Нямецкая нацыянальная бібліятэка (ням.: Deutsche Nationalbibliothek; DNB) — цэнтральная архіўная бібліятэка і нацыянальны бібліяграфічны цэнтр Германіі. Задачай гэтай установы, унікальнай для Германіі, з'яўляецца калекцыяніраванне, пастаяннае архіваванне, усебаковая апрацоўка і захаванне дакументацыі і бібліяграфічных публікацый усяго свету на нямецкай мове. Задача выконваецца з 1913 года шляхам апрацоўкі нямецкіх публікацый, замежных публікацый пра Германію, перакладаў нямецкіх прац, а таксама прац нямецкамоўных эмігрантаў, апублікаваных у перыяд 1933—1945 гг. Вырашаецца задача апублікавання гэтых прац для шырокай аўдыторыі.
Нямецкая нацыянальная бібліятэка | |
---|---|
ням.: Deutsche Nationalbibliothek | |
| |
Краіна | |
Адрас | Лейпцыг, Франкфурт-на-Майне, Берлін |
Заснавана | 1912 |
Філіялы | 3 |
Код ISIL | DE-101 |
Фонд | |
Склад фонду | стандартныя друкаваныя працы, у тым ліку мікраформы, гукавыя запісы і лічбавыя публікацыі на фізічных прыладах захоўвання інфармацыі і ў інтэрнэт-публікацыях. |
Аб'ём фонду | 24,7 млн адзінак (13,1 млн кніг) |
Доступ і карыстанне | |
Абслугоўванне | толькі ў чытальных залах |
Колькасць чытачоў | 904 тыс. у год |
Іншая інфармацыя | |
Бюджэт | €42,2 млн |
Дырэктар | Элізабет Нігеман |
Супрацоўнікі | 622 |
Вэб-сайт | www.d-nb.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нямецкая нацыянальная бібліятэка падтрымлівае і развівае супрацоўніцтва і знешнія сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Так, DNB з'яўляецца вядучым партнёрам і распрацоўшчыкам бібліяграфічных стандартаў і кіраваў бібліяграфіі ў Германіі, таксама адыгрываючы выдатную ролю ў справе развіцця міжнародных бібліятэчных стандартаў.
Супрацоўніцтва з кнігавыдаўцамі рэгулюецца законамі аб Нямецкай лейпцыгскай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bücherei Leipzig) 1935 года, і законам аб Нямецкай франкфурцкай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bibliothek Frankfurt am Main) 1969 года. Асноўныя сферы дзейнасці падзелены паміж аддзяленнямі ў Лейпцыгу і Франкфурце-на-Майне, кожны з гэтых цэнтраў сфакусаваў сваю працу на нейкіх спецыфічных зонах адказнасці. Трэці цэнтр, Берлінскі музычны архіў (ням.: Deutsches Musikarchiv Berlin), заснаваны ў 1970 годзе, займаецца архіваваннем з усім звязаным з музычнай галіной (як аўдыёзапісамі, так і друкаванымі дакументамі).
Гісторыя Правіць
Перадгісторыя стварэння і стварэнне. Першая бібліятэка ў Лейпцыгу Правіць
Ужо ў 1848 годзе існавалі планы па стварэнні агульнанямецкай нацыянальнай бібліятэкі. Пасля рэстаўрацыі ў той час усе фаліянты не выкарыстоўваліся як кнігі, а выстаўляліся ў Нямецкім нацыянальным музеі ў Нюрнбергу. У 1912 годзе Лейпцыг, месца правядзення штогадовай Лейпцыгскага кніжнага кірмаша, а таксама каралеўства Саксонія і асацыяцыя нямецкіх кнігагандляроў (ням.: Börsenverein der Deutschen Buchhändler) прыйшлі да дамоўленасці па пытанні аб заснаванні Германскай Нацыянальнай Бібліятэкі, размешчанай у Лейпцыгу. Пачынаючы з 1 студзеня 1913 года, у сістэматычным парадку былі адабраны ўсе публікацыі на нямецкай мове (уключаючы таксама і кнігі з Аўстрыі і Швейцарыі). У той жа год доктар Густаў Валь (Dr. Gustav Wahl) быў выбраны першым яе дырэктарам.
Паваенныя гады. Стварэнне другой бібліятэкі Правіць
У 1946 годзе доктар Георг Курт Шаўэр, Генрых Кобет, Віторыа Клостерман і прафесар Ганс Вільгельм Эпельсхаймер, дырэктар Франкфурцкай універсітэцкай бібліятэкі, ініцыявалі паўторнае заснаванне Нямецкага архіва, размешчанага цяпер у Франкфурце-на-Майне. Федэральныя прадстаўнікі кнігагандляроў на акупаванай ЗША тэрыторыяй пагадзіліся з прапановай, а гарадскія ўлады Франкфурта-на-Майне далі згоду, выступаючы, у сваю чаргу, як крыніца фінансавання праекта і падбору персанала. Ваенны ўрад ЗША таксама далі сваю згода.
