Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет», да 2009 — Партыя камуністаў беларуская — палітычная партыя Беларусі. Партыя знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» | |
---|---|
Лідар | Сяргей Іванавіч Калякін |
Дата заснавання | 7 снежня 1991 |
Штаб-кватэра | 220012, Мінск, зав. Калініна, 12, пак. 312 |
Ідэалогія | дэмакратычны сацыялізм камунізм |
Інтэрнацыянал |
|
Колькасць членаў | 3128 (2007) |
Месцаў у Мясцовыя Саветы дэпутатаў | 2 / 21303 |
Сайт | spravmir.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
30 чэрвеня 2023 г. стала вядома аб рашэнні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў перарэгістрацыі партыі.
Гісторыя Правіць
Пасля адмены ў лютым 1993 г. Вярхоўным Саветам XII-га склікання сваёй пастановы аб прыпыненні дзейнасці КПБ, прайшлі кансультацыі паміж кіраўніцтвам Партыі камуністаў Беларускай і прадстаўнікамі КПБ, у выніку якіх 25 красавіка і 29 — 30 мая 1993 г. прайшлі XXXII з’езд Камуністычнай партыі Беларусі і II з’езд Партыі камуністаў беларускай. Было прынята рашэнне пра ўваходжанне КПБ у ПКБ і перадачы ёй усіх правоў і паўнамоцтваў палітычнага, юрыдычнага і маёмаснага правапераемствавання Камуністычнай партыі Беларусі.
У выніку парламенцкіх выбараў 1995 г. ПКБ мела сваю самастойную фракцыю ў Вярхоўным Савеце Беларусі XIII-га склікання, у якую не прымалі беспартыйных дэпутатаў.
У 1996 г. частка членаў ПКБ, якія падтрымлівалі палітыку прэзідэнта А. Лукашэнкі, выйшла з партыі і стварыла новую палітычную структуру пад гістарычнай назвай «Камуністычная партыя Беларусі».
22 лістапада 2006 г. ПКБ падпісала дэкларацыю аб стварэнні Саюза левых партый.
25 кастрычніка 2009 г. на XIV (пазачарговым) з’ездзе было прынята рашэнне аб перайменаванні партыі ў Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» (89 дэлегатаў «за» з 158).
На XVIII з’ездзе партыі С. Калякін быў пераабраны на пасаду старшыні і вылучаны ад партыі кандыдатам на прэзідэнцкія выбары 2015 г. Аднак кандыдат ад яе не здолеў прайсці этап рэгістрацыі.
Мэты і задачы Правіць
ПКБ аб’ядноўвала прыхільнікаў сацыялістычнай перспектывы ў развіцці грамадства. Сцвярджаючы, што рынак не здольны вырашыць узніклыя праблемы, партыя выступае за моцную ролю дзяржавы ў грамадскім развіцці, за магутны дзяржаўны сектар. Пры гэтым яна лічыць неабходнай падтрымку вытворчасці, заснаванай на рыначных формах уласнасці.
З’езды Правіць
- VI з’езд — Мінск, 27 студзеня 2001 г.
- XIV (пазачарговы) з’езд — Мінск, 25 кастрычніка 2009 г.
- XVIII з’езд — Мінск, 23—24 мая 2015 г.
Зноскі
- http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
- ПАРТИЯ «СПРАВЕДЛИВЫЙ МИР» ОБЖАЛУЕТ РЕШЕНИЕ МИНЮСТА ОБ ОТКАЗЕ В ПЕРЕРЕГИСТРАЦИИ
- Бронек, В. Сколько продержится союз левых сил / Вадим Бронек // Снплюс. Свободные новости плюс. — 2006. — № . — 6—13 декабря. — С. 6.