«Мадам Батэрфляй» (італ.: Madama Butterfly) — опера Джакама Пучыні ў трох актах (у першай рэдакцыі ў двух актах) на лібрэта Луіджы Іліка і Джузэпэ Джакоза, па матывах аднайменнай драмы Дэвіда Беласка (1900). Драма Беласка ўяўляе сабой перапрацоўку апавядання «Мадам Батэрфляй» амерыканскага пісьменніка Джона Лютэра Лонга (1898), натхнёнага, у сваю чаргу, аўтабіяграфічным раманам французскага пісьменніка і вандроўніка П’ера Лоці «Мадам Хрызантэма» (1888).
Мадам Батэрфляй | |
---|---|
італ.: Madama Butterfly | |
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Луіджы Іліка[d] і Джузэпэ Джакоза[d] |
Мова лібрэта | італьянская мова |
Крыніца сюжэту | Madame Butterfly[d] |
Жанр | опера, трагедыя |
Дзеяў | 2 |
Год стварэння | 1903 |
Першая пастаноўка | 17 лютага 1904, 28 мая 1904 і 2 студзеня 1906 |
Месца першай пастаноўкі | Ла Скала |
Месца дзеяння | Нагасакі |
Час дзеяння | XX стагоддзе і Перыяд Мэйдзі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прэм’ера оперы ў першай рэдакцыі адбылася ў міланскім тэатры «Ла Скала» 17 лютага 1904 года і гучна правалілася; у другой рэдакцыі — у тэатры «Грандэ», у Брэшыа, 28 траўня 1904 года з вялікім поспехам. З’яўляецца адной з найбольш выкананых опер ва ўсім свеце.
Зноскі
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.
- ↑ Mesa F. Opera: an encyclopedia of world premieres and significant performances, singers, composers, librettists, arias and conductors, 1597-2000 — Jefferson: McFarland & Company, 2007. — P. 158. — ISBN 978-0-7864-0959-4