Бібліятэка пачала сваю працу ў курыльным пакоі былой бібліятэкі Ротшыльда, якая служыла разбамбаванай падчас вайны бібліятэцы месцам часавага прыстанку. Як вынік такога роду сітуацыі, у Германіі існавалі дзве бібліятэкі, якія выконвалі функцыі галоўнага дзяржаўнага кнігасховішча і дзяржаўнай бібліятэкі — для ГДР і ФРГ адпаведна. Такім чынам узніклі два бібліятэчныя каталогі, практычна ідэнтычныя па сваім змесце.
Сучасны этап развіцця. Аб'яднанне. Правіць
З аб'яднаннем Германіі, якое адбылося 3 кастрычніка 1990 года, лейпцыгскі і франкфурцкі філіялы былі зліты разам у новым утваржнні, якое атрымала назву Нямецкая Бібліятэка (ням.: Die Deutsche Bibliothek). 29 чэрвеня 2006 года ўступіў у сілу «Закон аб Нямецкай Нацыянальнай Бібліятэцы». Развіццё бібліятэчных збораў (уключаючы таксама і анлайн-публікацыі) праводзіцца пасродкам накіраванага курсу на збіранне, каталагізаванне і захоўванне ўсіх публікацый як часткі ўсенямецкай культурнай спадчыны. Галоўны кіраўнічы орган бібліятэкі, Адміністрацыйны савет, быў пашыраны, і ўключыў у сябе двух прадстаўнікоў Бундэстага. Законам таксама былі зменены назвы самой бібліятэкі і яе складнікаў у Франкфурце-на-Майне, Лейпцыгу і Берліне на «Deutsche Nationalbibliothek».
Агульная інфармацыя Правіць
Дэпазітарый Правіць
- Усяго ў сапраўдны момант ва ўсіх трох філіялах бібліятэкі захоўваецца 24 млн. 100 тысяч адзінак. у тым ліку:
- у Лейпцыгу: 14.3 млн адзінак
- у Франкфурце-на-Майне: 8.3 млн адзінак
- у Берліне: 1.5 млн адзінак
Каардынаты філіялаў Правіць
Иллюстрации Правіць
Гл. таксама Правіць
- Спіс найбуйнейшых бібліятэк свету
- Gemeinsame Normdatei (GND)
Зноскі
- ↑ Jahresbericht 2008. Fakten und Zahlen: Erwerbung (ням.)(недаступная спасылка) (6 верасня 2008). з першакрыніцы 27 снежня 2010. Праверана 14 ліпеня 2010.
- Нямецкая нацыянальная бібліятэка з'яўляецца рэферэнтнай бібліятэкай; гэта азначае, што выданні даступныя для чытання толькі ў чытальных залах. Наведвальнікам павінна быць мінімум 18 гадоў, і яны павінны прад'яўляць пашпарт або пасведчанне асобы. Бібліятэка спаганяе плату за абслугоўванне чытачоў.
- Jahresbericht 2008. Fakten und Zahlen: Benutzung, Auskunft, Archivierung (ням.)(недаступная спасылка) (6 верасня 2008). з першакрыніцы 27 снежня 2010. Праверана 14 ліпеня 2010.
- ↑ Jahresbericht 2008. Fakten und Zahlen: Haushalt und Personal (ням.)(недаступная спасылка) (6 верасня 2008). з першакрыніцы 2 ліпеня 2011. Праверана 14 ліпеня 2010.
- Дагмар Гірсберг, незалежны публіцыст з Бона.. «Наша задача – забяспечыць доступ да культуры» - супрацоўніцтва еўрапейскіх бібліятэк (руск.) (html). Бібліятэчная справа. Goethe-Institut Russland (Люты 2007). — Еўрапейскія нацыянальныя бібліятэкі аб'ядноўваюць высілкі, каб захаваць культурную спадчыну свайго кантынента. Мы гутарылі пра гэта з доктарам Элізабет Нігеман, дырэктарам Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі.. з першакрыніцы 21 лістапада 2010. Праверана 12 ліпеня 2010.
- Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
- ↑ Adressen und Ansprechpartner(недаступная спасылка). D-NB.de. з першакрыніцы 1 ліпеня 2010. Праверана 12 ліпеня 2010.
Спасылкі Правіць
Нямецкая нацыянальная бібліятэка на Вікісховішчы |
- d-nb.de — German National Library 24 лютага 2011. (ням.)
- Deutsches Musikarchiv Berlin 14 лістапада 2008. (англ.)
- AG Sammlung Deutscher Drucke 18 кастрычніка 2008. (англ.)
- theeuropeanlibrary.org — Combined access to 48 national libraries in Europe (англ.)
- Libraries-Link.net 1 красавіка 2019. — German Internet portal for libraries (англ.)