Каралеўства Ірландыя (ірл.: Ríocht na hÉireann; англ.: Kingdom of Ireland) — ірландская дзяржава, якая існавала з 1541 па 1800 год і займала ўвесь востраў Ірландыя. 1 студзеня 1801 года Ірландыя і Вялікабрытанія аб'ядналіся, стварыўшы Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.
Каралеўства | |
Каралеўства Ірландыя | |
---|---|
ірл.: Ríocht na hÉireann англ.: Kingdom of Ireland | |
| |
Сталіца | Дублін |
Мова(ы) | ірландская, англійская |
Афіцыйная мова | англійская |
Плошча | 84 000 км² |
Форма кіравання | канстытуцыйная манархія і манархія |
Кароль | |
• 1542—1547 | Генрых VIII |
• 1760—1800 | Георг III |
Гісторыя | |
• 1541 | Утварэнне |
• 1 студзеня 1801 | Аб'яднанне з Вялікабрытаніяй |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абвяшчэнне каралеўства Правіць
У адпаведнасці з Актам Кароны Ірландыі, зацверджаным Ірландскім парламентам у 1542 годзе, Ірландыя станавілася каралеўствам, а кароль Англіі Генрых VIII, які насіў да гэтага, як і яго папярэднікі, тытул уладара Ірландыі, абвяшчаўся каралём Ірландыі, першым з 1169 года. Спыняла сваё існаванне Лордства Ірландыі, створанае ў 1171 годзе пасля заваявання Ірландыі Генрыхам II, бласлаўлёным на гэта папскай булай Laudabiliter, выдадзенай у 1155 годзе Папам Адрыянам IV.
Кіраванне дзяржавай Правіць
Главой дзяржавы з'яўляўся англійскі манарх. Главой выканаўчай улады і прадстаўніком англійскага караля быў Лорд-Прадстаўнік, пасля Лорд-Лейтэнант. На гэту пасаду прызначаліся як правіла знатныя англійскія дваране, хоць некалькі разоў гэта месца займалі і ірландцы. У XVIII стагоддзі значэнне гэтай пасады стала памяншацца і вядучую ролю стаў выконваць Генеральны Сакратар Ірландыі. Заканадаўчым органам Каралеўства Ірландыя з'яўляўся двухпалатны парламент, які быў створаны па англійскім узоры і складаўся з палаты Лордаў і палаты Абшчын. Паўнамоцтвы парламента Ірландыі былі істотным чынам абмежаваны цэлым шэрагам заканадаўчых актаў, галоўным чынам — Актам Пойнінга, прапанаваным Лордам-Прадстаўніком Эдуардам Пойнінгам у 1492 годзе, пасля заканчэння войн Пунсовай і Белай ружы.
З 1693 года каталікі, а таксама прадстаўнікі такіх галін пратэстанцтва, як баптызм, прэсвітарыянства і метадызм не дапушчаліся ў склад парламента, а іх правы былі ў значнай меры абмежаваны серыяй законаў, з 1728 па 1793 гады яны нават не мелі выбарчых правоў.
Гл. таксама Правіць
- Будынак Ірландскага Парламента