Літагра́фія (ад грэч. λίθος lithos — камень і грэч. γράφειν graphein — пішу) — спосаб друку, пры якім адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай, гладкай або зярністай, паверхні камення (вапняку) або металічнай формы непасрэдна на паперу. Спосаб быў вынайдзены ў 1796 годзе нямецкім пісьменнікам і акцёрам Алаізам Зенефельдэрам як танны метад выдання тэатральных твораў. Літаграфія можа выкарыстоўвацца як для друку тэкстаў, гэтак і ілюстрацый. У беларускай графіцы літаграфія вядома з першай паловы XIX стагоддзя.
Літаграфіяй таксама называюць асобны твор, выраблены сродкамі літаграфіі.
Зноскі
- ↑ Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Уклад. Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
- Meggs, Philip B. A History of Graphic Design. (1998) John Wiley & Sons, Inc. p 146 ISBN 0-471-29198-6
- Carter, Rob, Ben Day, Philip Meggs. Typographic Design: Form and Communication, Third Edition. (2002) John Wiley & Sons, Inc. p 11
- Pennel ER, ed. (1915). Lithography and Lithographers. London: T. Fisher Unwin Publisher.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Літаграфія