кол-ць галасоў | % | Мандаты | Δ |
---|---|---|---|---|
1995/1996 | — | — | 1 | — |
2000 | ? | ? | 2 | ▲ 2 |
2004 | ? | ? | 0 | ▼ 2 |
2008 | ? | ? | 0 | — |
2012 | ? | ? | 1 | ▲ 1 |
2016 | ? | ? | 3 | ▲ 2 |
2019 | ? | ? | 6 | ▲ 3 |
Выбары ў мясцовыя органы Правіць
Старшыні Правіць
- Анатоль Іванавіч Нятылькін (24 красавіка 1999 — 1 кастрычніка 2005)
- Віктар Аляксеевіч Сакалоў (1 кастрычніка 2005 — 25 сакавіка 2006)
- Васіль Васільевіч Задняпраны (25 сакавіка 2006 — 12 снежня 2020)
- Аляксандр Аляксандравіч Сцяпанаў, в.а. (з 12 снежня 2020)
Колькасць членаў партыі Правіць
З’езды Правіць
- I (Устаноўчы) — 26 чэрвеня 1993
- II — 18 сакавіка 1995
- III — 22 красавіка 1999
- IV — 2005 (прысутнічала 25 дэлегатаў)
- V — 26 сакавіка 2006
- VI (пазачарговы) — 18 лістапада 2006
- IX (пазачарговы) — 4 жніўня 2012
- X — 19 сакавіка 2016
- XI (пазачарговы) — 15 ліпеня 2016
- XIII (пазачарговы) — 12 снежня 2020
Зноскі
- ↑ Звесткі пра палітычныя партыі, зарэгістраваныя у Рэспубліцы Беларусь . Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. з першакрыніцы 20 студзеня 2012.
- ↑ Членство в РПТС превысило 8 тыс. человек 11 сакавіка 2022.
- Q&A: Belarus elections (англ.). BBC News (26 верасня 2008). Праверана 22 кастрычніка 2018.
- Панкавец, З.. Разбіраемся ў праўладных партыях: ёсць жывыя, а ёсць зусім мёртвыя . Наша Ніва. Праверана 19-11-2019.
- ↑ В. Заднепряный: «Наша партия — на страже интересов белорусского народа» 21 лютага 2014.
- Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва 21 кастрычніка 2012.
- Республиканская партия труда и справедливости: Поздравляем Крым, Севастополь и Россию (руск.)(недаступная спасылка). Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (19 сакавіка 2014). з першакрыніцы 18 верасня 2018. Праверана 22 кастрычніка 2018.
- А. Нятылькін (Выбар. акруга № 103) і Васіль Сцяпанавіч Гаргун (Лунінецкая выбар. акруга № 12) 21 кастрычніка 2012.
- Жанна Мікалаеўна Мішур (Бабруйская-Першамайская выбарчая акруга № 79: 36 451 галасоў (68,7 %) 12 лістапада 2013.
- Не прымала ўдзел
- Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов двадцать седьмого созыва 14 ліпеня 2014.
- Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов двадцать восьмого созыва 21 лютага 2018.
- ↑ Республиканская партия труда и справедливости 30 жніўня 2018.
- Х отчетно-выборный съезд РПТС. Подробности 7 снежня 2016.
- XI съезд РПТС выдвинул 23 кандидата в Парламент 7 снежня 2016.
Спасылкі Правіць
- Група партыі ў Кантакце
- Партыя ў Facebook
- Статут партыі 13 жніўня 2018.
- Праграма партыі 13 жніўня 2018.
- Левые партии Таможенного союза решили объединиться в Минске 25 лістапада 2020.
- Сергей Миронов поздравил членов Республиканской партии труда и справедливости с Днем единения народов Беларуси и России
- Зачем партиям-фантомам считать голоса за чужих кандидатов?